Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  3. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  6. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  7. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  8. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  11. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
Читать по-русски


У Мінску 1 сакавіка затрымалі каля 80 удзельнікаў «ПВК Родан», з іх 65 — няпоўнагадовыя. Такую лічбу агучыў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў на прэс-канферэнцыі.

Министр внутренних дел Иван Кубраков во время пресс-конференции. 2 марта 2023 года. Фото: МВД
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў падчас прэс-канферэнцыі. 2 сакавіка 2023 года. Фота: МУС

Паводле кіраўніка ведамства, затрыманыя «каардынавалі групы моладзі». Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

— У нашай краіне ўсё (рух «ПВК Родан». — Заўв. рэд.) пачалося 22 лютага. Раней мы адсочвалі развіццё гэтага руху ў Расіі і Украіне. І калі ў Гомелі рыса была перасечаная, затрымалі ў першую чаргу адміністратараў гэтай суполкі. Нашая задача — не даць зламаць лёс нашых дзяцей! Для гэтага працуем на апярэджанне разам з педагогамі, — сказаў Кубракоў.

Нагадаем, пра затрыманні падлеткаў з руху «ПВК Родан», які прапагандуе гвалт і правакуе масавыя бойкі, спачатку паведамлялі ў Расіі, потым — ва Украіне.

Неўзабаве субкультура з’явілася і ў Беларусі: найбольш масавыя затрыманні маладых людзей — каля 200 чалавек — прайшлі 28 лютага ў ГЦ «Сакрэт» у Гомелі. Следчы камітэт заявіў пра завядзенне крымінальнай справы за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

1 сакавіка 52 удзельнікі планаванай сустрэчы «ПВК Родан» (у тым ліку 41 падлетак) былі затрыманыя ў Брэсце. У Мінску таксама прызначылі сходку ўдзельнікаў «ПВК Родан», але несанкцыянаванае мерапрыемства так і не адбылося: сілавікі прыйшлі туды загадзя і не далі падлеткам сабрацца ў групу. Паводле звестак Tochka.by, затрымалі некалькі чалавек. Былі затрыманні і ў Оршы.