Амбасадары краін ЕС узгаднілі 11-ы пакет санкцый супраць Расіі, які ўключае ў сябе меры супраць абыходу раней уведзеных абмежаванняў, а таксама дадаванне ў санкцыйны спіс новых асобаў. Пра гэта паведаміла ў Twitter прадстаўніцтва Швецыі, якая старшынюе ў Савеце Еўропы.
Як паведаміў пасол Польшчы пры ЕС Анджэй Садась, у новы пакет уключаныя абмежавальныя меры супраць 70 фізічных і 30 юрыдычных асобаў і забарона на ўезд прычэпаў з Расіі.
Паводле яго словаў, 11-ы пакет санкцый прадугледжвае забарону транспартавання нафты па паўднёвай нітцы нафтаправода «Дружба».
Усе пісьмовыя працэдуры будуць завершаныя да 23 чэрвеня, пасля чаго дакумент афіцыйна апублікуюць.
Нагадаем, нафтаправод «Дружба» ідзе па тэрыторыі Расіі да беларускага Мазыра, дзе разгаліноўваецца на дзве ніткі: паўночная ідзе ў напрамку Польшчы і Германіі, а паўднёвая — праз Украіну ў Чэхію, Славакію, Венгрыю і Харватыю. Паўднёвая — адзіная гнітка «Дружбы», праз якую расійская нафта паступае ў Еўропу (праз паўночную ў ЕС транспартуецца казахстанская нафта). За транспартаванне нафты па сваёй тэрыторыі Беларусь спаганяе плату. Не так даўно Мінск хацеў падняць тарыфы на 84%, але не знайшоў разумення ў расійскіх партнёраў.