400 легкавікоў і ўсяго тры аўтобусы чакаюць выезду з Беларусі ў краіны Еўрасаюза. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.
Калі ў канцы мінулага тыдня самая напружаная сітуацыя з легкавым транспартам адзначалася на польскім напрамку, то цяпер доўгія чэргі сабраліся на ўездзе ў Літву. Паводле звестак на 14.00 28 сакавіка, у «Каменным Логу» стаіць 190 легкавікоў, у «Беняконях» — 100.
У пункце пропуску «Брэст» уезду ў Польшчу чакае 70 аўтамабіляў. Пры гэтым аўтобусныя чэргі практычна зніклі. Калі ў ноч з нядзелі на панядзелак на «Брэсце» прастойвала 68 аўтобусаў, то ўдзень у чацвер іх было ўсяго тры.
На латвійскім напрамку ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» выезду з Беларусі чакае 40 легкавікоў.
Нашмат складанейшая абстаноўка ў вялікагрузаў. У чатырох пунктах пропуску на беларускім баку прастойвае больш за тры тысячы фур: 1120 — у «Беняконях», 1060 — у «Каменным Логу», 890 — у «Грыгораўшчыне» і 20 — у «Казловічах».
Чытайце таксама