Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  2. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  3. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  6. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  7. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  8. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  9. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  10. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  11. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
Читать по-русски


Да канца выходных на межах Беларусі і краін ЕС выраслі вялікія чэргі з аўтобусаў і легкавікоў, якія, паводле звестак маніторынгу Дзяржпамежкамітэта, не рассмакталіся і на раніцу панядзелка. У памежных чатах пішуць, што чакаюць у пунктах пропуску больш за 30 гадзін.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Станам на шэсць гадзін раніцы панядзелка, 5 жніўня, выезду з Беларусі ў Польшчу чакаюць 70 аўтобусаў. Яшчэ горшая сітуацыя была ноччу: у пункце пропуску «Брэст» сабралася 80 аўтобусаў.

Напярэдадні ў памежных чатах людзі паведамлялі, што нават з улікам перасадак бліжэй да шлагбаўма трацілі на перасячэнне мяжы восем-дзевяць гадзін. Пры гэтым нават перасесці было праблематычна: «Удалося падсесці ў дзявятую маршрутку, першыя восем — поўныя», — напісаў адзін пасажыр.

Скриншот из пограничного чата
З перасадкай на беларуска-польскую мяжу — дзевяць гадзін. Скрыншот з памежнага чата

Адзін з аўтобусаў фірмы «Візіт тур» прастаяў на польскай мяжы 21,5 гадзіны — амаль суткі.

Скриншот из пограничного чата
Адзін з аўтобусаў фірмы «Візіт тур» прастаяў на польскай мяжы 21,5 гадзіны. Скрыншот з памежнага чата

Акрамя таго, у «Брэсце» стаіць 480 легкавікоў — з ночы іх стала нават больш. Людзі расказваюць, што стаяць у чарзе 30 гадзін і нават больш.

Скриншот из пограничного чата
Час на перасячэнне польскай мяжы на аўто. Скрыншот з памежнага чата
Скриншот из пограничного чата
Час на перасячэнне польскай мяжы на аўто. Скрыншот з памежнага чата

Чэргі ёсць і на літоўскім кірунку: у пункце пропуску «Каменны Лог» у 06.00 панядзелка выезду з Беларусі чакалі 200 легкавікоў, у «Беняконях» — 115. А таксама 16 аўтобусаў на «Каменным Логу» (уначы было 17−18).

Мяркуючы з чатаў, на аўтобусе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу можна больш чым за 20 гадзін, на легкавіку — усё тыя ж 32 гадзіны.

Скриншот из пограничного чата
Час на перасячэнне літоўскай мяжы на аўтобусе. Скрыншот з памежнага чата
Скриншот из пограничного чата
Час на перасячэнне літоўскай мяжы на аўтобусе. Скрыншот з памежнага чата

На латвійскім кірунку (пункт пропуску «Грыгароўшчына») чэргаў няма.

Акрамя таго, на мяжы Беларусі і ЕС стаіць больш за 2000 фураў: 720 — у «Каменным Логу», 940 — у «Беняконях», 400 — у «Грыгароўшчыне», а ў «Казловічах» пуста.