Агенцтва Reuters апублікавала каляровыя спадарожнікавыя здымкі Херсонскай вобласці ад кампаніі Maxar Technologies, зробленыя на другі дзень пасля разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС, 7 чэрвеня. На іх відаць рэшткі плаціны і станцыі, населеныя пункты ніжэй па плыні на левым, акупаваным беразе Дняпра, якія сышлі пад ваду. Паглядзіце, як выглядалі гэтыя тэрыторыі да і пасля катастрофы.
Дамба Кахоўскай ГЭС да разбурэння, 5 чэрвеня 2023 года. Фота: Maxar / ReutersДамба Кахоўскай ГЭС пасля разбурэння, 7 чэрвеня 2023 года. Фота: Maxar / ReutersЗернясховішча ў Казацкім, на правым беразе Дняпра насупраць Новай Кахоўкі, да разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС, 5 чэрвеня 2023 года. Фота: Maxar / ReutersЗернясховішча ў Казацкім, на правым беразе Дняпра насупраць Новай Кахоўкі, 7 чэрвеня 2023 года. Фота: Maxar / ReutersГорад Алешкі Херсонскай вобласці на левым беразе Дняпра да разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС, 15 траўня 2023 года. Фота: Maxar / ReutersГорад Алешкі Херсонскай вобласці 7 чэрвеня 2023 года. Фота: Maxar / ReutersГорад Алешкі Херсонскай вобласці на левым беразе Дняпра да разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС, 15 траўня 2023 года. Фота: Maxar / ReutersГорад Алешкі Херсонскай вобласці на левым беразе Дняпра 7 чэрвеня 2023 года. Фота: Maxar / ReutersВёска Крынкі на левым беразе Дняпра да разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС, 15 траўня 2023 года. Фота: Maxar / ReutersВёска Крынкі на левым беразе Дняпра 7 чэрвеня 2023 года. Фота: Maxar / Reuters
Дамба Кахоўскай ГЭС была разбураная ў ноч на аўторак, 6 чэрвеня. Падтопленыя каля 20 населеных пунктаў на правым беразе Дняпра, адтуль за два дні эвакуявалі, паводле словаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, больш за 2000 чалавек. На левым, нізкім, беразе ракі сітуацыя нашмат горшая, але гэтая тэрыторыя знаходзіцца пад акупацыяй Расіі, паводле паведамленняў жыхароў, належная эвакуацыя там не праводзілася.