Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  2. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  3. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  8. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  9. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  10. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  11. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  12. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  13. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  14. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
Читать по-русски


/

У Беларусі існуе дэфіцыт кадраў у школах, часцей за ўсё сярод настаўнікаў фізікі і матэматыкі. Але з гэтай праблемай збіраюцца справіцца, заявіла намесніца міністра адукацыі Беларусі Кацярына Пятруцкая, яе цытуе расійскае інфармагенцтва Sputnik Беларусь.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

«Вядома, сёння ёсць шэраг вакансій у школах, і гэта факт. Але я думаю, што мы з гэтай праблемай справімся, бо вядзецца вельмі вялікая праца па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і на ўзроўні сярэднеспецыяльнай, і на ўзроўні вышэйшай педагагічнай адукацыі для таго, каб кадравай праблемы ў нас не было», — сказала яна.

Намесніца міністра дадала, што падрыхтоўка па новых педагагічных спецыяльнасцях адкрываецца штогод «у адпаведнасці з сучаснымі запытамі грамадства і дзяржавы».

Часцей за ўсё ў школах не хапае настаўнікаў фізікі і матэматыкі, а вось у гуманітарных спецыяльнасцях недахопу спецыялістаў няма.

«Па гуманітарных спецыяльнасцях мы спраўляемся, а такія дакладныя навукі, як фізіка і матэматыка, па гэтых прадметах ёсць шэраг вакансій», — сказала Пятруцкая.

Што да зарплаты беларускіх настаўнікаў, то чыноўніца адзначыла, што яе рэгулярна павышаюць.

«Зусім нядаўна была прынятая пастанова пра павышэнне заработнай платы розным катэгорыям педагагічных работнікаў. Пытанне заработнай платы знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, на рэгулярнай аснове ажыццяўляюцца рухі ў гэтым кірунку», — дадала яна.

Нагадаем, у пачатку жніўня кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў паведаміў, што з верасня бюджэтнікам, заробкі якіх «трошкі недацягваюць да планавых заданняў», будуць плаціць больш. Сярод такіх працаўнікоў ёсць і настаўнікі. Раней кіраўнік ведамства таксама абяцаў да 2025 года павысіць зарплаты настаўнікам да 100% ад сярэдняй па краіне.

У першым паўгоддзі заробак настаўнікаў у сярэднім складаў 2 062,5 рубля. Гэта 96,2% ад сярэдняга паказчыка. Сярэдні заробак па краіне пры гэтым быў 2 144,2 рубля.

Паводле звестак дзяржаўнай базы вакансій Беларусі на 7 жніўня, адукацыйным установам патрабавалася 899 настаўнікаў. Людзі патрэбныя на розную занятасць, ёсць нават 0,1 стаўкі, праўда, заробкі прапануюць вельмі маленькія.

Чытайце таксама