Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  2. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  3. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  4. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  5. ISW: Украина усиливает сотрудничество с Южной Кореей на фоне углубления связей между Россией и Северной Кореей
  6. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  7. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
  8. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  9. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  10. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
  11. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  12. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  13. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі заяўляюць, што працягваюць наступаць на Данецкім напрамку. Генштаб УСУ чакае, што неўзабаве з Беларусі будуць перакінутыя расійскія мабілізаваныя, якія праходзілі там падрыхтоўку. У Інстытуце па вывучэнні вайны лічаць, што РФ адпраўляе свае дадатковыя сілы ў РБ не толькі для навучання, але і каб трымаць Кіеў у напружанні.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 279-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: збілі два самалёты праціўніка

Расійскія войскі канцэнтруюць намаганні на стрымліванні дзеянняў падраздзяленняў Сіл абароны Украіны. Працягваецца перамяшчэнне асабістага складу і ваеннай тэхнікі для камплектавання падраздзяленняў, якія панеслі страты. Чакаецца перакідванне асобных падраздзяленняў з тэрыторыі Беларусі пасля набыцця імі неабходных баявых навыкаў. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

— За мінулыя суткі падраздзяленні Сіл абароны Украіны адбілі атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае, Белагораўка Луганскай вобласці і Серабранка, Верхнекаменскае, Белагораўка, Якаўлеўка, Першамайскае, Вопытнае, Невельскае, Краснагораўка Данецкай вобласці.

— Расійскія войскі нанеслі дзевяць ракетных і 13 авіяцыйных удараў, больш за 50 разоў абстралялі з рэактыўных сістэм залпавага агню пазіцыі УСУ і ўкраінскія населеныя пункты. Захоўваецца пагроза ракетных удараў па аб’ектах крытычнай інфраструктуры па ўсёй тэрыторыі Украіны.

— На Купянскім і Запарожскім напрамках расійскія войскі трымаюць абарону раней занятых рубяжоў; на Ліманскім, Бахмуцкім і Аўдзееўскім — канцэнтруюць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў; на Крыварожскім і Херсонскім — вядуць пазіцыйную абарону.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла тры ўдары па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі арміі РФ. Збітыя расійскія Су-25 і Су-24.

— Пацверджанае паражэнне раёна размяшчэння аднаго з падраздзяленняў расійскіх войскаў у горадзе Сватава Луганскай вобласці. Паводле папярэдняй інфармацыі, страты ворага складаюць да 20 вайскоўцаў загінулымі і больш за 30 параненымі.

Генштаб таксама адзначае, што на акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці ідзе ўзмацненне адміністрацыйна-паліцэйскага рэжыму — асобныя падраздзяленні УС РФ мяняюць на падраздзяленні Расгвардыі. У Луганскай вобласці праводзіцца так званая нацыяналізацыя маёмасці аграпрамысловых прадпрыемстваў: у прыватнасці, у населеным пункце Белакуракіна вывозяць ураджай і тэхніку мясцовых аграфірмаў.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: працягваем наступ на Данецкім напрамку

У Мінабароны РФ заяўляюць, што падчас наступу на Данецкім напрамку знішчылі больш за 100 украінскіх вайскоўцаў, адзін танк, пяць баявых браніраваных машын і пяць аўтамабіляў.

— На Купянскім напрамку ў раёне населенага пункта Іванаўка Харкаўскай вобласці адкінулі на першапачатковыя пазіцыі ротную тактычную групу УСУ, якая спрабавала атакаваць. Знішчаныя больш за 30 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны і два пікапы.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку спыненая спроба высоўвання ротнай тактычнай групы УСУ для атакі ў напрамку населенага пункта Чырвонапапоўка Луганскай вобласці. Знішчаныя больш за 40 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя машыны пяхоты і чатыры аўтамабілі.

Усяго за суткі, паводле дадзеных МА РФ, нанесеныя ўдары па дзесяці пунктах кіравання, 62 артылерыйскіх падраздзяленнях, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 148 раёнах. Знішчаныя ўкраінскі зенітны ракетны комплекс «Аса-АКМ», радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37, радыёлакацыйная станцыя цэлеўказання зенітным ракетным комплексам «Пелікан» і склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення УСУ. Збітыя дзевяць украінскіх беспілотных лётных апаратаў, перахопленыя два рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню «Ураган».

Інстытут па вывучэнні вайны: беларускія сілы наўрад ці нападуць на Украіну

Расія, імаверна, разгарнула дадатковыя сілы ў Беларусі ў лістападзе 2022 года не для таго, каб зноў атакаваць Украіну з поўначы. Хутчэй, гэта частка дзеянняў Масквы па ўзмацненні патэнцыялу навучання і правядзенні інфармацыйнай аперацыі. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Эксперты адзначаюць, што спадарожнікавыя здымкі, зробленыя ў сярэдзіне лістапада, сведчаць пра павелічэнне колькасці расійскай тэхнікі, асабліва танкаў, на 230-м агульнавайсковым Абуз-Лясноўскім палігоне ў Брэсце. Крэмль выкарыстоўвае беларускія палігоны для навучання сваіх салдат, а таксама, імаверна, для таго, каб прымусіць Кіеў трымаць вакол сталіцы дадатковыя сілы і не дапусціць іх перакідвання на поўдзень і ўсход. Паводле ацэнкі ISW, беларускія сілы наўрад ці нападуць на Украіну.

Заявы расійскага боку пра поспехі вакол Бахмута 27 і 28 лістапада не азначаюць немінучага акружэння горада расійскай арміяй і ўжо дакладна не прывядуць да хуткага эфекту, лічаць у Інстытуце па вывучэнні вайны.

Эксперты адзначаюць, што расійскія войскі, імаверна, сапраўды захапілі Азаранаўку (вёску прыкладна за 15 км на паўднёвы захад ад Бахмута), аднак захоп іншых населеных пунктаў, размешчаных вакол Бахмута (Андрэеўка, Курдзюмаўка, Кляшчыеўка, Зеленаполле, Падгорнае і Спорнае), пра што заяўляюць расійскія ваенныя блогеры, незалежнымі крыніцамі не пацвярджаецца.

«Расійскія крыніцы актыўна распаўсюджваюць ілжывыя заявы пра поспехі вакол Бахмута ў рамках інфармацыйнай аперацыі, якая цягнецца з кастрычніка, і нядаўнія неабгрунтаваныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі могуць быць часткай гэтай інфармацыйнай аперацыі», — адзначаюць у ISW і кажуць, што нават калі расійскія сілы сапраўды ўзялі іх пад кантроль, гэта не нясе пагрозы найважнейшым украінскім наземным шляхам злучэння.

Папярэджваюць у Інстытуце і пра тое, што расійскія сілы, імаверна, рыхтуюцца нанесці новую хвалю ракетных удараў па Украіне, але гэтая падрыхтоўка, хутчэй за ўсё, скіраваныя на тое, каб падтрымаць нядаўні тэмп, а не нарасціць яго праз абмежаванасць расійскага ракетнага арсенала.

Яшчэ з ключавых высноваў экспертаў:

  • расійскія ваенныя блогеры рэзка раскрытыкавалі рашэнне Мінабароны Расіі ўвесці жорсткія мытныя абмежаванні на ўвоз тавараў падвойнага прызначэння, што сведчыць пра працяг паўсюднай незадаволенасці дзеяннямі Мінабароны ў вайне ва Украіне;
  • расійскія сілы працягвалі намаганні абараніцца ад украінскіх контрнаступленняў у раёне Сватава, бо расійскія крыніцы паведамлялі, што ўкраінскія войскі працягваюць контрнаступленне на захад ад Крамянной;
  • расійскія войскі паступова прасоўваліся на поўдзень ад Бахмута;
  • расійскія сілы працягвалі ўмацоўваць пазіцыі і прымаць меры бяспекі на ўсходзе Херсонскай вобласці;
  • украінскія сілы працягвалі наносіць удары па расійскіх ваенных аб’ектах і важных лагістычных шляхах на поўдні Украіны;
  • расійскія сілы працягваюць сутыкацца з праблемамі адэкватнай падрыхтоўкі і рыштунку ў вайскоўцаў, а таксама праблемамі з маральным духам і дысцыплінай, бо расійскія ваенныя няўдачы маюць сур’ёзныя ўнутраныя сацыяльныя наступствы;
  • расійскія акупацыйныя ўлады працягвалі прыкладаць намаганні што да садзейнічання інтэграцыі сістэм адукацыі на акупаванай тэрыторыі Украіны ў расійскую сістэму адукацыі.