З 5 студзеня Камітэт дзяржаўнай бяспекі на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей праводзіць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння ў выпадку актаў тэрарызму.
«У мерапрыемствах бяруць удзел падраздзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных справаў, Дзяржаўнага памежнага камітэта, Узброеных сіл, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў», — гаворыцца ў заяве КДБ.
Там дадалі, што сцэнар вучэнняў прадугледжвае задзейнічанне ваеннай тэхнікі.
Нагадаем, папярэдняя праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму праводзілася на тэрыторыі Беларусі 7−8 снежня пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.