Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, асуджанага на смяротнае пакаранне, паведамілі ў прэс-службе палітыка.

«Кіраўніком дзяржавы з улікам усіх абставінаў прынятае рашэнне пра памілаванне», — гаворыцца ў паведамленні.
Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца, у прыватнасці, ці было замененае смяротнае пакаранне на пажыццёвы або іншы тэрмін пазбаўлення волі.
Нагадаем, раней Рыка Крыгер напісаў прашэнне пра памілаванне. З гэтай нагоды Лукашэнка 30 ліпеня запрасіў у свой кабінет «людзей, занураных у працэс, пачуць падрабязнасці, меркаванні, параіцца».
Адвакат Рыка Уладзімір Горбач у каментары дзяржСМІ заявіў, што «разлічвае на прэзідэнцкае памілаванне свайго падабароннага». На ягоную думку, падчас сённяшняй размовы Аляксандр Лукашэнка «пачуў меркаванне ўсіх бакоў, якія прысутнічалі ў працэсе».
— Мы разлічваем на акт гуманізму. <…> Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што будзе разважаць і прыме рашэнне, — сказаў адвакат БЕЛТА.
Згодна з указам ад 3 снежня 1994 года, у Беларусі памілаванне асуджаных ажыццяўляецца ў выглядзе:Памілаванне ажыццяўляецца пасля асабістых хадайніцтваў асуджаных. Хадайніцтвы пра памілаванне разглядаюцца толькі пасля ўступлення прысудаў у законную сілу. У выключных выпадках, калі асуджаныя не адбываюць пакаранне ў папраўчых установах, выкананне прысудаў па іх справах можа быць адтэрмінаванае судом да разгляду хадайніцтваў пра памілаванне.
- замены смяротнага пакарання на пажыццёвае пазбаўленне волі;
- вызвалення цалкам або часткова ад адбыцця як асноўнага, так і дадатковага пакарання;
- замены пакарання ці яго неадбытай часткі мякчэйшым пакараннем; вызвалення ад пакарання ўмоўна;
- зняцця судзімасці.
За што судзілі грамадзяніна Германіі?
Пра тое, што Мінскі абласны суд будзе разглядаць крымінальную справу Рыка Крыгера, у канцы траўня пісалі праваабаронцы «Вясны». Першае паседжанне прайшло 6 чэрвеня. Днём 19 ліпеня з’явілася інфармацыя, што суд у канцы чэрвеня асудзіў мужчыну на смяротнае пакаранне.
Грамадзяніна Германіі абвінавачвалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- арт. 133 (Найміцтва);
- ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму);
- ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
- ч. 4 арт. 309 (Прывядзенне ў непрыдатнасць транспарту або шляхоў зносін);
- ч. 3 арт. 361−1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзел у ім);
- арт. 358−1 (Агентурная дзейнасць).
Прысуд Крыгеру абвясціў 21 чэрвеня намеснік старшыні Мінскага абласнога суда Алег Лапека.