Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  2. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  3. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  8. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  9. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  10. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  11. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  12. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
  13. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
Читать по-русски


/

Беларус, які ўчыніў дэбош у Тайландзе, кіруе буйной камерцыйнай кампаніяй у Брэсце, захапляецца футболам і валодае парк-гатэлем, піша BGmedia.

Днямі інтэрнэт абляцела навіна, што п’яны беларус у майтках напаў на паліцэйскіх на Пхукеце. Пра гэта паведаміла газета Bangkok Post.

Мужчына, які, як мяркуецца, быў у стане алкагольнага ап’янення, учыніў дэбош у гатэлі ў раёне Каран-Біч на тайландскім турыстычным востраве Пхукет. Больш за тое, ён напаў на прыбылых на выклік гатэльнага персаналу паліцэйскіх і пасля доўгага супраціву быў дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак, паведамляюць медыя.

На відэа, якое зняў відавочца, п’яны мужчына бегае па двары гатэля і расшкідвае паліцэйскіх і ахоўнікаў, якія спрабуюць яго затрымаць. У гэты ж час жонка і трое дзяцей спрабуюць яго супакоіць.

«Беларускаму турысту выстаўленыя абвінавачанні пасля таго, як ён, моцна п’яны, напаў на паліцыю і ахоўнікаў на Пхукеце. Яго жонка і дзеці вяртаюцца дадому без яго», — гаворыцца ў паведамленні газеты.

Выданне назвала імя затрыманага — Сяргей Асычук.

Увагу BGmedia забраў каментар карыстальніка ў адным з паблікаў у Telegram. У працэсе бурнага абмеркавання інцыдэнту на Пхукеце аўтар каментара напісаў, што дэбашыр — брастаўчанін.

Журналісты выдання паспрабавалі знайсці беларуса па імені і прозвішчы, якія назвала Bangkok Post. Аднак гэта не дало ніякіх вынікаў. У сацыяльных сетках чалавека з імем і прозвішчам Сяргей Асычук знайсці не ўдалося.

Выданне перавяло прозвішча з беларускай транскрыпцыі ў рускую. Так, замест «Асійчук» атрымалася «Осийчук». Высветлілася, што чалавек з такімі імем і прозвішчам 9 жніўня 2021 года даваў інтэрв'ю парталу football.by у якасці трэнера-гульца і капітана аматарскай футбольнай каманды «ЕўраЭкспарт» з Кобрынскага раёна. На фота — мужчына, вельмі падобны да чалавека з відэа ў Тайландзе.

У тым інтэрв'ю Асійчук расказаў, што ў яго ёсць кампанія «ЕўраЭкспарт», якая фінансуе аднайменную футбольную каманду.

«Мы займаемся экспартам і імпартам збожжавых і алейных культур, а таксама перавозкамі, лагістыкай. Ёсць грошы, якія некуды можна ўкласці, вось і скіроўваем іх на развіццё футбола», — расказаў Сяргей.

Сам мужчына прафесійна футболам ніколі не займаўся, затое ён майстар спорту па армрэстлінгу і кандыдат у майстры па паўэрліфцінгу.

Мяркуючы са знойдзенай у сеціве інфармацыі, Сяргей Асійчук — таксама гулец аматарскай каманды «Фармат», па сутнасці — яе ўладальнік і спонсар.

Акрамя гэтага, мужчына гуляе ў футбольных турнірах Брэста і вобласці за розныя аматарскія каманды. У іх ліку каманда з Даўбізна, ТАА «Аграпрадукт» і згаданы вышэй «ЕўраЭкспарт».

Больш за тое, Сяргея Асійчука апазнаў на відэа адзін з чытачоў BGmedia, які асабіста з ім знаёмы. З меркаванняў бяспекі яго звесткі ў публікацыі не раскрываюцца.

«Гэта мужык з Брэста, у яго грошай *бом (вельмі шмат. — Заўв. рэд.). Ён купіў базу „Фармат“ і туды нават клубы Вышэйшай лігі прыязджалі на перадсезонку, на міжсезонку. Там база адпачынку, некалькі палёў больш-менш нармальных. У яго BMW X7, адна з апошніх мадэляў», — пракаментавала крыніца BGmedia. Некалькі іншых чалавек інфармацыю пацвердзілі.

Журналісты выдання знайшлі звесткі пра парк-гатэль «Фармат» у Камянецкім раёне. На яго сайце цэлы раздзел прысвечаны футболу.

«Мы робім усе намаганні для актыўнага развіцця футбола. Нашая мэта — натхніць і падтрымаць запал да гэтага выдатнага віду спорту сярод нашых гасцей», — паведамляецца на сайце.

Дарэчы, на сайце спартыўнага грамадскага аб’яднання «Тэрыторыя футбола» ёсць звесткі пра дату нараджэння Асійчука — 9 снежня 1985 года.

Акурат у гэты час сям’я адпачывала ў Тайландзе. Відаць, паездка была прымеркаваная да дня нараджэння галавы сямейства.

Бізнесовец

Цяпер пра кампанію «Еўраэкспарт», якой, як мяркуецца, кіруе Асійчук. BGmedia знайшло артыкул на сайце apk-inform.com, дзе чалавек, вельмі падобны да пхукецкага дэбашыра, з бэйджыкам на грудзях расказвае пра кампанію «ЕўраЭкспарт».

Інтэрв'ю было запісанае 2 сакавіка 2019 года. У артыкуле гаворыцца, што інтэрв'ю дае дырэктар беларускай кампаніі ТАА «ЕўраЭкспарт» Сяргей Асійчук.

Паводле яго, кампанія займаецца гандлем збожжавымі і алейнымі культурамі, а таксама прадуктамі іх перапрацоўкі як на ўнутраным рынку, так і на замежным.

«Цяпер працуем з Украінай, Расіяй, ЕС і СНД. Найбліжэйшым часам плануем пастаўкі прадукцыі ў Кітай», — расказаў бізнесовец.

Паводле звестак legat.by, кампанія «ЕўраЭкспарт» была зарэгістраваная 26 красавіка 2018 года ў Камянецкім райвыканкаме. Яе юрыдычны адрас: Камянецкі раён, Расненскі сельсавет, аграгарадок Пагранічная, вул. Кастрычніцкая, 18.

Цікава, што ў расійскай крыніцы гаворыцца, што асноўны від дзейнасці ТАА «ЕўраЭкспарт» — «оптавы гандаль збожжам, неапрацаваным тытунём, насеннем і кармамі для сельскагаспадарчых жывёл».

Таксама напісана, што на 13 снежня 2024 года юрыдычная асоба дзейнічае. Выходзіць, кампанія Асійчука існуе на рынку Беларусі як мінімум шэсць гадоў.

На фото, предположительно, Сергей Осийчук рассказывает о своей компании «ЕвроЭкспорт». Фото: apk-inform.com
На фота, як мяркуецца, Сяргей Асійчук расказвае пра сваю кампанію «ЕўраЭкспарт». Фота: apk-inform.com

Што будзе з бізнесоўцам з Брэста?

Грамадзянін Беларусі з Брэста «адпачываў на Пхукеце разам з жонкай і трыма няпоўнагадовымі дзецьмі і мусіў вылецець на радзіму ў сераду», піша Bangkok Post. Паводле інфармацыі выдання, сям’я затрыманага наведала яго ў паліцэйскім участку, а пазней у сераду вылецела на радзіму. Сам мужчына застаўся ў камеры часовага ўтрымання ў паліцэйскім участку на Пхукеце, каб найбліжэйшым часам паўстаць перад судом.

Паводле тайландскага заканадаўства па другім абвінавачанні яму можа пагражаць штраф у памеры да пяці тысяч даляраў і/або турэмнае зняволенне на тэрмін ад двух гадоў да пажыццёвага ў залежнасці ад цяжару траўмаў, атрыманых супрацоўнікамі паліцыі.