У некаторых навучэнцаў школы № 165 Мінска выявілі кішачную інфекцыю. Па гэтым факце «арганізаванае правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў і эпідэміялагічнага расследавання», паведамілі ў прэс-службе Мінздароўя.
«Сёння праводзіцца ацэнка арганізацыі харчавання, у тым ліку ўмоваў прыгатавання і рэалізацыі страў, адабраныя для лабараторных даследаванняў пробы гатовых страваў і вады, абследаваны персанал харчаблока на кішачную групу інфекцый», — адзначылі ў Мінздароўя.
У ведамстве таксама паведамілі, што дзеці, у якіх выяўленыя сімптомы кішачнай інфекцыі, «змешчаныя на даабследаванне ў адну са сталічных бальніц».
— Усе яны адчуваюць сябе нармальна. Іх стан стабільны. Праводзіцца неабходнае лячэнне і даабследаванне, — сказала БЕЛТА прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун.