Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  3. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  4. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  5. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  6. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  9. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  10. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  11. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  12. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  13. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  14. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
Читать по-русски


/

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, пакідаючы пасаду, 20 студзеня абвясціў пра «прэвентыўнае памілаванне» шэрагу дзяржслужбоўцаў і заканадаўцаў, якім Дональд Трамп пагражаў пераследам пасля прыходу да ўлады.

Президент США Джо Байден на саммите НАТО, 10 июля 2024 года. Фото: Reuters
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на саміце NATO, 10 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Памілаванне датычыць былога старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерала Марка Мілі, былога кіраўніка Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў Энтані Фаўчы і чальцоў камітэта па расследаванні штурму Капітолія 6 студзеня 2021 года прыхільнікамі Трампа, а таксама паліцэйскіх, якія далі паказанні ў межах расследавання.

Байдэн назваў дзяржаўных службоўцаў «жыццёва важнай часткай нашай дэмакратыі» і выказаў занепакоенасць тым, што некаторыя з іх зазналі пагрозы і запалохванне за выкананне сваёй працы.

«Гэтыя дзяржаўныя службоўцы служылі нашаму народу з гонарам і годнасцю і не заслугоўваюць таго, каб станавіцца аб’ектамі неабгрунтаванага і палітычна матываванага пераследу», — заявіў палітык.

Паводле яго, памілаваныя не здзейснілі нічога супрацьзаконнага, але само расследаванне ці судовы пераслед маглі б нанесці шкоду іх рэпутацыі і фінансаваму становішчу.

«Я веру ў верхавенства закона і аптымістычна настроены, што нашыя прававыя інстытуты ў выніку перамогуць палітыку», — падкрэсліў ён, дадаўшы, што не мог бяздзейнічаць у «гэтых выключных абставінах».

Раней Трамп, які 20 студзеня ўступае на пасаду прэзідэнта ЗША, неаднаразова заклікаў да судовага пераследу сваіх меркаваных праціўнікаў пасля перамогі на выбарах.

Падчас пандэміі COVID-19 Энтані Фаўчы часта ўступаў у канфлікты з Трампам, і напады на яго з боку прыхільнікаў палітыка працягваліся і пазней. Марк Мілі, згаданы ў кнізе Боба Вудварда «Вайна», назваў Трампа «фашыстам да мозгу касцей», за што зазнаў крытыку з боку саюзнікаў апошняга за меркаваную нелаяльнасць.