У 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці. Пра гэта паведаміла 11 студзеня прэс-служба Мінабароны.
Мерапрыемствы праводзяцца па рашэнні міністра абароны. Яе дэталі ў ведамстве не раскрылі.
Нагадаем, раптоўную праверку баявой гатоўнасці Узброеных сіл праводзілі ў снежні мінулага года, але тады яе ініцыятарам быў Аляксандр Лукашэнка. Ужо 19 снежня Мінабароны паведаміла пра завяршэнне мерапрыемстваў.
29 жніўня 2022 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка Вадзіма Сурава новым начальнікам цэнтра.