Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  2. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  3. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  4. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  7. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  8. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  9. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  12. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  13. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  14. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
Читать по-русски


Сёння дазволім сабе замахнуцца на «святое» — перакананні мамы, якая кожны дзень прымушала есці суп, спыняючы любыя спробы супраціўляцца. А потым высвятляецца, што ніякай чароўнай перавагі ў вадкай ежы няма. Гэты і іншыя міфы развенчвае доктар-гастраэнтэролаг Ганна Юркевіч.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Міф № 1. Гастрыт ад няправільнага харчавання

Пра сапраўдныя прычыны гастрыту ўжо апублікавалі шмат літаратуры, але сярэднестатыстычны пацыент усё яшчэ звязвае гэтае захворванне з харчаваннем, кажа медык.

— Некаторыя прадукты (вострыя, кіслыя) і алкаголь сапраўды могуць раздражняльна ўздзейнічаць на слізістую абалонку страўніка. Але называецца гэты разлад гастрапатыяй — візуальна выглядае як чырвоныя плямы на слізістай абалонцы. Клінічна пры гэтым гастрапатыя можа ніяк не выяўляцца. Самога ж запалення, то-бок гастрыту, прадукты харчавання не выклікаюць. Асноўная прычына гастрыту — гэта інфекцыя хелікабактэр пілары, якая лечыцца антыбіётыкамі. Заражаемся гэтай інфекцыяй мы звычайна ў дзяцінстве (ад бацькоў, братоў і сясцёр).

Міф № 2. Калі баліць жывот, часцей за ўсё гэта праблемы са страўнікам

Ва ўяўленні большасці пацыентаў страўнік — гэта галоўны орган стрававання. Любы боль ці непрыемныя адчуванні ў вобласці жывата прынята звязваць з ім, а вось кішэчніку дастаецца нашмат менш увагі.

— Трэба разумець, што асноўная функцыя страўніка — гэта перамешванне ежы са страўнікавым сокам і ператварэнне ежы ў мяккую вадкую субстанцыю, — нагадвае ўрокі біялогіі медык. — А вось сам працэс ператраўлівання і ўсмоктвання ежы адбываецца ўжо ў тонкай кішцы, дзе бялкі, тлушчы і вугляводы, што паступілі з ежай, з дапамогай ферментаў расшчапляюцца на прасцейшыя складовыя часткі. Далей праз сценку кішкі ўсё гэта ўсмоктваецца ў кроў і ідзе на патрэбы арганізма. Таму калі ў вас ёсць праблемы са страваваннем, магчыма, прычына зусім не ў страўніку. Акрамя яго ў верхняй частцы жывата чалавека можа турбаваць падстраўнікавая залоза, жоўцевы пухір і кішэчнік.

Міф № 3. Гастрыт баліць

І зноў пра боль у жываце. Самая зразумелая прычына для многіх — гэта гастрыт. Але ў арганізме ўсё ўладкаванае крыху складаней.

— Паводле сучасных уяўленняў, дыягназ «гастрыт» адлюстроўвае змены ў складзе клетак слізістай абалонкі страўніка. Нервовых канчаткаў, якія дазвалялі б нам «адчуваць» гэтыя змены ў тым пласце клетак, проста няма. Таму самога запалення мы не адчуваем, — тлумачыць Ганна Юркевіч. — Усе непрыемныя адчуванні з боку страўніка называюцца дыспенсіяй і звязаныя з парушэннем нервовай рэгуляцыі маторыкі страўніка ці павышанай адчувальнасцю яго нервовых канчаткаў. То-бок страўнік можа ў літаральным сэнсе «хварэць на нервовай глебе».

Палягчаюць такі стан нейрамадулятары. Гэтыя прэпараты ўплываюць на нервовую сістэму і ў выніку зніжаюць адчувальнасць рэцэптараў і нармалізуюць маторыку страўніка.

А навошта тады лячыць гастрыт, калі ён ніяк сябе не праяўляе? Паводле медыка, доўгае запаленне ў страўніку можа прыводзіць да незваротных працэсаў.

— Напрыклад, можа ўзнікаць атрафія, метаплазія, а гэта ўжо стан, які патрабуе больш пільнага назірання праз рызыку анкалогіі. Таму лячыць гастрыт трэба абавязкова. Дыягнастуецца ён з дапамогай гастраскопа (калі вы глытаеце зонд) і ўзяцця біяпсіі (узору тканкі, які адпраўляецца на даследаванне).

Міф № 4. Ранкам для здароўя трэба есці кашу, а ў абед — суп

Ніякага магічнага дзеяння ў ежы ў вадкім выглядзе няма, гэта хутчэй спосаб накарміць вялікую сям’ю («асабліва калі есці суп з хлебам»). Кашу ранкамі таксама лёгка замяніць, лічыць медык.

— Асноўная функцыя ежы — гэта быць крыніцай пажыўных рэчываў. А яшчэ гэта, вядома ж, крыніца радасці. Самі па сабе супы не маюць нейкага «магічнага» дзеяння на органы ЖКТ. У некаторых выпадках (напрыклад, у пасляаперацыйны/аднаўленчы перыяд, пры абвастрэнні хранічных захворванняў) сапраўды рэкамендуюць мякчэйшую кансістэнцыю ежы — і тут супы пажаданыя. Але большасці здаровых людзей гэта не датычыць. Так што калі вам не падабаецца суп, проста не ешце яго.

Існуе шмат спосабаў смачна прыгатаваць мяса і гародніну. З кашамі сітуацыя аналагічная. Не падабаецца? Заўсёды можна знайсці выхад і прадумаць збалансаваны рацыён на сняданак з патрэбнай колькасцю бялкоў, тлушчаў і вугляводаў.

Міф № 5. Стул мусіць быць кожны дзень, інакш у арганізм «усмоктваюцца» таксіны

Графік паходаў у прыбіральню — тэма, якая вельмі хвалюе многіх пацыентаў. Доктарка супакойвае: выразнага раскладу быць не можа, усё індывідуальна.

— Запорам лічыцца частата стула, меншая за тры разы на тыдзень. Але калі кожны раз вам даводзіцца моцна тужыцца і пасля паходу ў прыбіральню не ўзнікае пачуцця поўнага апаражнення кішачніка, нават калі стул кожны дзень, гэта запор, — запэўнівае спецыялістка. — Няма доказаў пры гэтым, што фекаліі прадукуюць таксіны ці што ачышчэнне кішэчніка (паслабляльныя лекі, клізмы) можа перадухіліць развіццё раку ці іншых захворванняў. Асноўная праблема працяглага запору — гэта зніжэнне якасці жыцця праз адчуванне цяжару, надзімання, пачуцця перапоўненасці ў жываце.

Што з гэтым рабіць? Часткова вырашыць праблему можна павелічэннем колькасці клятчаткі ў рацыёне (паслабляльны эфект ад ківі, чарнасліву і буракоў — гэта не міф). Таксама дапамагае фізічная актыўнасць і пітны рэжым. Але ў некаторых выпадках гэтага аказваецца недастаткова, і тады мы звяртаемся да прызначэння паслабляльных прэпаратаў.