Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  2. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  3. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
  4. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  5. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  6. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  7. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
  8. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  9. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  10. ISW: Украина усиливает сотрудничество с Южной Кореей на фоне углубления связей между Россией и Северной Кореей
  11. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  12. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  13. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
Читать по-русски


З 1 ліпеня ў Літве з’явіліся змены па выдачы нацыянальнай візы. Вільнюс істотна скараціў спіс тых, хто можа атрымаць такі дакумент, а таксама зрэзаў варыянты падачы заяваў на такую візу. Пра гэта паведамляецца на сайце міграцыйнай службы Літвы. Новаўвядзенні закранулі і беларусаў. «Люстэрка» даведалася ў літоўскай міграцыйнай службе, што менавіта змянілася для нашых суайчыннікаў і як ім цяпер быць. Нагадаем, раней мы пісалі пра тое, што візавыя цэнтры Літвы ў Беларусі перасталі прымаць заявы на нацыянальныя візы.

Вильнюс Кафедральная площадь. Фото: "Зеркало"
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вільнюс, Кафедральная плошча. Фота: «Люстэрка»

Што змянілася

З 1 ліпеня ў Літве пачалі дзейнічаць змены ў «Закон пра прававы статус замежнікаў». З гэтага месяца замежнікі, якія не знаходзяцца ў Літве, будуць звяртацца па нацыянальныя візы толькі праз знешняга пастаўшчыка паслуг. Раней гэта можна было зрабіць у тым ліку праз літоўскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы, консульскія ўстановы або візавыя цэнтры за мяжой.

Пры гэтым Літва скараціла спіс тых, хто з 1 ліпеня можа падаваць дакументы на нацыянальную візу. Адзін з самых важных момантаў — што гэты дакумент цяпер не могуць атрымліваць студэнты-вочнікі літоўскіх ВНУ, а таксама тыя, хто працаўладкоўваецца ў літоўскія кампаніі. Акрамя таго, нацыянальную візу цяпер не выдаюць замежнікам па дэфіцытных спецыяльнасцях, а таксама тым, у каго ёсць дазвол на працу ад службы занятасці.

«Замежнікам усіх гэтых катэгорый для легальнага ўезду і знаходжання ў Літве давядзецца звяртацца не па нацыянальную візу, а па атрыманне дазволу на часовае пражыванне ў Літве, — удакладняюць у міграцыйнай службе Літвы. — Яго можна атрымаць не толькі ў Літве пасля прыбыцця ў дэпартамент міграцыі, але і ў 34 цэнтрах VFS Global, якія працуюць у замежных краінах, дзе з пачатку гэтага года аказваюцца вышэйназваныя паслугі».

Што рабіць беларусам

Прасцей кажучы, студэнтам-вочнікам і працоўным мігрантам цяпер трэба адразу падаваць заяву на часовы від на жыхарства. Але нюанс у тым, што для грамадзян Беларусі і Расіі магчымасць падаваць заявы на ВНЖ праз візавыя цэнтры закрытая. Адзіны варыянт, відавочна, — заехаць у Літву і на месцы падаць дакументы на ВНЖ. Але тут узнікае пытанне, на якой падставе трапіць у суседнюю дзяржаву, асабліва ў сітуацыі, калі па-ранейшаму складана атрымаць шэнгенскую візу.

Але нават калі беларус зможа ўехаць па шэнгене і падаць заяву на ВНЖ, то ёсць рызыка не паспець атрымаць гэты дакумент да заканчэння тэрміну дзеяння візы. Па шэнгене ў ЕС можна знаходзіцца да 90 дзён цягам 180 дзён. Стандартны тэрмін разгляду заявак на ВНЖ па працоўных падставах — да трох месяцаў, паскораны — да 45 дзён. У студэнтаў — адзін і два месяцы адпаведна. Пры гэтым, калі ўзнікнуць дадатковыя пытанні па заяве, то з паскоранага разгляду могуць перавесці на стандартны. У такім выпадку ў тых, хто падаецца на працоўны ВНЖ, ёсць рызыка не паспець атрымаць гэты дакумент. Так званыя візы чакання з 1 ліпеня ў Літве перасталі выдаваць. Імі можна было скарыстацца, калі з’явілася «акно» паміж тэрмінам дзеяння старога дакумента і разглядам новай заявы. Нацыянальныя візы, якія Літва выдавала беларусам па спрошчанай схеме (на паўгода з магчымасцю падоўжыць яшчэ на 6 месяцаў), цяпер таксама недаступныя.

У міграцыйнай службе Літвы бачаць варыянт, каб чалавек, падчаючы заяву, пазначыў, што дакумент забярэ наймальнік, а сам з’ехаў назад у Беларусь. Потым яму могуць перадаць ВНЖ у Беларусь для ўезду ў Літву. Альбо можна зноў уехаць па шэнгене і забраць дакумент самастойна.

Пры гэтым магчымасць падаваць дакументы на літоўскія нацыянальныя візы застаецца для:

  • студэнтаў, якія прыязджаюць у Літву па праграме абмену на навучанне;
  • замежнікаў, якія прыбываюць у Літву для працы выкладчыкамі або для правядзення навуковых даследаванняў і/або эксперыментальнай (сацыяльнай, культурнай) доследна-канструктарскай працы ў якасці даследчыкаў, якія маюць аўтарскую дамову з Літоўскім інстытутам навукі і адукацыі. У такіх выпадках нацыянальная віза таксама будзе выдавацца членам сям'і такіх замежнікаў;
  • замежнікаў, якія прыбываюць у Літву і выкладаюць па сумесных дзяржаўных праграмах з замежнымі краінамі або праводзяць навуковыя даследаванні ў якасці даследчыкаў, а таксама членаў іх сем’яў;
  • спартоўцаў, якія ўдзельнічаюць у спартовых спаборніцтвах высокага ўзроўню, або трэнераў, як гэта вызначана ў Законе пра спорт Літоўскай Рэспублікі, якія прыбываюць у Літву для заняткаў спортам. У гэтых выпадках нацыянальныя візы могуць быць выдадзеныя таксама членам сем’яў такіх замежнікаў;
  • маракоў, якія прыбываюць на судне, што ходзіць пад сцягам літоўскай дзяржавы, або калі судна, членам экіпажа якога яны з’яўляюцца, рамантуецца ў Літве;
  • журналістаў, акрэдытаваных Міністэрствам замежных справаў Літвы;
  • замежнікаў, якія не могуць пакінуць Літву з адной з наступных прычын: хвароба, іншы востры разлад здароўя або фізічны стан, асабістыя прычыны, якія замежнікі не маглі прадбачыць, або форс-мажорныя абставіны;
  • замежных прадпрымальнікаў, калі яны прыбываюць у Літву для вядзення легальнай дзейнасці і з’яўляюцца ўдзельнікамі кампаній, зарэгістраваных у рэестры юрыдычных асоб, створаных цягам апошняга года да даты падачы заявы пра выдачу нацыянальнай візы, калі кампанія мае ўласны капітал (у выпадку неакцыянерных таварыстваў і незакрытых акцыянерных таварыстваў, актывы) у памеры не менш чым 28 тысяч еўра, з якіх не менш за 14 тысяч еўра складаюць сродкі або іншыя актывы, укладзеныя такімі замежнікамі;
  • замежнікаў, якія прыбываюць у Літву на сезонную працу, якія маюць дазвол Службы занятасці на сезонную працу больш за 90 дзён;
  • замежнікаў, якія з’яўляюцца работнікамі кампаній, заснаваных у краінах, што не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз ці Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю, і часова камандзіраваныя ў Літву для працы такімі кампаніямі;
  • замежнікаў, якія прыбываюць у Літву ў адпаведнасці з палажэннямі міжнародных дамоваў або іншых пагадненняў Літоўскай Рэспублікі, а таксама ў іншых выпадках, калі мэта іх прыбыцця — доўгатэрміновае знаходжанне ў Літоўскай Рэспубліцы. Гэта можа быць доўгае лячэнне або рэабілітацыя, павышэнне кваліфікацыі, валанцёрства.

Гэтыя змены не датычаць падачы заяваў на атрыманне шэнгенскіх віз, парадак застаецца ранейшым.

Чытайце таксама