Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  2. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  3. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  4. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  5. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  6. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  7. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  8. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  9. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  10. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  11. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
Читать по-русски


Былому байцу ПВК Вагнера Андрэю Мядзведзеву далі часовую абарону ў Нарвегіі. Пра гэта мужчына паведаміў «Люстэрку». Ён таксама расказаў пра сваё цяперашняе жыццё ў гэтай краіне і планы на будучыню.

Андрей Медведев. Фото: «Зеркало»
Андрэй Мядзведзеў. Фота: «Люстэрка»

— У мінулы панядзелак мне патэлефанаваў мой адвакат і паведаміў, што яму прыйшла папера з UDI (нарвежскі дырэктарат па справах замежнікаў. — Заўв. рэд.). Там паведамлялася, што яны разгледзелі маю справу, мне далі абарону ў Нарвегіі, — паведаміў Андрэй Мядзведзеў.

Экс-вагнеравец дадаў, што выдадзены яму статус часовай абароны дзейнічае сем месяцаў, потым яго трэба будзе падаўжаць. Аднак разам з адвакатам ён збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне, каб атрымаць пастаянную абарону.

— Загваздка ў тым, што Нарвегія лічыць, што ПВК Вагнера не была рэгулярнай часткай УС Расіі. Таму мне і далі часовы статус. Мы спрабуем давесці, што гэта не так, што ПВК — гэта падраздзяленне, якое фінансавалася з бюджэту Расіі. Мінабароны пастаўляла ім боепрыпасы, удзельнікі баявых дзеянняў атрымліваюць афіцыйны статус ветэранаў, а з ім пенсіі, узнагароды і іншае.

Нарвежскі адвакат Бруньюльф Рыснес пацвердзіў інфармацыю, што Андрэй Мядзведзеў атрымаў статус часовай абароны.

— Думаю, што пастаянную абарону ён можа не атрымаць. Нарвегія лічыць, што ПВК Вагнера — гэта прыватнае вайсковае падраздзяленне, а ў гэтым выпадку на просьбітаў не распаўсюджваецца дзеянне Жэнеўскай канвенцыі, — паведаміў Бруньюльф Рыснес.

Зрэшты, адвакат пацвердзіў, што рашэнне яны будуць абскарджваць.

Былы баец Андрэй Мядзведзеў адзначыў, што ён раней удзельнічаў у допытах у Нарвегіі і даваў паказанні, якія датычылі ПВК і вайны ва Украіне. Цяпер яны спыніліся, але Мядзведзеву паведамілі, што калі цікавасць да гэтай тэмы будзе, то да допытаў яны вернуцца.

«Неўзабаве мы плануем стварыць сям’ю». Як жывецца экс-байцу Вагнера ў Нарвегіі

Сёння Андрэй Мядзведзеў жыве ў горадзе недалёка ад Осла. Паводле яго словаў, ён забяспечвае сябе сам, даход мае ад ганарараў кампаній, якія пішуць кнігу пра жыццё экс-вагнераўца і здымаюць пра яго фільм.

— Усе мясцовыя мяне ведаюць, размаўляюць са мной нармальна, нейкага негатыву я не бачу. Бывае, што калі я выязджаю кудысьці далей, то людзі мяне пазнаюць, і іх рэакцыя бывае рознай, як добразычлівай, так і негатыўнай.

У вольны час экс-баец ходзіць на рыбалку, дапамагае сябрам, займаецца хатняй гаспадаркай. Ён вучыць нарвежскую мову, цяпер яму ў гэтым дапамагае дзяўчына, яна ўраджэнка і грамадзянка Нарвегіі і ведае пра тое, кім раней быў яе бойфрэнд.

— Неўзабаве мы плануем стварыць сям’ю. Нядаўна мы даведаліся, што станем бацькамі. Я вельмі шчаслівы. Але цяпер на мне падвойная адказнасць. Таму на інтэграцыйную праграму я не пайду, ужо шукаю працу, бо трэба забяспечваць сям’ю.

Нагадаем, былы камандзір аддзялення штурмавікоў ПВК Вагнера з Томскай вобласці Андрэй Мядзведзеў нелегальна перасек расійска-нарвежскую мяжу ў Мурманскай вобласці «пад брэх вартавых сабак і стрэлы ў спіну ад супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ» яшчэ 12 студзеня 2023 года. Пасля гэтага ён звярнуўся ў паліцыю Нарвегіі і папрасіў палітычнага прытулку. Мужчына называў сябе камандзірам Яўгена Нужына, які трапіў ва ўкраінскі палон, а калі з яго вярнуўся, быў паказальна забіты кувалдай. Тады ён быў гатовы даць паказанні супраць кіраўніка ПВК Яўгена Прыгожына.

Чытайце таксама