Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  3. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  6. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  7. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  8. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  11. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
Читать по-русски


Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч лічыць мэтазгодным вярнуцца да практыкі прызыву студэнтаў у войска. Пра гэта ён заявіў на нарадзе з кіраўнікамі ўстановаў вышэйшай адукацыі, піша БЕЛТА.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Хацеў бы задаць некаторыя пытанні рэктарам, вядома, адразу не буду чакаць ад іх адказу, дам ім час для таго, каб яны гэта абдумвалі і падалі ў выглядзе сваіх думак, прапанова у Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі. Як вучыць студэнтаў на вайсковых кафедрах, як наогул яны глядзяць і ставяцца да таго, каб студэнтаў прызываць ва Узброеныя сілы, як гэта было калісьці ў Савецкім Саюзе», — сказаў Вальфовіч.

Паводле яго, малады чалавек, які паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову, потым пайшоў служыць, год адслужыў, вяртаецца на другі-трэці курс «ужо спелым».

«На яго і дзяўчаты будуць па-іншаму глядзець. І ён па-іншаму асэнсуе тое, для чаго ён наогул паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову. І ўжо на вайсковых кафедрах можна паменшыць колькасць гадзін для навучання ў будучыні», — лічыць Вальфовіч.

Прызыў студэнтаў у савецкую армію праводзіўся з 1982 да 1989 года. Гэта дазволіла вырашыць праблему камплектавання ўзброеных сіл ва ўмовах дэмаграфічнай ямы прызыўнога кантынгенту, а таксама вайны ў Афганістане. У той жа час, як гаворыцца ў адкрытых крыніцах, гэта сур’ёзна падарвала кадравы патэнцыял краіны — знізілася кваліфікацыя выпускнікоў, у інстытуты наогул не вярнуліся 15−20% прызваных, паводле некоторых звестак — да 40%.