Сілавікі прыйшлі па дырэктара аўтацэнтра «Энергія ГмбХ» Сяргея Даніловіча. Яго «пакаяльнае» відэа апублікаваў 7 снежня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Пад запіс сілавікі прымусілі мужчыну сказаць, што ў 2020 годзе ён удзельнічаў у мітынгу, які на той момант не быў забаронены, і ў жніўні таго ж года пералічыў 1220 рублёў у фонд салідарнасці.
Прапагандысты таксама адзначылі, што дома ў бізнесоўца знайшлі «пачкі грошай у сотні тысяч даляраў», і паказалі кадры, як група людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі стаіць насупраць будынка аўтацэнтра.
У чым абвінавачваецца мінчук і ці знаходзіцца ён на гэты момант пад вартай — не паведамляецца.
ТАА «Аўтамабільны дом «Энергія ГмбХ» — дыстрыбутар Mercedes-Benz у Беларусі і мае эксклюзіўныя правы на прадстаўленне Mercedes-Benz на беларускім рынку.
Чытайце таксама