У Беларусі ў першыя дні верасня абнавілі базу «дармаедаў». У яе ўключылі тых, хто не змог пацвердзіць занятасць за красавік-чэрвень. «Дармаедам», у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, будуць выстаўляць па поўных тарыфах плацяжы за газазабяспечанне, ацяпленне і гарачую ваду.
«Дармаедскую базу» абнаўляюць з перыядычнасцю раз на квартал. Каб не аказацца ў ёй з верасня, трэба было да 21 ліпеня пацвердзіць занятасць. Гэта можна было зрабіць праз камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці.
Сёлета ў «дармаеды» трапілі тыя, хто не змог пацвердзіць занятасць за другі квартал (красавік-чэрвень). Наступным разам базу абновяць да 1 снежня.
Тыя, хто аказваецца ў базе «дармаедаў», будуць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах плаціць за газазабяспечанне, ацяпленне і гарачую ваду.
Нагадаем, калі ў кватэры жыве сям’я з некалькіх чалавек і аднаго з іх прызнаюць «дармаедам», то спажытыя ЖКП дзеляцца на колькасць зарэгістраваных у жыллі: прызнаны «дармаедам» аплачвае сваю частку поўнымі тарыфамі (пры ўмове, што ён — уласнік жылля), а астатнія, каго няма ў базе, — ільготнымі.
Чытайце таксама