Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  2. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  3. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  4. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  5. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  6. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  7. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  8. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  9. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  10. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  11. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  12. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  13. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
Читать по-русски


/

Валанцёрка Карына Пацёмкіна напісала ў сацсетках, што здымала пакой у адной кватэры з былым дабраахвотнікам і дэлегатам Каардынацыйнай рады Аляксандрам Камісаравым — і той яе брутальна збіў проста ў гэтай кватэры. Камісараў абвінавачанні абвяргае, але каментаваць здарэнне пакуль не гатовы, піша «Наша Ніва».

Карына Пацёмкіна і Аляксандр Камісараў. Фота: Facebook Карыны Пацёмкінай, Радыё Свабода
Карына Пацёмкіна і Аляксандр Камісараў. Фота: Facebook Карыны Пацёмкінай, Радыё Свабода

Карына Пацёмкіна — беларуска, якая з’ехала ад рэпрэсій ва Украіну, апынулася ў 2022-м у Бучы і валанцёрыла там, а ўрэшце перабралася ў Польшчу.

На сваёй старонцы ў Facebook яна расказала гісторыю гвалту, з якім сутыкнулася. Падпісчыкам Карына патлумачыла, што яе збіў Аляксандр Камісараў — былы добраахвотнік, які цяпер з'ўляецца сябрам Каардынацыйнай рады

«Наша Ніва» распытала ў ёй падрабязней, што адбылося:

«Так сталася, што з Аляксандрам Камісаравым мы жылі ў адной кватэры ў розных пакоях.

З месяц таму, я сказала што буду шукаць сабе асобнае жыллё. Пасля я паранілася і трапіла на чатыры дні на аперацыю ў шпіталь. Калі прыехала ў гэтую кватэру, вярнуўся дадому Камісараў — ён недзе піў суткі. І хацеў змяніць мне павязку.

Я адмовілася, бо ён п’яны. Мы сталі сварыцца. Ён пачаў урывацца ў пакой, дзе я была, зламаў ручку ў дзвярах і стаў мяне цягаць за шкірку. Я патэлефанавала сваёй сяброўцы, бо не ведала каму больш, а сілавікоў я дагэтуль панічна баюся.

Мая сяброўка чула частку, з таго што адбывалася — што ён быў п’яны, што пагражаў зарэзаць любога, хто прыйдзе ў кватэру, каб дапамагчы мне. Затым ён мяне біў па галаве і казаў толькі адну фразу: „Пашчу сваю закрыеш?“.

Неяк з горам папалам я выпрасіла, каб ён выйшаў з пакоя, а я магла сабраць рэчы. Але зразумела, што праз чатыры дні пасля аперацыі не змагу нічога сама сабраць. Потым прыслухалася, што Камісараў заснуў, але ўсё роўна пабаялася каму-небудзь патэлефанаваць. Напісала пост у Facebook, і адразу адгукнуўся знаёмы, сказаў, што прыедзе і пачакае, калі я выйду з кватэры.

У той вечар я паехала да сяброў. На заўтра з імі ж вярнулася і забрала рэчы, а яшчэ праз дзень забрала ката. Ключы ад кватэры я засунула пад дзверы.

Наколькі мне вядома, Камісараў расказвае, быццам пальцам мяне не чапаў. І тым больш ні ў якіх структурах не хочуць падымаць пытанне аб гэтым, бо лічаць, што гэта бытавуха і што няма доказаў. Але я падала заяву ў паліцыю».

Аляксандр Камісараў расказаў «Нашай Ніве», што не хоча публічна каментаваць гэтую справу. З абвінавачаннямі ён нязгодны і адзначыў, што гатовы даць паказанні ў паліцыі, калі гэта спатрэбіцца.

«Жадаю спадарыні Карыне поспехаў. А людзям, якія яе атачаюць, сілаў ды цярпення», — падсумаваў Аляксандр.

Аляксандр Камісараў нарадзіўся ў 1989 годзе ў Барысаве. Працаваў на прадпрыемствах у родным горадзе і ў Жодзіна. У 2020−2021 быў шэсць раз затрыманы па артыкуле 23.34, адседзеў 66 сутак арышту. У 2021 з’ехаў з Беларусі. З лютага па лістапад 2023 года быў у складзе Палка Каліноўскага. Цяпер жыве ў Польшчы. Дэлегат Каардынацыйнай рады ад блоку «Незалежныя беларусы».