Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  2. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  3. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  4. «Выстройваюцца чэргі». У МУС расказалі, як міліцыя ладзіць рэйды па «дармаедах»
  5. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  6. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  7. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  8. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  9. «Оскар-2025»: лучшим фильмом признана «Анора», лучшей актрисой — Майки Мэдисон
  10. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
Читать по-русски


Беларуска з Мексікі Таццяна, якая шукала ў Віцебску бацьку, атрымала пра яго вестку. Яе тата памёр. Яна так і не паспела сказаць яму, што любіць. Гісторыю жанчыны расказвае блог «Людзі». Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

На этом фото Татьяне год. На снимке она с родителями и бабушкой. Фото предоставлено собеседницей блогу "Люди"
На гэтым фота Таццяне год. На здымку яна з бацькамі і бабуляй. Фота суразмоўніцы для блога «Людзі»

Цяпер Таццяне 54 гады. Калі яе бацькі рассталіся, ёй было пяць. Шмат гадоў яны з бацькам-вайскоўцам жылі ў адным горадзе — Віцебску, але бачыліся нячаста.

Апошні раз яны сустрэліся ў 2002-м, калі на дварэ стаяла зіма ці пачатак вясны. Таццяна везла ў вазку маленькую дачку, а бацька ішоў са сваёй другой жонкай. Яны крыху пагаварылі, і кожны пайшоў сваёй дарогай. Усе гэтыя гады ў жанчыны не было ні адраса бацькі, ні тэлефона. У дзяцінстве яна пра гэта не задумвалася, а калі вырасла, стала няёмка ў кагосьці гэтыя звесткі прасіць: раптам тата не хоча камунікаваць.

Пяць гадоў таму Таццяна выйшла замуж і пераехала ў Мексіку. Муж, даведаўшыся пра яе мару адшукаць бацьку, падштурхнуў да пошукаў — і яна расказала сваю гісторыю журналістам. Пасля таго як тэкст апублікавалі, Таццяне напісала незнаёмая жанчына.

— Яна расказала, што яе бацька служыў на тым самым аэрадроме, што і мой. Мужчыны ўжо няма ў жывых, але яго дачка падказала, што звесткі пра вайскоўцаў мусяць быць у ваенкамаце. Рэкамендавала звярнуцца туды, — кажа Таццяна. — Я жыву далёка ад Віцебска, таму яна прапанавала дапамагчы і схадзіць за мяне ў ваенкамат. Праўда, не ведала, ці дадуць такія звесткі старонняму чалавеку. Я была ёй вельмі ўдзячная, але вырашыла, што спачатку паспрабую падключыць родных. Пасля Новага года сын якраз збіраўся ў госці да бабулі.

Акрамя гэтага, лісты на пошту Таццяне пачалі пісаць і іншыя людзі. Яны не ведалі яе бацьку і нічым не маглі дапамагчы, але вельмі хацелі яе падтрымаць. А потым прыйшла доўгачаканая навіна.

— Напісала знаёмая. Яна чула маю гісторыю, але ніколі нават не здагадвалася, што я хацела знайсці бацьку. Мы пагаварылі, яна сказала, што паспрабуе дапамагчы. І праз нейкі час прынесла мне вестку. Інфармацыя была сумная. Мой тата памёр. Не стала яго даўно… яшчэ калі я жыла ў Віцебску, — кажа Таццяна. — Я плакала, мы разам паплакалі. Пазней яна напісала, што шмат думала пра мяне. Пра тое, што вось так жыццё прайшло, а мы з бацькам ні разу не сустрэліся нармальна, не перагаварылі. Я ёй адказала: «Гэта так, але вялікае бачыцца на адлегласці».

Цяпер, кажа Таццяна, калі яна будзе ў Беларусі, то пойдзе шукаць магілу бацькі.

— Пасля ўсёй гэтай гісторыі я хачу сказаць людзям, што ніколі не трэба баяцца зрабіць першы крок насустрач адно аднаму. Нават калі гэты крок будзе апошнім, — разважае Таццяна. — Кажыце сваім блізкім, як вы іх любіце, як сумуеце, як яны вам дарагія. Бо гэта найменшае, што мы можам для іх зрабіць.

Якімі б складанымі ні былі часы, у свеце заўсёды ёсць месца дабру. Калі вы жывяце за мяжой і хацелі б знайсці чалавека ў Беларусі, напішыце нам на пошту [email protected] або ў тэлеграм. А раптам усё атрымаецца?