Сёння, 21 красавіка, у Мінскім абласным судзе, дзе праходзіць суд па «справе NEXTA», пачаліся спрэчкі бакоў. Пракурор папрасіла тэрміны для фігурантаў, перадае Sputnik.
Пракурор Наталля Сакалова папрасіла для Сцяпана Пуцілы 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Яна Рудзіка — 19 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Рамана Пратасевіча — 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Таксама пракурор папрасіла суд адмяніць Пратасевічу меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту і ўзяць яго пад варту ў зале суда пасля вынясення прысуду.
Цяпер у судзе чакаюцца выступленні адвакатаў і апошняе слова Пратасевіча.
Суд па «справе NEXTA»
Паводле версіі абвінавачання, фігуранты ў розны час з 2020 года, знаходзячыся пераважна ў Польшчы, выконваючы «агульны план змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Беларусі неканстытуцыйным шляхам, рэалізуючы ролі і задачы кіраванай устойлівай групы, якая ўзначальваецца імі, апублікавалі ў сетках каналаў NEXTA і „Беларусь галаўнога мозгу“ інфармацыйныя матэрыялы, якія маюць дэструктыўныя мэты. Акрамя таго, абвінавачаныя заклікалі пратэсна настроеных грамадзян здзяйсняць акты тэрарызму».
Нагадаем, суд па «справе NEXTA» пачаўся 16 лютага. Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка судзяць завочна, Раман Пратасевіч прыходзіць на паседжанні ў якасці абвінавачанага. 7 красавіка пракурор агучыла суму шкоды па гэтай справе — не менш за 30 мільёнаў рублёў.
Таксама тром фігурантам выставілі новае абвінавачанне.
Раман Пратасевіч абвінавачваецца па наступных артыкулах:
- распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі);
- арганізацыя масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК Беларусі);
- арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК Беларусі);
- публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);
- стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім (ч. 1 арт. 361−1 КК Беларусі);
- кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем, здзейсненае паўторна (ч. 2 арт. 361−1 КК Беларусі);
- паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 368 КК Беларусі);
- змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);
- фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361−2 КК Беларусі);
- дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369−1 КК Беларусі);
-
арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 1 арт. 290−5 КК Беларусі).
Ян Рудзік абвінавачваецца па наступных артыкулах:
- распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі);
- арганізацыя масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК Беларусі);
- арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК Беларусі);
- публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);
- стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім (ч. 1 арт. 361−1 КК Беларусі);
- кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем, учыненае паўторна (ч. 2 арт. 361−1 КК Беларусі);
- паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 арт. 368 КК Беларусі);
- змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);
- фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361−2 КК Беларусі);
- дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369−1 КК Беларусі);
-
арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 1 арт. 290−5 КК Беларусі).
Сцяпан Пуціла абвінавачваецца па наступных артыкулах: