Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  2. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  3. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  4. ISW: Украина усиливает сотрудничество с Южной Кореей на фоне углубления связей между Россией и Северной Кореей
  5. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  6. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  7. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  8. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
  9. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  10. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  11. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
  12. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  13. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
Читать по-русски


Пра тое, што на мяжы Украіны і Беларусі загінуў баец тэрытарыяльнай абароны, стала вядома раніцай 25 лютага. Першапачаткова гаворка ішла пра тое, што здарылася перастрэлка, падчас якой мужчына памёр ад агнястрэльнага ранення, і стралялі нібыта з боку Беларусі. Але гэтую версію абверглі беларускія памежнікі і ўкраінскія ўлады. Аднак родныя мужчыны лічаць інакш. «Люстэрка» пагаварыла з адной з яго сясцёр.

Сергей Панасюк. Фото: suspilne.media
Сяргей Панасюк. Фота: suspilne.media

Імя суразмоўніцы змененае з меркаванняў бяспекі. Яе звесткі ёсць у рэдакцыі.

Цяпер у Вольгі беларускае грамадзянства, яна з бацькамі яшчэ ў пачатку 2000-х пераехала ў нашую краіну. Але родам яны з вёскі Сяльцо Валынскай вобласці. У сям'і бацькі нашай суразмоўніцы было восем дзяцей, таму ў жанчыны шмат стрыечных сясцёр і братоў. Адным з іх быў 33-гадовы Сяргей Панасюк — украінскі баец Валынскай ТРА, брыгада якой стаяла на мяжы з Беларуссю. Мужчына быў камандзірам аддзялення, ён служыў ва УСУ з 26 лютага 2022 года.

Пра тое, што Сяргей загінуў, Вольга даведалася ў суботу ад адной з сясцёр:

 — Мне прыйшло паведамленне, што Сяргея забілі. Яна напісала, што на мяжы, магчыма, рыхтавалася дыверсія, з беларускага боку пачалі абстрэльваць нашых, гэта адбылося дзесьці каля вёскі Тур (сяло ў Ратнаўскім раёне Валынскай вобласці, ад яго да беларускай мяжы — менш за пяць кіламетраў. — Заўв. рэд.). Сказала, што гэта папярэдняя інфармацыя і ўсё, што яны ведаюць. Але дзе канкрэтна ён быў, у якой пазіцыі знаходзіўся, чаму адбылася перастрэлка, у мяне інфармацыі няма.

Погибший боец Волынской ТРО Сергей Панасюк. Фото из его соцсетей
Загінулы баец Валынскай ТРА Сяргей Панасюк. Фота з яго сацсетак

Вольга расказвае, што паказала каментар беларускага боку сястры, але тая сказала, што не верыць гэтаму. Яна адказала, што на пахаванні Сяргея 26 лютага былі яго калегі, якія былі сведкамі таго, што здарылася:

— Яны плакалі і расказвалі, як усё адбылося. Дзірка наскрозь праз цела Сярожы — самы галоўны факт. Судмедэксперт пацвердзіў, што гэта агнястрэльнае раненне, наколькі я ведаю, — працягвае Вольга. — Я бачыла відэа з пахавання, дзе калегі Сяргея плачуць. Не думаю, што такое можна прыдумаць або сыграць. І сястра піша, што ўсе ведаюць, ад чаго ён памёр, але ўлады гэта хаваюць, не прызнаюць, што была перастрэлка: столькі грошай вылучылі на ўмацаванне мяжы, а тут чалавек гіне ад агнястрэльнага ранення. Яшчэ яна пісала, што за месяц адбылося тры спробы дыверсій або правакацый, але не было менавіта перастрэлак, трагічных выпадкаў (інфармацыю пра гэта ва ўмовах вайны немагчыма аператыўна праверыць. Афіцыйных заяваў пра гэта з боку Украіны не было. — Заўв. рэд.).

Сям’я загінулага ўкраінца не верыць у версію ўладаў і вайскоўцаў. Адна з яго сясцёр напісала ў Facebook, што мясцовыя ўлады «выстаўляюць жудасную карціну, што на мяжы ціха, спакойна і ніякіх беспарадкаў не было і няма». Яна лічыць, што мужчыну «забіла варожая куля».

«Сяргей Панасюк быў патрыётам, героем, сапраўдным мужчынам. Ён прайшоў 9 колаў пекла за ўвесь час на фронце», — гаворыцца ў паведамленні.

Журналісты «Люстэрка» паспрабавалі пагаварыць з блізкімі Панасюка ва Украіне. Яшчэ адна з яго сясцёр, Яўгенія, адказала, што цяпер ідзе расследаванне і сям'і нічога не вядома, «акрамя таго, што была перастрэлка і ён быў паранены. У дакуменце канстатуецца, што ён загінуў ад агнястрэльнага ранення. Калі пагаворым са следчым, зможам даць дакладнейшую інфармацыю».

Сяргей Панасюк ваяваў добраахвотнікам на Данбасе яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны, расказвае Вольга, а пасля яе пачатку быў у тэрабароне. Іншых падрабязнасцяў пра службу брата яна не ведае: камунікацыя ў нейкі момант перапынілася. Мужчына быў разведзены, у яго засталіся сын і дачка.

— Сяргей быў даволі жорсткім па характары, як я памятаю, прынцыповым у нейкіх пытаннях. Калі трэба было адстаяць сваю пазіцыю, ён яе абараняў даволі жорстка. Яшчэ да таго як пачалася вайна на Данбасе, у яго нарадзіўся сын. І той факт, што ён выбраў пайсці добраахвотнікам, а не застацца з сям’ёй, добра гаворыць пра яго. Ён ваяваў доўгі час, і гэта была яго пазіцыя: «Я мушу абараняць краіну. Хто, калі не я?» Яго малодшы брат цяпер займаецца валанцёрствам.

З роднымі ва Украіне ў беларускай частцы сям'і Вольгі сувязь падтрымлівае толькі яна. Так склалася праз вайну.

— Некаторыя сваякі тут, у Беларусі, мае сёстры, брат, нават мой бацька, кажуць, што Украіна сама вінаватая, вераць тэлевізару, а не таму, што расказваюць ім родныя, якія знаходзяцца там, — кажа беларуска. — Бацька чамусьці падтрымлівае Пуціна, кажа: «Я ўсё бачыў з 2014 года, і не трэба мне расказваць фэйкі, што вы там наглядзеліся». І калі ў першы дзень вайны родныя пісалі, што ў іх адбываецца, ён адказаў, што «яны ўсе зомбі і нічога не разумеюць». Я звязалася са сваякамі там яшчэ 24 лютага, хацела іх падтрымаць, сказаць, што падзяляю іх пазіцыю і душой, у думках я з імі. Была гатовая, што пасля ўсяго гэтага яны мяне могуць адштурхнуць, але канкрэтна мяне яны ні ў чым не папракаюць. У будучыні мне б хацелася іх усіх убачыць, прыехаць да іх, пагаварыць, але цяпер нават не ўяўляю, ці будзе гэта наогул магчыма. І што ім пасля ўсяго таго, што адбылося, сказаць.

Нагадаем, ва Украіне распачатае расследаванне па факце гібелі байца. Паводле словаў прадстаўніка брыгады тэрабароны Сяргея Хамінскага, Панасюк быў малодшым сяржантам і загінуў на досвітку падчас выканання баявога задання. Ён дадаў, што высвятленнем абставінаў смерці займаюцца праваахоўныя органы, праводзіцца «службовае расследаванне адпаведнымі падраздзяленнямі брыгады». У Нацыянальнай паліцыі Валынскай вобласці паведамілі, што адкрытая справа па артыкуле аб наўмысным забойстве. Там абвяргаюць інфармацыю пра страляніну з боку Беларусі: «Дакладна вядома, што стрэлы ажыццяўляліся не з боку Беларусі».