Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У ААН раскрытыкавалі новы беларускі законапраект — ім дзяцей хочуць абараніць ад «экстрэмістаў»
  2. У ЕС узгаднілі ўвядзенне новай сістэмы ўезду і выезду. Калі яе могуць запусціць
  3. Зяленскі — пра спыненне дапамогі ЗША: Расіяне будуць патрабаваць скараціць нашую армію, адмовіцца ад акупаваных тэрыторый
  4. Улады заклікаюць беларусаў на час адмовіцца ад пенсій. Мужчыны з іх працягласцю жыцця могуць не ацаніць ідэю
  5. Нешта новае. Беларусцы, якая жыве за мяжой, міліцыя даслала незапоўненую заяву для СК — пра тое, што яна не плануе вяртацца
  6. Лукашэнка рассыпаўся ў кампліментах Трампу і заявіў пра гатоўнасць «стаць побач»
  7. Трамп: Украіна гатовая вярнуцца за стол перамоваў, Расія пасылае сігналы, што гатовая да міру
  8. «Мяне часта пытаюць, ці ведаў я, што гэтая вайна пачнецца ў лютым тры гады таму». Лукашэнка — пра вайну ва Украіне
  9. Кремль заявил о намерении воспользоваться решением США приостановить военную помощь Украине и обмен разведданными — что могут сделать
  10. Где сейчас работают мемная замминистра и «самый яркий экономист»? Узнали о судьбе бывших топовых чиновников
  11. Беларусы ответили на призыв Лукашенко, чтобы люди «хотя бы обеспечили свою семью и себя». Вышло весьма хлестко
  12. Аднойчы Трамп ужо хацеў атрымаць долю ў мінеральных багаццях іншай краіны, абяцаючы ўзамен ваенную дапамогу. Усё скончылася катастрофай
  13. Узнали, что за бизнес ведет семья Воскресенских и чем Юрий официально зарабатывает на жизнь
  14. Эксперты прадракаюць Трэцюю сусветную вайну цягам найбліжэйшых дзесяці гадоў
  15. Силовики увольняются из РУВД и ОМОН, не вернув контрактные — долги растут. Что происходит с финансами в минской милиции
  16. Хуткі ўзлёт «пісьменнага доктара», які пайшоў на ўгоду з сумленнем. Расказваем пра незвычайную кар'еру Уладзіміра Караніка
  17. Супадзенне ці Крэмль «выкупляе» ў Беларусі частку незалежнасці ў абмен на «плюшкі»? Пагаварылі з экспертамі пра два дакументы
  18. Сын главы МВД дал ориентировку на розыск драматурга Николая Халезина. Тот отреагировал: «Я к тебе сам приеду. Еще как приеду»
  19. Трамп змушае Украіну пагадзіцца на мір з Расіяй. А што будзе з Беларуссю? Адказвае эксперт
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што працягваюць наступаць на Данецкім напрамку. У Генштабе УСУ сцвярджаюць, што расійская армія працягвае несці вялікія страты, вайскоўцам не хапае асабістых жэтонаў, па якіх ідэнтыфікуюць іх асобу. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны адзначаюць, што, магчыма, Пуцін збіраецца ўзмацніць наступ на Вуглядар, каб захапіць горад.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і ад экспертаў на 356-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: украінскія лётчыкі збілі два варожыя самалёты — Су-24М і Су-25

Украінскі Генеральны штаб сцвярджае, што ў падраздзяленнях расійскіх войскаў распаўсюджваецца інфармацыя пра сутачныя грашовыя надбаўкі за ўдзел у штурмавых дзеяннях. Таксама абяцаюць даплату за кожны кіламетр прасоўвання па ўкраінскай зямлі. Робіцца гэта з мэтай «матываваць асабовы склад да наступу», паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі два ракетныя і 32 авіяцыйныя ўдары, правялі 55 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках абстрэлам падвергліся раёны дзесяці населеных пунктаў; на Купянскім і Ліманскім напрамках з танкаў, мінамётаў і артылерыі абстрэлам падвергліся раёны 22 населеных пунктаў; на Бахмуцкім — дзевяці; на Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім напрамках пад танкавыя, мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы трапілі раёны 11 населеных пунктаў; на Запарожскім — 14; на Херсонскім напрамку праціўнік чарговы раз абстраляў з мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі цывільныя аб’екты Херсона, а таксама Антонаўку Херсонскай вобласці.

— Расійскія войскі па-ранейшаму канцэнтруюць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім напрамках. Нясуць значныя страты. Узброеныя сілы Украіны робяць дадатковыя захады для ўзмацнення абароны.

— За мінулыя суткі падраздзяленні УСУ адбілі атакі расіян у раёнах населеных пунктаў Гранікаўка Харкаўскай вобласці; Неўскае, Крамянная, Кузьміно, Шыпілаўка і Белагораўка — Луганскай і Фёдараўка, Параскавіеўка, Бахмут, Вадзяное, Мар'інка і Перамога ў Данецкай вобласці.

— Украінская авіяцыя за мінулыя суткі нанесла 15 удараў па раёнах канэцнтрацыі праціўніка. Збітыя два расійскія самалёты — Су-24М і Су-25.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі нанеслі ўдары па пункце кіравання, сямі раёнах канцэнтрацыі жывой сілы, дзвюх станцыях РЭБ, а таксама складзе боепрыпасаў расійскіх войскаў.

У Генштабе таксама паведамілі, што праз недахоп металічных жэтонаў з асабістым нумарам, па якіх можна ідэнтыфікаваць цела загінулага, вайскоўцам падраздзяленняў 20-й арміі РФ, што дзейнічае ў Луганскай вобласці, загадана насіць у нагруднай кішэні гільзу са шматком паперы. На ім неабходна падаць інфармацыю пра сябе, асабісты нумар і г. д.

Мінабароны РФ: у раёне Аўдзееўкі знішчылі ангар з ваеннай тэхнікай УСУ

«У раёне населенага пункта Маначынаўка Харкаўскай вобласці знішчаны пункт кіравання падраздзяленнем РЭБ (радыёэлектроннай барацьбы) Узброеных сіл Украіны», — заявілі ў расійскім ваенным ведамстве.

— На Купянскім напрамку авіяцыя і артылерыя «Заходняй» групоўкі войскаў нанеслі паражэнне жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае Луганскай вобласці, а таксама Двурэчная, Табаеўка, Пясчанае і Бераставое Харкаўскай вобласці. За суткі на гэтым напрамку знішчаныя да 70 ўкраінскіх вайскоўцаў, пяць пікапаў, тры аўтамабілі і самаходная гаўбіца «Гваздзік».

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ў выніку ўдараў авіяцыі, агню артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Церны, Чырвоны Ліман Данецкай, Стальмахоўка Луганскай вобласці і Серабранскага лясніцтва. Знішчаныя да 100 вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, гаўбіца Д-30, а таксама адна ўстаноўка РСЗА «Град» УСУ.

— На Данецкім напрамку падчас наступальных дзеянняў «Паўднёвай» групоўкі войскаў, удараў авіяцыі і агню артылерыі знішчаныя больш за 60 украінскіх вайскоўцаў, чатыры аўтамабілі, чатыры гаўбіцы «Мста-Б», устаноўка РСЗА «Град». Акрамя таго, у раёне населенага пункта Аўдзееўка Данецкай вобласці знішчаны гараж з ваеннай тэхнікай 110-й механізаванай брыгады УСУ.

-На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках авіяцыя і артылерыя групоўкі войскаў «Усход» наносілі комплекснае агнявое паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар Данецкай вобласці, Ляваднае і Арэхаў Запарожскай вобласці. Страты УСУ за суткі склалі да 40 вайскоўцаў, адзін танк, тры баявыя браніраваныя машыны і дзве гаўбіцы «Мста-Б» і Д-30. Таксама ў раёне населенага пункта Малінаўка Запарожскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў УСУ.

— На Херсонскім напрамку падчас контрбатарэйнай барацьбы знішчаная гаўбіца «Мста-Б». Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Антонаўка Херсонскай вобласці і Вясёлае Днепрапятроўскай вобласці знішчаныя два склады боепрыпасаў УСУ.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 93 артылерыйскім падраздзяленням УСУ, жывой сіле і ваеннай тэхніцы ў 108 раёнах. Збітыя самалёт МіГ-29 і верталёт Мі-8 Паветраных сіл Украіны. Перахопленыя чатыры рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаныя сем беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Масква выкарыстоўвае свае адносіны з Іранам для атрымання ваеннай дапамогі

Масква працягвае выкарыстоўваць свае адносіны з Іранам, каб атрымліваць ваенную дапамогу для вядзення вайны ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW). Іран 13 лютага кантрабандай пераправіў у Расію не менш за 18 беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння, акрамя таго, украінская разведка перахапіла перамовы двух аператараў беспілотнікаў «Шахед», што каардынавалі цэлі на мове, якая, паводле сцверджання ГУР, была «курдскім дыялектам». У ISW не выключаюць, што яны могуць быць з іранскага Курдыстана і, імаверна, звязаныя з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР).

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на фоне катастрафічных стратаў, якія войскі РФ нясуць у раёне Вуглядара, працягвае публічна падтрымліваць Міністэрства абароны Расіі. Эксперты лічаць, што Пуцін, імаверна, наўмысна ўзмацняе вельмі аптымістычнае апісанне Вуглядарскай лініі фронту, дадзенае МА РФ, каб падтрымаць версію пра непазбежнае і маштабнае расійскае наступленне ў Данецкай вобласці. Таксама гэта можа сведчыць пра яго намер актывізаваць наступ на Вуглядар мабілізаванымі або за кошт паўторнага ўводу ў гэты раён рэшты частак Паўночнага флоту, каб захапіць горад.

У ISW таксама адзначаюць, што папаўненне панесеных арміяй РФ стратаў за кошт мабілізаваных наўрад ці створыць дастатковыя наступальныя магчымасці для буйнамаштабнага і хуткага механізаванага наступу.

Эксперты адзначаюць, што мабілізаваныя не маюць неабходнага баявога досведу, імаверна, прайшлі абмежаваную індывідуальную падрыхтоўку і не маюць згуртаванасці падраздзялення, прафесійнай падрыхтоўкі або досведу, неабходных для буйнамаштабных механізаваных наступаў. Расія можа перакінуць іх у Вуглядар дзеля вядзення аперацый для знясілення ўкраінскіх сіл.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • далейшы распаўсюд ПВК Вагнера відэа заведама жорсткіх пазасудовых пакаранняў смерцю нармалізуе ўсё большы ўзровень жорсткасці і бандытызму ва ўнутрырасійскай інфармацыйнай прасторы;
  • расійскія войскі працягвалі наносіць наземныя ўдары паўночны захад ад Сватава і ў раёне Крамянной;
  • расійскія войскі дамагліся нязначных тэрытарыяльных поспехаў каля Бахмута і працягвалі наносіць наземныя ўдары праз лінію фронту ў Данецкай вобласці;
  • расійскія войскі беспаспяхова атакавалі ўкраінскія пазіцыі на захадзе Запарожскай вобласці, працягваючы ўмацоўваць свае пазіцыі ў рэгіёне;
  • расійскія афіцыйныя асобы і суб’екты, звязаныя з рэжымам, працягваюць выкарыстоўваць актывы захопленых украінскіх гарадоў у эканамічных і ваенных мэтах.