Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  2. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  3. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  4. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  5. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  8. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  9. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  10. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  11. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  12. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Рэстараны хуткага абслугоўвання «МакДональдс» пад кіраўніцтвам «КСБ Виктори Рестораны» праз некалькі тыдняў працягнуць працу пад расійскім брэндам «Вкусно — и точка». Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе, які 11 лістапада быў апублікаваны на сайце кампаніі.

Фото: Pixabay.com
Фота: Pixabay.com

«Мы захаваем усе працоўныя месцы, працягнем прапаноўваць гасцінны сэрвіс, разнастайнае меню, любімы смак страваў і высокую якасць прадукцыі па даступных цэнах, да якіх прывыклі нашы госці», — гаворыцца ў заяве.

Дакладная дата пачатку працы пад брэндам «Вкусно — и точка» пакуль не паведамляецца.

«Вкусно — и точка» — расійская сетка рэстаранаў хуткага харчавання, адкрытая ў памяшканнях сеткі Mcdonald’s пасля яе закрыцця ў Расіі і продажу расійскага бізнесу прадпрымальніку Аляксандру Говару. Адкрыццё першых рэстаранаў сеткі прайшло 12 чэрвеня 2022 года. Меню абноўленай сеткі рэстаранаў засталося ранейшым, але былі змененыя назвы страваў — з іх прыбралі прыстаўку «Мак». З 15 верасня замест напояў Coca-Cola, Fanta і Sprite у расійскай сетцы прадаюцца напоі пад брэндам «Добрый», які таксама належыць The Coca-Cola Company.

На сайце «Вкусно — и точка» паведамляецца, што кампанія завяршае працэдуру перадачы выключных правоў па дамове франчайзінгу беларускай сетцы прадпрыемстваў хуткага абслугоўвання пад кіраўніцтвам «КСБ Виктори Рестораны». Да моманту пераходу сетка працягне працу пад брэндам «МакДональдс» на беларускім рынку. Кампанія пачне працу пад новым брэндам праз некалькі тыдняў, пасля таго як будуць завершаныя ўсе неабходныя юрыдычныя працэдуры і вырашаныя арганізацыйныя пытанні.

«На дадзены момант у Рэспубліцы Беларусь адкрыта 25 прадпрыемстваў хуткага абслугоўвання ў шасці гарадах, штогод яны абслугоўваюць больш за 10 мільёнаў гасцей. Рашэнне пра далейшую працу ў якасці франчайзі „Вкусно — и точка“ дазволіць кампаніі захаваць больш за 2000 працоўных месцаў, працягваючы выконваць усе раней прынятыя абавязанні перад супрацоўнікамі. У прадпрыемствах захаваюцца дзейныя канцэпцыі абслугоўвання і сэрвісы, а таксама высокія стандарты якасці і працы, да якіх прывыклі госці сеткі», — паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Падпісанне дамовы аб франчайзінгу ў расійскай кампаніі назвалі «вельмі важным крокам».

— Цяпер «Вкусно — и точка» будзе працаваць не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі, і гэта толькі пачатак! — сказаў уладальнік сеткі «Вкусно — и точка» Аляксандр Гоман. — Мы плануем эфектыўна ўзаемадзейнічаць з нашымі франчайзі, каб пашыраць бізнес і даць яшчэ большай колькасці гасцей смачныя, якасныя і любімыя імі прадукты па даступных цэнах.

Нагадаем, раней у рэстаранах беларускай сеткі «МакДональдс» пачалі знікаць некаторыя стравы з меню. У кампаніі гэта тлумачылі складанасцямі з пастаўкамі. Спачатку сетка прыбрала шэраг пазіцыі з МакСняданкаў, потым пачаў знікаць БігТэйсці.

Кампанію «КСБ Виктори Рестораны», якая прадстаўляе «МакДональдс» у Беларусі і Казахстане, узначальвае казахстанскі бізнэсовец Кайрат Баранбаеў.

Першыя тры рэстараны «МакДональдс» адкрыліся ў Беларусі ў ноч з 9 на 10 снежня 1996 года ў Мінску: на скрыжаванні вуліцы Леніна і цяперашняга праспекта Незалежнасці, непадалёк ад медінстытута і на плошчы Бангалор.