Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  2. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  3. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  4. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  5. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  6. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  7. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  8. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  9. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  10. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  11. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  12. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  13. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
Читать по-русски


Як мінімум 38 чалавек загінулі і 130 пацярпелі ў выніку сутыкнення пасажырскага і грузавога цягнікоў у Грэцыі ў ноч на 1 сакавіка. Некалькі вагонаў пасажырскага саставу сышлі з рэек, у іх пачаўся пажар, паведамляе грэцкі канал EPT.News.

Место крушения поездов. Фото: EPT.News
Месца крушэння цягнікоў. Фота: EPT.News

Сутыкненне двух цягнікоў, якое таксама прывяло да пажару і шматлікіх ахвяраў, здарылася незадоўга да поўначы ў аўторак недалёка ад грэцкага горада Ларыса.

Пасажырскі цягнік, у якім былі 350 чалавек, выконваў рэйс з Афін у Салонікі, насустрач яму ішоў грузавы састаў, які накіроўваўся з Салонікаў у Ларысу. Пры гэтым цягнікі аказаліся на адных рэйках і ўрэзаліся адзін у аднаго.

Тры вагоны пасажырскага цягніка сышлі з рэек, два з іх цалкам разбураныя. У іх пачаўся пажар. Паведамляецца пра 38 загінулых і 130 параненых, 66 чалавек дастаўленыя ў бальніцы, шасцёра з іх знаходзяцца ў рэанімацыі. Яшчэ шэсць чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Ратавальная аперацыя працягваецца. На месцы аварыі працуюць 150 пажарных з дапамогай 17 аўтамабіляў і чатырох кранаў і каля 30 машын хуткай дапамогі.

Паліцыя затрымала начальніка станцыі ў Ларысе, у чыю змену адбылося крушэнне, аднаго з работнікаў і прадстаўніка чыгуначнай кампаніі. Цяпер высвятляецца, пры якіх абставінах абодва саставы аказаліся на адных рэйках. Паводле адной з версій, гэта адбылося праз тое, што пасажырскі цягнік накіравалі па няправільнай ветцы — той, па якой ішоў грузавы.

Рашэннем прэм’ер-міністра Грэцыі Кірыякаса Міцатакіса абвешчаная трохдзённая нацыянальная жалоба па ахвярах чыгуначнай катастрофы.