З 1 студзеня ў Беларусі паднялі тарыфы на многія жыллёва-камунальныя паслугі. Гэта закранула ў тым ліку кватэры, дзе ніхто не зарэгістраваны. Для такога жылля, як і для «дармаедскага», дзейнічаюць эканамічна абгрунтаваныя тарыфы, якія таксама паднялі з пачатку гэтага года. Дарэчы, указ пра падаражэнне ЖКП прынялі 30 студзеня, а пачаў ён дзейнічаць задняй датай — з пачатку гэтага месяца.
На колькі падаражэлі ацяпленне і падагрэў вады
Эканамічна абгрунтаваны тарыф на ацяпленне і гарачую ваду для такога жылля з 1 студзеня паднялі са 132,01 да 134,94 рубля за 1 Гкал. То-бок рост — на 2,2% (у 2024-м павышэнне было на ўзроўні 4,5%).
Для параўнання: субсідыяваны дзяржавай тарыф цяпер складае 24,7187 рубля за 1 Гкал. Апошні раз яго падымалі з чэрвеня 2023-га, а наступнае павышэнне будзе ў пачатку лета гэтага года (ён павялічыцца да 27,2323 рубля).
Атрымліваецца, што цяпер — у студзені — ацяпленне і гарачая вада ў пустых і «дармаедскіх» кватэрах амаль у 5,5 разу даражэйшае, чым у звычайных.
Як зменяцца сумы ў жыроўках
Да прыкладу, у двухпакаёвай кватэры ў Мінску на 50 «квадратаў» прапісаны адзін чалавек. Па льготным тарыфе за спажыты аб’ём на 1,0163 Гкал за студзень трэба будзе заплаціць 25,12 рубля, а па поўным — 137,14 рубля (у снежні мінулага года было 134,16 рубля).
За гарачую ваду — за 0,4198 Гкал — у гэтай жа кватэры па льготным тарыфе цяпер выйдзе 10,38 рубля, а па поўным — 56,65 рубля (у снежні было 55,42 рубля).
Чытайце таксама