Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  2. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  3. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  4. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  5. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  6. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  7. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  8. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  9. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  10. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  11. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
Читать по-русски


Без каментароў пакінуў пытанне пра тое, ці сапраўды працэс перамяшчэння нестратэгічнай ядзернай зброі з Расіі на тэрыторыю Беларусі ўжо пачаўся, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

Дмитрий Песков. Фото: Reuters
Дзмітрый Пяскоў. Фота: Reuters

Пяскова папрасілі пракаментаваць нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра пачатак перамяшчэння ў Беларусь расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі. Даць прамы адказ прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна не змог.

Замест гэтага ён расказаў, што Беларусь «сутыкаецца з вельмі недружалюбнымі, калі не сказаць больш — варожымі — праявамі з боку суседніх для яе дзяржаваў».

— Гэта ўсё патрабуе ад нас далейшага развіцця нашых саюзніцкіх адносін, умацавання гэтых адносін, якія распаўсюджваюцца на розныя сферы, у тым ліку і далейшае развіццё адносін у вайсковым плане. Што мы і робім, — сказаў ён.

На ўдакладняльнае пытанне пра тое, ці сапраўды працэс перамяшчэння нестратэгічнай ядзернай зброі з Расіі на тэрыторыю Беларусі ўжо пачаўся, ён адказаў, што «сказаў тое, што сказаў на гэтую тэму».

Нагадаем, 25 траўня на форуме Еўразійскага эканамічнага саюза Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перамяшчэнне нестратэгічнай ядзернай зброі з Расіі на тэрыторыю Беларусі ўжо пачалося.

«Ён (прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. — Заўв. рэд.) мяне праінфармаваў, што сёння ён падпісаў указ пра нашыя дзеянні па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусь. Гаворка ішла пра канкрэтны дакумент. Было прынятае рашэнне ў развіццё таго, што было сказана вусна. Нам трэба было падрыхтаваць месцы захоўвання і іншае. Мы гэта зрабілі, таму ўжо пачалося перамяшчэнне ядзерных боепрыпасаў», — сказаў Лукашэнка.

На пытанне пра тое, ці знаходзіцца нестратэгічная ядзерная зброя ў Беларусі, Лукашэнка адказаў: «Магчыма».

Чытайце таксама