«Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава, якая нядаўна адбыла адміністрацыйны арышт па «экстрэмісцкім» артыкуле, у сябе ў сацсетках шматзначна пракаментавала «дзіўныя падзеі», якія з ёю адбыліся.

Ольга Бондарева. Фото: Instagram / @ola_bondreva
Вольга Бондарава. Фота: Instagram / @ola_bondreva

Прапагандыстка прызналася, што для яе «ў гэтыя дні многае праяснілася ў сэнсе, хто ёсць хто». Яна падзякавала ўсім, хто «ўзяў удзел у яе лёсе і дапамагаў».

Як вынікае са словаў Бондаравай, яна не ведае, хто стаў ініцыятарам яе затрымання і арышту, аднак упэўненая, што гэта «не супадзенне»:

— Не ведаю, хто рэжысёр гэтых дзіўных падзей, у супадзенні не веру, асабліва калі іх, гэтых супадзенняў, шэраг, як гэтым разам, — паразважала яна, не ўдакладніўшы, што мае на ўвазе пад згаданымі «супадзеннямі» (магчыма, той факт, што на «суткі» трапіў і яе аднадумец Сяргей Лашкоў).

Актывістка дапусціла, што «самае цікавае яшчэ наперадзе», і прапанавала «паглядзець на развіццё падзей».

Нагадаем, тэлеграм-канал прарасійскай прапагандысткі Вольгі Бондаравай перастаў абнаўляцца 26 сакавіка. У сацсетках з’явілася паведамленне ад яе аднадумцаў, пасля выдаленае, што актывістку адправілі пад адміністрацыйны арышт на 13 сутак. Гэтую інфармацыю «Люстэрку» пацвердзілі ў судзе.

Яе муж Аляксандр расказаў блогеру Андрэю Павуку, які патэлефанаваў мужчыну пад выглядам паплечніка актывісткі, што Бондараву судзілі па «экстрэмісцкім» артыкуле.

— Нешта перапосціла ці што. Хутчэй за ўсё гэта было спланавана. Трэба было пасадзіць яе спецыяльна, яны (сілавікі. — Заўв. рэд.) лавілі яе, кантралявалі, — расказаў мужчына.

Ён лічыць, што нехта «зверху» ліквідуе канкурэнтаў, і адной з іх стала Бондарава. Ці звязана гэта са скаргамі Вольгі на нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Сялук (праз іх Андрэй Павук тэлефанаваў самой прапагандыстцы), мужчына не ведае. Муж Бондаравай успомніў і яе сварку з кімсьці ў перапісцы:

— Яна ж на выбары падавала (у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў. — Заўв. рэд.). Ой, столькі лайна высыпалася. Ды не толькі праз Сялук. Там шмат чаго.

Напярэдадні, 9 красавіка, стала вядома, што Бондарава ўжо на волі.

Чытайце таксама