Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  2. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  3. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  4. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  5. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  8. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  9. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  10. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  11. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  12. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
Читать по-русски


Сярэднестатыстычная беларуская сям’я ў 2023 годзе мела суму 2 079,3 рубля на месяц. Пра гэта паведамляе Белстат, які правёў выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця. Пры гэтым на харчаванне ў сем’яў у сярэднім ішло 38,6% ад усіх спажывецкіх выдаткаў. Доля гэтага артыкула выдаткаў скарацілася за мінулы год.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Пры гэтым наяўныя сумы ў 2023 годзе ў гарадах былі вышэйшыя, чым у вясковай мясцовасці: 2 191,2 рубля супраць 1 715,3 рубля на месяц адпаведна. У гэтыя сумы ўключаюць не толькі грошы, але таксама кошт прадуктаў з асабістай падсобнай гаспадаркі (за мінусам выдаткаванага на іх вытворчасць), а таксама тавары, якія сям’я атрымала ў натуральным выглядзе або праз ільготы.

Грашовыя выдаткі адной сям'і ў 2023 годзе ў сярэднім склалі 1 988,9 рубля ў месяц. Пры гэтым 71,9% ад гэтай сумы (у грашовым выражэнні гэта 1 429,5 рубля) прыпадала на спажывецкія выдаткі.

Канкрэтна на харчаванне ў сярэднестатыстычнай сям'і летась ішло 38,6% ад усіх спажывецкіх выдаткаў (блізу 552 рублёў). Для параўнання: у 2022-м гэты паказчык быў на ўзроўні 39,7%.

На нехарчовыя тавары ў 2023 годзе ў беларускіх сем’яў у сярэднім ішло 34,3% ад усіх спажывецкіх выдаткаў, а на аплату паслуг — 24,5%.

Раней аналітыкі праекта «Кошт урада» адзначалі, што ў Беларусі застаецца высокім узровень выдаткаў на харчаванне, што сведчыць пра захаванне ўразлівасці насельніцтва перад ростам цэн.

«Падаражэнне прадуктаў вельмі хваравіта адаб’ецца спачатку на ўразлівых катэгорыях насельніцтва, а пасля ў рознай ступені на ўсіх беларусах. Для параўнання: у большасці краін Еўропы доля выдаткаў на харчаванне значна ніжэйшая. Напрыклад, у Літве і Польшчы гэта 20%, у Латвіі — 19%, а ў Ірландыі — наогул усяго 9%», — звярталі ўвагу эксперты.

Доля выдаткаў на харчаванне змяншаецца з ростам дабрабыту. То-бок чым больш забяспечаны чалавек, тым меншую долю выдаткаў займаюць прадукты. У 2017 годзе эканамістка Кацярына Барнукова адзначала, што звычайна, калі ў беларусаў раслі даходы, доля выдаткаў на харчаванне станавілася меншай, а ў перыяд рэцэсіі 2015−2016 гадоў, наадварот, злёгку павялічылася.

— У еўрапейскіх краінах выдаткі на харчаванне — не самы буйны артыкул выдаткаў, — адзначала Кацярына Барнукова ў 2017 годзе (цытата паводле «Камсамольскай праўды ў Беларусі»). — У высокіх выдаткаў на харчаванне некалькі прычын. Гэта нізкі ўзровень даходаў, высокія цэны на прадукты харчавання (у большасці еўрапейскіх краін ежа таннейшая), нізкія тарыфы на ЖКГ і транспарт, праз што статыстычна мы «праядаем» большы працэнт даходу.

Чытайце таксама