Забойства польскага салдата на мяжы — нагода для інфармацыйнага нагнятання і эскалацыі, заявіў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржмежкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
— У цяперашні час мы бачым, як інфармацыя адносна гібелі польскага вайскоўца на мяжы з Беларуссю робіцца нагодай для інфармацыйнага нагнятання і эскалацыі. Польскія СМІ звязваюць трагедыю выключна з дзеяннямі ўцекача, не раскрываючы і мэтаскіравана замоўчваючы прычыны, якія прыводзяць да такіх інцыдэнтаў. Міграцыйны крызіс на мяжы Еўрасаюза доўжыцца амаль тры гады, і ўлады сумежнага боку за гэты час не распачалі эфектыўных мер для вырашэння праблемы, перш за ўсё ў парадку двухбаковага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, — пракаментаваў Антон Бычкоўскі.
«Я шчыра сказаў, што мы не будзем больш трымаць тых, каго вы гнабілі ў Афганістане, Іране, Іраку. У нас няма на гэта ні грошай, ні сіл у выніку вашых санкцый. І, разумееце, ніхто не ведае, што адбываецца ў Літве і на мяжы, гэта проста факт», — Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня незалежнасці 2 ліпеня 2021 года.
Прадстаўнік ДПК таксама падкрэсліў, што ў беларускае ведамства «змястоўных зыходных дадзеных і неабходнай інфармацыі пра тое, што адбылося, не паступіла». У прыватнасці Бычкоўскі паскардзіўся на адсутнасць «відэапацверджання» забойства салдата.
Прэс-сакратар Дзяржпамежкамітэта запэўніў, што Мінск гатовы правесці «як аднабаковае, так і двухбаковае расследаванне інцыдэнту» ў выпадку атрымання канкрэтных звестак пра абставіны трагедыі.
Нагадаем, удзень 6 чэрвеня ў Вайсковым медыцынскім інстытуце ў Варшаве памёр польскі вайсковец. Яго ўдарыў нажом у грудзі мігрант падчас чарговай спробы прарыву беларуска-польскай мяжы 28 траўня.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда склікаў Раду нацыянальнай бяспекі (РНБ) у сувязі з сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, паседжанне пройдзе 10 чэрвеня.
Чытайце таксама