Польшча прыкметна скараціла колькасць візаў, якія выдаюцца ў 2024 годзе. Пра гэта паведамляе выдане Rzeczpospolita са спасылкай на звесткі МЗС Польшчы.
Сёлета ў перыяд з 1 студзеня да 14 чэрвеня Польшча выдала 98 211 рабочых візаў, у асноўным беларусам (32 233), украінцам (47 257) і грузінам (3659). Для параўнання: за год та таго такіх візаў выдалі 284 786. Найбольшая колькасць была для грамадзян Беларусі — 114 598, Украіны — 107 354 і Турцыі — 8257.
Таксама абмежавалі выдачу гуманітарных візаў. Летась выдалі 4539 такіх візаў, прычым не толькі беларусам, але і грамадзянам іншых краін. Сёлета пакуль выдалі ўсяго 542 гуманітарныя візы.
Зменшылася і колькасць шэнгенскіх турыстычных візаў — з 105 223 за ўвесь мінулы год да 40 316 за першае паўгоддзе гэтага года.
Нагадаем, 26 студзеня стала вядома, што беларусы (і не толькі) больш не змогуць атрымаць польскія візы Poland. Business Harbour (РВН). За час дзеяння праграмы Польшча выдала больш за 93 тысячы візаў PBH. Але, паводле звестак памежнай службы, з верасня 2020 года да 20 лістапад 2023 года ў краіну заехала толькі 13 259 уладальнікаў такіх візаў, або ўсяго каля 15% ад усіх, каму яны іх выдалі. Большая частка тых, хто прыехаў па візах PBH — 12 608 чалавек, — грамадзяне Беларусі. Далей ідуць расіяне (345 чалавек) і ўкраінцы (206 чалавек).