Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  2. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  3. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  8. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  9. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  10. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  11. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  12. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  13. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  14. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
Читать по-русски


УСУ ў Курскай вобласці Расіі ўдзень 7 жніўня захапілі газавымяральную станцыю «Суджа», паведамілі адразу некалькі расійскіх праваенных тэлеграм-каналаў. Расійскія ваенныя блогеры пішуць, што вырачаны і горад Суджа. Між тым кіраўнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў далажыў Пуціну, што прасоўванне УСУ ўглыб рэгіёна спыненае. Сабралі ўсё вядомае на гэты момант пра тое, што адбываецца ў Курскай вобласці, дзе другі дзень ідуць баявыя дзеянні, якіх афіцыйны Кіеў ніяк не каментуе.

Разрушенные дома в городе Суджа Курской области России, 6 августа 2024 года. Фото: Reuters
Разбураныя дамы ў горадзе Суджа Курскай вобласці Расіі, 6 жніўня 2024 года. Фота: Reuters

Мінабароны Расіі: «Аперацыя будзе завершаная разгромам праціўніка»

Кіраўнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў заявіў, што прасоўванне УСУ ўглыб Расіі на Курскім кірунку спыненае.

«Дзеяннямі падраздзяленняў прыкрыцця дзяржаўнай мяжы сумесна з памежнікамі і падраздзяленнямі ўзмацнення, ударамі авіяцыі, ракетных войскаў і агнём артылерыі прасоўванне праціўніка ўглыб тэрыторыі на Курскім кірунку спыненае», — далажыў Герасімаў Пуціну.

Прэзідэнт Расіі сёння сабраў нараду па сітуацыі ў Курскай вобласці. На ёй прысутнічалі міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў, кіраўнік ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў і сакратар Савета бяспекі Расіі Сяргей Шайгу. Герасімаў дакладваў праз відэасувязь, са словаў Пуціна, з «аднаго з пунктаў аператыўнага кіравання».

Страты УСУ ў Курскай вобласці кіраўнік расійскага Генштаба ацаніў у 315 чалавек (не менш за 100 забітымі) і 54 адзінкі бранятэхнікі (7 танкаў).

«Аперацыя будзе завершаная разгромам праціўніка і выхадам на дзяржаўную мяжу», — запэўніў ён Пуціна.

Захапілі газавымяральную станцыю «Суджа» і стварылі выступ

Афіцыйны Кіеў пра тое, што адбываецца, па-ранейшаму маўчыць. Між тым, калі верыць інфармацыі расійскіх «ваенкараў», усё насамрэч не так вясёлкава, як дакладваў Герасімаў.

Расійскі праваенны тэлеграм-канал «Рыбарь» напісаў, што байцы УСУ захапілі газавымяральную станцыю «Суджа», якая знаходзіцца недалёка ад аднайменнага пункта пропуску на расійска-ўкраінскай мяжы. Ад станцыі да горада Суджа, які з учорашняй ночы зазнае абстрэлы, — дзевяць кіламетраў.

Праз ГВС «Суджа» «Газпрам» пастаўляе газ у краіны Еўропы і, як адзначаюць «Важные истории», гэта адзіны маршрут.

«Звесткі расійскіх ваенных блогераў і геалакаваныя відэа сведчаць пра тое, што УСУ маглі ў раёне Суджы стварыць выступ глыбінёй да 10 км», — піша «Агентство».

Выданне таксама паведамляе, што спадарожнікі НАСА, якія адсочваюць пажары ва ўсім свеце, зафіксавалі ў сераду агонь у горадзе Суджа Курскай вобласці, а таксама ў размешчаных побач сёлах Свердлікава і Ганчароўка. Напярэдадні пажары былі ў сямі населеных пунктах у раёне горада.

«Нам паступае інфармацыя пра вялікую колькасць ваеннапалонных УС РФ, узятых у палон 6 жніўня. Лік ідзе на некалькі дзясяткаў, больш дакладныя звесткі стануць вядомыя неўзабаве», — паведамляе тэлеграм-канал украінскага дзяржаўнага праекта «Хачу жыць».

«Суджа гарыць»

«У Суджы па-ранейшаму застаецца вялікая колькасць мірных жыхароў. У горадзе назіраюцца шматлікія ўзгаранні і разбураныя будынкі. Абстрэлы з артылерыі. Няспынна працуе СПА. Адсутнічаюць электрычнасць і водазабяспечанне. Жыхары аказваюць дапамогу адно аднаму: хтосьці падвозіць ваду, а хтосьці дапамагае эвакуяваць людзей», — піша тэлеграм-канал «Суджа родная».

Ён таксама публікуе відэа, на якім святар мясцовай царквы расказвае, што ўвесь горад «у хлам», «Суджа гарыць», і кажа, што ў царкве хаваюцца некалькі сем’яў з дзецьмі: «Зараз будзем думаць, чым іх карміць».

Часовы выканаўца абавязкаў губернатара Аляксей Смірноў у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што з тэрыторый, якія абстрэльваюцца, арганізавана вывезлі больш за 200 чалавек, на асабістым транспарце з зоны абстрэлаў выехала некалькі тысяч.

Паводле звестак на раніцу 7 жніўня, пацярпелі 28 чалавек. Загінулі пяцёра мірных жыхароў.

Між тым блізкі да Мінабароны Расіі тэлеграм-канал «Рыбарь» і ваенкор Юрый Кацянок паведамілі, што УСУ зайшлі адразу ў два райцэнтры Курскай вобласці — Суджу і Каранёва. Іншыя ваенныя блогеры пішуць, што нават калі Суджа яшчэ не ўзятая, то горад усё роўна асуджаны.

Нагадаем, атака на Курскую вобласць пачалася раніцай 6 жніўня.

Увечары 6 жніўня ў Мінабароны Расіі паведамілі, што каля 08.00 «праціўнік пасля агнявой падрыхтоўкі сіламі да трохсот баевікоў <…> атакаваў пазіцыі падраздзяленняў прыкрыцця дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі ў раёнах населеных пунктаў Мікалаева-Дар'іна і Алешня Курскай вобласці, якія непасрэдна прымыкаюць да расійска-ўкраінскай мяжы».

Пазней у расійскім вайсковым ведамстве адзначылі, што «агнём артылерыі, ударамі армейскай авіяцыі і выкарыстаннем ударных БПЛА праціўніку было нанесенае агнявое паражэнне».

Паводле звестак Z-каналаў, у ноч на 7 жніўня УСУ занялі 11 населеных пунктаў.

З боку Украіны пакуль не было ніякіх пацверджанняў таго, што УСУ вядуць баі ў памежжы Курскай вобласці РФ.