Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  2. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  3. «Вышел, был в шоке». Экс-политзаключенный рассказал «Зеркалу» об условиях в колонии, где сидят некоторые «рельсовые партизаны»
  4. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  5. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
  6. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  7. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  8. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  9. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  10. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  11. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  12. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  13. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
Читать по-русски


Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Гарбунова пракаментавала заяву беларускіх улад пра стварэнне камісіі для працы з грамадзянамі, якія хочуць вярнуцца з-за мяжы.

Вольга Гарбунова
Вольга Гарбунова

Вольга Гарбунова прапанавала вызваліць найбольш уразлівую групу палітвязняў.

— Сёння мы бачым, што рэжым нібыта гатовы прабачаць «тых, хто памыліўся». Варта нагадаць, як сотні людзей напісалі лісты на памілаванне — а гэта няпросты маральны выбар — і вызваленыя былі толькі адзінкі, прычым праігнараваныя былі запыты нават ад людзей з інваліднасцю і людзей сталага веку. Мы бачым, як рэжым заяўляе пра гатоўнасць пусціць у краіну былых удзельнікаў пратэсту, якія «пакаяліся», але ў рэальнасці мы ведаем, што мноства людзей затрымліваюць на мяжы з РБ па надуманых абвінавачваннях. Пакуль мы бачым, што рэжым кажа роўна супрацьлеглае таму, што робіць у цёмным куце. І як заўжды, пры гэтым стараецца выглядаць дабрадзеем.

Ну што ж, тады ў нас ёсць прапанова: праваабаронцамі падрыхтаваны «гуманітарны спіс палітвязняў», куды ўваходзяць людзі з інваліднасцю, цяжкімі захворваннямі, пенсіянеры, непаўнагадовыя, шматдзетныя бацькі, жанчыны, — якія не павінны знаходзіцца за кратамі па меркаваннях гуманнасці. Выпусціце гэтых людзей — і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя «зрабіць крок насустрач, — адзначыла Гарбунова.