Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  2. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  3. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  6. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
Читать по-русски


Чытач «Люстэрка» Валянцін працуе дальнабойшчыкам у адной з краін ЕС ужо больш за пяць гадоў. А ў прамежках паміж рэйсамі вяртаецца дадому. Так адбылося і гэтым летам. Але гэтым разам мужчыну нечакана патэлефанавалі з міліцыі і прапанавалі сустрэцца. На месцы аказалася, што звязваўся з Валянцінам супрацоўнік КДБ, які хацеў зрабіць яго сваім інфарматарам.

Фото: TUT.BY
Будынак Камітэта дзяржбяспекі ў Мінску. Фота: TUT.BY

Імя суразмоўцы змененае з меркаванняў бяспекі.

Пасярод адпачынку Валянціну патэлефанавалі з незнаёмага нумара. Мужчына на тым канцы дрота прадставіўся супрацоўнікам міліцыі.

— Ён прапанаваў сустрэцца, хацеў задаць пару пытанняў, — расказвае Валянцін і прызнаецца, што ад такога нечаканага званка ён трохі спалохаўся. Але потым падумаў, што наўрад ці мог дзесьці засвяціцца, параіўся са сваякамі і вырашыў сустрэцца.

— Ужо на месцы гэты супрацоўнік сказаў, што «трохі схітраваў», а насамрэч ён з КДБ. Паказаў пасведчанне. Я спрабаваў разгледзець дэталёва, але ён так мімаходзь прыадкрыў, на пару секунд. Таму прозвішча і пасады я не запомніў, — тлумачыць суразмоўца. — Потым прапанаваў прысесці: «Я ведаю, вы працуеце кіроўцам, так?» Ну, так. І ўсё, пайшла гутарка. Ён пачаў акуратна, маўляў, вы не хвалюйцеся, тоё-сёе. Асноўная тэма была — ці бачыў я нейкія вайсковыя базы, ці сцягваецца тэхніка да мяжы. Яго цікавіла менавіта мяжа з Польшчай і Літвой. А я адказваю, што нічога не бачыў, нічога не ведаю — увогуле, дурня ўключыў. Ну так, ездзяць дзесьці вайсковыя машыны. Ну і што? Ён за гэта ўхапіўся: «А якая форма ў салдат?» — «Ды не ведаю, зялёная». І вось ён так спрабаваў нешта даведацца, а я адказваў па мінімуме.

Гэты супрацоўнік тады яшчэ сказаў: «Проста я з вашымі калегамі размаўляў, таксама кіроўцамі. І многія пацвярджаюць, што такое ёсць». Але я паўтараў, што нічога не ведаю і наогул больш працую на захад ад Польшчы і Літвы. А ў яго яшчэ вочы як у лісы бегалі пастаянна. Глядзіш і не зразумееш, праўду ён кажа ці не. Мяркуючы з таго, як ён мяне выцягнуў на размову, заявіўшы, што супрацоўнік аддзела міліцыі, то, можа, і падчас гутаркі падмухлёўваў. Маўляў, нас такіх шмат, ты таксама падключайся.

Гутарка з супрацоўнікам КДБ заняла менш за 20 хвілін. Мужчына адзначае: адказваў на пытанні неахвотна, і ў нейкі момант яны пачалі паўтарацца. Але проста так расставацца з нашым суразмоўцам чэкіст не спяшаўся.

— У канцы размовы ён дадаў: «Ну, калі будзеце нешта бачыць, можа, фотку дашліце ці інфармацыю хоць якую. Мы ж адну справу робім!"Я там ледзь не зарагатаў. Ну так, адну справу, вядома. А ўслых кажу: «Ага, ага, добра». А праз пару дзён ён мне сам напісаў, абазначыўся, — дзеліцца Валянцін.

Гэтую сустрэчу кіроўца абмеркаваў з калегамі. Расказвае, што з яго знаёмых з такім пакуль ніхто не сутыкаўся. Таму наколькі масавыя спробы сілавікоў знайсці інфарматараў, мужчына не ведае.

— Можа, яны не так даўно пачалі гэтым займацца, — паціскае плячыма суразмоўца. — Мабыць, яны вырашылі, што раз у пратэстах не засвяціўся, значыць «іхні». І спрабуюць неяк завербаваць, каб ад мяне інфармацыю атрымаць. Напэўна, думаюць, што я буду ім усё расказваць, а калі што ўбачу, то фатаграфаваць. Але не на таго напалі.

Чытайце таксама