Сілавікі затрымалі ў Мінску мужчыну і жанчыну, якія ў 2020 годзе трапілі на відэа пратэстаў. Іх «пакаяльныя» відэа 6 лютага апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Затрыманая мінчанка расказала, што ў 2020 годзе хлопец запрасіў яе на спатканне.
— Пайшлі з ім гуляць, трапілі з ім на мерапрыемства несанкцыянаванае, дзе былі заўважаныя на відэа, чаму я сёння тут. Забралі. Адсяджу 10 сутак, — вымусілі сказаць жанчыну пад запіс.
Раней прапагандысты паказалі ролік Onliner з удзелам пары, які быў апублікаваны 23 жніўня 2020 года. На кадрах відаць, як пара ідзе з бел-чырвона-белым сцягам па дарозе, а мужчына адказвае на пытанне журналіста. У «пакаяльным» відэа, запісаным праз тры гады, сілавікі вымусілі спадарожніка мінчанкі прызнацца, што ён «хадзіў па дарогах агульнага карыстання», а падчас акцыі пратэсту ў яго ўзялі інтэрв'ю.
Чытайце таксама