Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  2. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  3. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  8. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  9. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  10. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  11. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  12. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  13. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  14. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
Читать по-русски


/

Самалёт Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны і разбіўся ў Актау, не змог прызямліцца з першай спробы, зрабіў некалькі кругоў, а потым пачуўся гучны гук. Пра гэта расказалі пасажыры, піша РБК.

Борт 4K-AZ65. Фото: Jetphotos
Борт 4K-AZ65. Фота: Jetphotos

Так, паводле выжылага Субханкула Рахімава, пілоты тройчы спрабавалі пасадзіць самалёт у Грозным, бо там быў моцны туман.

«На трэці раз нешта выбухнула. Быў выбух — я б не сказаў, што ўнутры самалёта. Дзе я сядзеў, у мяне абшыўка побач адляцела», — падзяліўся ён.

Мужчына дадаў, што дастаўшы выратавальную камізэльку, заўважыў у ёй дзірку.

«Камізэльку ўзяў, гляджу: у камізэльцы дзірка — асколкам прабіла. Пасля гэтага выбуху акурат паміж ног у мяне — дзесьці там вось — гэты асколак прыляцеў і трапіў. Ён камізэльку наскрозь прабіў», — успомніў ён.

Пасля гэтага пілоты пачалі адводзіць самалёт у бок Актау.

Яшчэ адзін пасажыр — Заур Мамедаў — таксама чуў выбухі.

«Была пара выбухаў, не ведаю, што стрэльнула, ну, а потым пару гадзін ляцелі — і зваліліся», — сказаў ён.

Тым часам сваяк аднаго з выжылых пасажыраў паведаміў, што супрацоўнікі Azerbaijan Airlines дапамаглі звязацца з ім, пасажыр знаходзіцца ў бальніцы, яны паспелі пагаварыць каля 30 секунд, і пацярпелы таксама паведамляў пра тое, што чуў гучны гук, падобны да выбуху.

Маці яшчэ адной выжылай (жыхаркі Уладзівастока Крысціны Еўсцігнеевай) Ніна Агіева расказала, што дачка таксама казала ёй пра выбухі і пра тое, што «ў самалёце сядзела ў хвасце, а тыя, хто наперадзе сядзеў, згарэлі». Сама дзяўчына расказала журналістам, што перад крушэннем самалёт кружыў каля гадзіны. Бортправадніца папярэдзіла, што будзе жорсткая пасадка, і папрасіла прыгнуць галовы.

«Калі мы ўжо прызямліліся, былі два ўдары. Я трымалася за крэслы. Правую частку ўсю знесла. Пярэдняя частка выбухнула. Калі я ачулася, то ўбачыла, што мне заціснула нагу», — расказала яна.

Паводле Крысціны, падчас зніжэння самалёта адчуваўся ўдар па борце, як бывае, калі ў рухавік трапляе птушка.

Нагадаем, у сераду, 25 снежня, у Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт. На борце самалёта было 67 чалавек. Паводле апошніх звестак казахстанскіх СМІ, загінулі 38 чалавек, выжылі 29 (у тым ліку двое дзяцей), усе яны ў бальніцах, каля 11 — у стабільна цяжкім стане, астатнія — у стане сярэдняй цяжкасці.

42 чалавекі на борце мелі грамадзянства Азербайджана, у тым ліку ўвесь экіпаж. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў перапыніў свой удзел у нефармальным саміце СНД у Расіі і вярнуўся ў Баку.

Пазней з’явіліся новыя дэталі крушэння самалёта Azerbaijan Airlines у Казахстане. У сацыяльных сетках былі апублікаваныя відэа, на якіх на хваставой частцы лайнера прыкметныя сляды, падобныя да слядоў ад паражальных элементаў СПА. Высветлілася, што самалёт змяніў курс у перыяд атакі беспілотнікаў на поўдні Расіі.