Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  2. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  3. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  4. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  5. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  6. ISW: Украина усиливает сотрудничество с Южной Кореей на фоне углубления связей между Россией и Северной Кореей
  7. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  8. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  9. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
  10. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  11. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  12. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
  13. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
Читать по-русски


Наталля Качанава пракаментавала законапраект, якім чыноўнікі хочуць увесці істотныя змены для таварыстваў уласнікаў. На яе думку, гэтыя змены трэба абавязкова ўводзіць. Пры гэтым спікер Савета Рэспублікі заявіла, што «ў 2020 годзе некаторыя таварыствы ўласнікаў паводзілі сябе непрыстойным чынам». Нагадаем, улады збіраюцца ўнесці праўкі па ЖКГ і ў Жыллёвы кодэкс. Да прыкладу, грошы, якія жыхары такіх аб’яднанняў збіраюць на капрамонт, хочуць накіроўваць у агульны кацёл. Таксама чыноўнікі збіраюцца ўзмацніць патрабаванні для старшыняў ТУ. Законапраект падчас грамадскага абмеркавання сабраў некалькі сотняў каментароў (што бывае не так часта), многія з іх — супраць увядзення змяненняў для ТУ.

Наталья Кочанова. Фото: пресс-служба Совета Республики
Наталля Качанава. Фота: прэс-служба Савета Рэспублікі

Наталля Качанава ў панядзелак, 27 лістапада, праводзіла ў Мінску прыём насельніцтва. Адна з тых, хто звярнуўся, яе завуць Ірына Гапоненка, паскардзілася на працу таварыства ўласнікаў і абслуговай кампаніі. На яе думку, парушаецца закон па аплаце.

— Мы вымушаныя былі звярнуцца з даволі сур’ёзным пытаннем. У нашым таварыстве ўласнікаў кампанія абслугоўвала дом, аказвала паслугі па санітарным утрыманні і тэхнічным абслугоўванні. Раптам гэтая кампанія пачала налічваць падатак на дабаўленую вартасць у памеры 20%. У нас узнікла пытанне: на падставе якіх дакументаў раптам павялічыўся кошт паслуг? Ніякага выразнага адказу мы не атрымалі і вымушаныя былі разбірацца з гэтым пытаннем ужо на іншым узроўні, — расказала Ірына Гапоненка, якая звярнулася да чыноўнікаў.

Каб вырашыць гэтае пытанне, на сустрэчу Наталлі Качанавай выклікалі двух намеснікаў міністраў. Гэта намеснік кіраўніка МПЗ Ігар Скрыннікаў і намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка.

Як паведаміла Ірына Гапоненка, «пытанне вельмі хутка вырашылася, аказалася, што мы мелі рацыю, і ў дачыненні да абслуговай кампаніі будуць прынятыя меры». Якія канкрэтна меры, жанчына не паведаміла.

— Вельмі шмат зваротаў па таварыствах уласнікаў, велізарная колькасць скаргаў на старшыняў таварыстваў уласнікаў, калі яны не выконваюць свае функцыянальныя абавязкі, — заявіла Наталля Качанава. — З людзей бяруць усё, што хочуць! І людзі плацяць. Абавязкова пішыце Камітэту дзяржкантролю праверыць слушнасць налічэння камунальных паслуг альтэрнатыўнымі кампаніямі ЖКГ. Абавязкова трэба праверыць.

Наталля Качанава таксама ўспомніла таварыствам уласнікаў 2020 год.

— У 2020 годзе некаторыя таварыствы ўласнікаў паводзілі сябе непрыстойным чынам. А вы цяпер разумееце, што б магло быць? Магла б быць вайна. І мы б цяпер не гаварылі пра таварыствы ўласнікаў. І ні пра што больш не гаварылі б. Бо ўсё да гэтага ішло. Таму ўсюды мусяць быць парадак і дысцыпліна, — сказала Наталля Качанава.

Паводле яе, найбліжэйшым часам у парламенце разгледзяць законапраект што да працы ТУ.

— Калі мы бачым, што пытанні сапраўды трэба ўрэгуляваць, гэта трэба вырашаць больш аператыўна, — удакладняла Наталля Качанава. — Вельмі шмат скаргаў на працу старшыняў таварыстваў уласнікаў у сувязі з тым, што яны нядобрасумленна выконваюць свае функцыянальныя абавязкі. Важна аператыўна прымаць рашэнні на ўзроўні мясцовых, рэспубліканскіх органаў кіравання для таго, каб не дапускаць такога надалей.

Пра які законапраект па ТУ гаворка

У верасні на грамадскае абмеркаванне на Нацыянальным прававым форуме размясцілі законапраект «Пра змяненне законаў па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі». Гэта зрабілі пасля таго, як напярэдадні парламент прыняў гэты дакумент у першым чытанні. Беларусам прапанавалі пакінуць свае каментары па законапраекце, чым яны, уласна кажучы, досыць актыўна скарысталіся. Пад дакументам — больш за 500 каментароў. Значная частка з іх — супраць увядзення зменаў.

Чыноўнікі хочуць па-новаму збіраць грошы на капрамонт з таварыстваў уласнікаў. Прапануецца пералічваць гэтыя сродкі на спецыяльныя рахункі ў банках, якія адкрыюць мясцовыя ўлады. Прычым гэтыя сродкі ў будучыні будуць накіроўваць на капрамонт жылых дамоў. З законапраекта счытваецца, што грошы пойдуць у агульны кацёл, то-бок іх будуць браць на рамонт не толькі дамоў канкрэтнага таварыства ўласнікаў, жыхары якога іх пералічвалі.

Цяпер у ТУ можа быць свой рахунак у банку, на якім будуць захоўвацца сродкі, сабраныя на капрамонт. Гэтыя сродкі могуць размяшчаць як уклад.

Таксама ўлады збіраюцца зрабіць больш жорсткімі падставы, на якіх старшыні таварыстваў могуць страціць сваю працу. Гаворка ў тым ліку пра аказанне ЖКП, утрыманне агульнай маёмасці і прыдомавай тэрыторыі. Узмацніць адказнасць таксама хочуць за невыкананне патрабаванняў мясцовых уладаў. Пры гэтым чыноўнікі хочуць увесці патрабаванне, што калі жыхары не знаходзяць за пэўны перыяд новага старшыню праўлення, то новы прызначаецца мясцовымі ўладамі.

Пры гэтым мяркуецца, што старшыня праўлення зможа працаваць толькі ў адным таварыстве ўласнікаў.

Першая магчымая прычына патэнцыйных новаўвядзенняў — хоць і з затрымкай, але яшчэ больш пакараць жыхароў пратэсных дамоў, якія былі актыўныя падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года і наступных падзей у краіне. Таварыствы ўласнікаў часцяком ствараюцца ў новабудоўлях. Так склалася, што як мінімум у Мінску ў некаторых такіх дамах праходзілі актыўнасці ў 2020 годзе. Гэта напружвала чыноўнікаў, а Аляксандр Лукашэнка ўспомніў таварыствам уласнікаў пратэсныя актыўнасці яшчэ ў 2022 годзе, пагражаў іх кіраўнікам узмацненнем жорсткасці ўмоваў працы.

Другая патэнцыйная прычына — закрыць недахоп сродкаў у ЖКГ. На гэты год у рэспубліканскім бюджэце на ЖКГ і жыллёвае будаўніцтва планавалі вылучыць сродкі ў памеры 6,7 млн рублёў. Гэта амаль у 14 разоў менш, чым летась, — 96,3 млн рублёў.

Чытайце таксама