Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  2. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
  3. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  4. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  5. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  6. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  7. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  8. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  9. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  10. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  11. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  12. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  13. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
Читать по-русски


Люты 2022 года паказаў, што прадказаць глабальныя палітычныя падзеі часта немагчыма: усё можа залежаць ад рашэння калі не аднаго чалавека, то невялікай групы людзей. Пры гэтым вайна ва Украіне прымушае перажываць за будучыню рэгіёна і Беларусі нават тых, хто не асабліва цікавіўся палітыкай. «Люстэрка» спытала ў палітычных экспертаў, чаго яны чакаюць ад 2023 года.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Мы задалі аднолькавыя пытанні пяці палітычным аналітыкам. Сярод іх — эксперт польскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі, расійскі эксперт па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Іван Праабражэнскі, украінскі палітолаг Яўген Магда, беларускі экс-дыпламат і старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч, беларускі палітолаг і дырэктар Інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.

Ці будзе Аляксандр Лукашэнка кіраваць Беларуссю ў канцы 2023 года?

Каміль Клысінскі: Пытанне, вядома, няўдзячнае, таму што мы не ведаем усіх фактараў, якія могуць з’явіцца. Але на падставе дадзеных, якія ёсць цяпер, я раблю выснову, што ён утрымае ўладу. Галоўны фактар для Лукашэнкі — падтрымка Расіі і асабіста Пуціна. Пакуль Пуцін пры ўладзе і пакуль нішто не прадвесціць падзення пуцінізму, Лукашэнка пратрымаецца. Маючы дапамогу з боку Масквы, ён будзе абапірацца і на беларускіх сілавікоў. Пакуль, на жаль, гэта працуе так.

Іван Праабражэнскі: Думаю, так, будзе, таму што ён абапіраецца на падтрымку Уладзіміра Пуціна. А Уладзімір Пуцін, хутчэй за ўсё, працягне кіраваць Расійскай Федэрацыяй.

Яўген Магда: Такі варыянт сёння выглядае досыць імаверным. Думаю, галоўная пагроза для Лукашэнкі ідзе не знутры краіны, не ад прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, а ад яго галоўнага палітычнага партнёра — Пуціна. Лукашэнка, з аднаго боку, добра натрэніраваўся ва ўніканні ціску Крамля, з другога — яго статус адзінага афіцыйнага ваенна-палітычнага саюзніка Расіі — пагроза для яго. Ці разумее ён гэтую пагрозу? Думаю, што цалкам, але змяніць парадыгму сваіх паводзін ён не ў сілах.

Павел Мацукевіч: Будзе, калі не адбудзецца нічога медыцынскага. Думаю, што правільна гэтае пытанне задаваць на мяжы 2024−2025 гадоў. Тады магчымае скрыжаванне праз тое, што розныя абставіны могуць падштурхнуць Лукашэнку перадаць уладу даверанай асобе. Назаву гэта трукам Аліева-Бердымухамедава, таму што кола асобаў, якім можа даверыцца Лукашэнка, па-мойму, наўрад ці выйдзе за межы яго сям'і. Аднак час пакажа.

Андрэй Казакевіч: Хутчэй за ўсё так, калі не адбудзецца нейкіх непрадбачаных падзей.

Александр Лукашенко во время саммита лидеров Содружества Независимых Государств (СНГ) в Астане, Казахстан 14 октября 2022 г.Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка падчас саміту лідараў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) у Астане, Казахстан 14 кастрычніка 2022 г. Фота: Reuters

Ці пойдуць лідары заходніх краін на размову з Лукашэнкам? Пры якіх абставінах?

Каміль Клысінскі: Мы мусім абапірацца на фактары, якія ёсць цяпер. Калі яны не памяняюцца ў наступным годзе, думаю, што лідары заходніх краін на размовы з Лукашэнкам не пойдуць, таму што ён проста недамоваздольны, нерукапаціскальны і вельмі таксічны. Ён ужо шмат разоў падводзіў многіх лідараў Захаду, якія хацелі быць бліжэйшымі да Беларусі. Лукашэнку няма чаго прапанаваць, нават калі б ён хацеў пайсці на перамовы з Захадам і пачаць рабіць жэсты лібералізацыі (тое, што ён ужо рабіў некалькі гадоў таму пасля анексіі Крыма). Цяпер ён гэта не можа паўтарыць: нават калі б хацеў, Масква не дазволіць.

Пры гэтым мы таксама разумеем, што ён сам не хоча гэтых перамоваў. Ён мусіць нешта зрабіць, а зрабіць і не можа, і не хоча. А лідары Захаду, асабліва пасля суагрэсіі з боку Беларусі супраць Украіны, таксама не ўспрымаюць Лукашэнку як гаранта незалежнасці краіны, «гаранта бяспекі» ў рэгіёне і «донара стабільнасці». Гэта ўжо не працуе. Таму я вельмі скептычна ацэньваю перспектывы ўсялякіх перамоваў з Лукашэнкам. Нават калі мы прымем пад увагу, што ў Расіі з’явіцца новая ўлада, я не думаю, што тады Лукашэнка будзе галоўным гульцом у Беларусі. Сітуацыя моцна памяняецца, і ў такіх умовах перамовы асабіста з Лукашэнкам таксама будуць не патрэбныя.

Іван Праабражэнскі: Думаю, лідарам заходніх краін няма ніякага сэнсу ісці на размову з Лукашэнкам. Гэта магчыма толькі ў адной сітуацыі — калі Расія будзе на мяжы поўнай ваеннай паразы, а Аляксандр Лукашэнка паспрабуе здаць Уладзіміра Пуціна і перайсці на бок пераможцаў. Гэта для яго не новае, ён ужо спрабаваў шматкроць гэта рабіць то ў адзін, то ў іншы бок, мяняючы сваю арыентацыю.

Яўген Магда: Відавочна, што Лукашэнка на гэта разлічвае, бо ў яго ёсць досвед атрымання замежнапалітычнай амністыі ад ЕС. Але трэба разумець, што сёння сітуацыя трохі іншая, і перспектыва дыялогу з Захадам для Лукашэнкі іншая: ён зможа гаварыць з заходнімі партнёрамі толькі пасля паразы Расіі ў вайне супраць Украіны. І прадметам перамоваў будзе толькі палітычнае выжыванне Лукашэнкі пры ўмове яго адыходу ад улады.

Павел Мацукевіч: Гэта вельмі імаверна, калі яму ўдасца пазбегнуць актыўнейшага ўдзелу ў расійскай «спецаперацыі» ва Украіне. Спадзяюся, лідары заходніх краін якраз апярэдзяць гэты ўдзел і ініцыююць кантакты з Лукашэнкам, каб даць яму поле для манеўру. І адпаведна — нейкі шанец на выхад для Беларусі і з вайны, і з Расіі.

Андрэй Казакевіч: Хутчэй за ўсё не, калі не будзе нейкай стабілізацыі (нармалізацыі) адносін паміж Расіяй і Захадам. Ва ўмовах працягу вайны Расія наўрад ці зацікаўленая ў паслабленні кантролю над адзіным і стратэгічна важным саюзнікам. Маючы мноства рычагоў уплыву ў Беларусі, Маскве не будзе цяжка перапыніць такую «размову». З боку Захаду прыкметнай палітычнай волі для пачатку такога дыялогу таксама няшмат.

Калі зыходзіць з цяперашняга стану справаў, то перадумовай для пачатку такога дыялогу бачыцца прыкметны і аднабаковы крок беларускіх уладаў — вызваленне значнай колькасці палітычных зняволеных, некалькіх сотняў. Ці нейкія крокі па дыстанцыяванні ад Расіі (напрыклад, публічная адмова ў рамонце тэхнікі, пастаноўка пытання пра вывад расійскіх войскаў і гэтак далей).

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

У якой стадыі вайна ва Украіне будзе ў канцы 2023 года?

Каміль Клысінскі: Мы разумеем, што ідзе вайна на вычарпанне сіл і сродкаў і Украіны, і Расіі. І тут узнікае пытанне, хто вытрымае даўжэй. Думаю, што ў наступным годзе мы будзем назіраць спробы нейкіх мірных перамоваў. Я не зусім упэўнены, што гэта атрымаецца. Абодва бакі імкнуцца дасягнуць сваіх мэтаў, а яны супрацьлеглыя. Назіраецца максімалізм з абодвух бакоў. І гэта, вядома, вельмі ўскладняе пытанне.

Іван Праабражэнскі: На жаль, хутчэй за ўсё, вайна працягнецца. На якім этапе яна будзе, сказаць цяжка. Думаю, што становішча Расійскай Федэрацыі будзе больш відавочным. Я не ваенны эксперт, мне цяжка казаць, ці будуць, напрыклад, да гэтага часу вызваленыя Крым, Данецк або Луганск. Але, скажам так, вызваленне Крыму больш імавернае, чым вызваленне Данецка і Луганска да канца 2023 года.

Яўген Магда: Як грамадзянін Украіны я зацікаўлены не толькі ў найхутчэйшым завяршэнні вайны, але і ў перамозе сваёй краіны. На маю думку, перамогай стане поўнае аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах 1991 года. Гэта цалкам рэальны сцэнар да канца 2023 года. Але пры гэтым я не бачу ў Расіі імкнення да замірэння на хоць якіх рэалістычных умовах.

Павел Мацукевіч: Імаверна, у выглядзе пазіцыйнай і вялай, але знясільвальнай вайны. Цалкам магчымае перамір'е, у выніку якога кожны з бакоў будзе лічыць сябе пераможцам. У любым выпадку, заканчэнне вайны ў 2023 годзе, па-мойму, наўрад ці наступіць.

Андрэй Казакевіч: Будзе ісці вайна на знясіленне. Лінія фронту не асабліва зменіцца. Інтэнсіўнасць баявых дзеянняў знізіцца. Вайна стане больш дыстанцыйнай. Да канца года ў Расіі можа пачаць нарастаць стомленасць ад вайны і жаданне яе завяршыць нават без дасягнення ўсіх вынікаў (захавання ўсіх акупаваных тэрыторый).

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Ці ўступіць беларуская армія ў вайну ва Украіне ў наступным годзе?

Каміль Клысінскі: Не думаю, што беларуская армія прыступіць да ваенных дзеянняў ва Украіне. Мы гэтае пытанне абмяркоўваем ужо мінімум паўгода і трошкі стаміліся ад гэтай дыскусіі. Але я заўсёды падкрэсліваю, што калі Пуцін націсне на Лукашэнку, той аддасць загад войскам увайсці ва Украіну. Карысці ад гэтага ніякай не будзе. Беларуская армія зусім не гатовая ні ў маральным, ні ў тэхнічным плане. Яна не трэніравалася ні для якага нападу, там зусім іншая дактрына. У гэтага ўваходжання будзе варты жалю вынік. І таму думаю, што цягам наступнага года мы будзем назіраць толькі чуткі і інфармацыйныя ўкіды з боку Украіны, з боку іншых крыніц пра тое, што беларуская армія нібыта да гэтага рыхтуецца. Але насамрэч яна на гэта не пойдзе і застанецца ўбаку.

Іван Праабражэнскі: Думаю, што не, таму што ні Аляксандр Лукашэнка, ні расійскае вайсковае камандаванне, ні Уладзімір Пуцін не давяраюць лаяльнасці беларускага войска. А расійскі бок яшчэ і баіцца, што беларуская армія, сама абсалютна не матываваная ўдзельнічаць у гэтай вайне, канчаткова дэматывуе расійскую.

Яўген Магда: Лічу, што не. Інстынкт самазахавання мусіць быць мацнейшы за злачынныя загады Лукашэнкі ці нават Пуціна. Гэта не значыць, што Крэмль адмовіцца ад ціску на Мінск, але беларускія вайскоўцы працягваюць атрымліваць не толькі ідэалагічныя ўстаноўкі, але і інфармацыю пра ход расійска-ўкраінскай вайны. Паколькі я не лічу грамадзян Беларусі дурнейшымі за грамадзян Украіны і не назіраю ў іх імкнення да масавага самагубства, уварванне беларускай арміі ва Украіну мне здаецца малаімаверным.

Павел Мацукевіч: Не. Але гэта вельмі магчыма, калі Захад не дапаможа рэжыму, пайшоўшы з ім на кантакт, а працягне гнуць сваю крывую лінію санкцыйнага ціску і ізаляцыі Беларусі.

Андрэй Казакевіч: Імавернасць гэтага ёсць. У любым выпадку варта чакаць эскалацыі з удзелам Беларусі. Вучэнні, выпадковыя абстрэлы, дапамога ў лагістыцы, рамонт, іншыя дапаможныя функцыі, магчыма, удзел дапаможных падраздзяленняў на розных тэатрах ваенных дзеянняў. Непасрэдны ўдзел у наступальных аперацыях як ударнай сілы малаімаверны.

Белорусские военные во время учений КСОР ОДКБ в Казахстане. 7 ноября 2022 года, полигон полигон Матыбулак. Фото: Максим Гарлукович, «Ваяр»
Беларускія вайскоўцы падчас вучэнняў КСАР АДКБ у Казахстане. 7 лістапада 2022 года, палігон Матыбулак. Фота: Максім Гарлуковіч, «Ваяр»

Што з глабальных палітычных падзей адбудзецца ў свеце (не ўлічваючы вайну ва Украіне)?

Каміль Клысінскі: Думаю, мы будзем назіраць, як свет павольна выходзіць з крызісу. Гэта будзе доўгі працэс. Але ўсё ж я спадзяюся, што, нягледзячы на падзеі ва Украіне і напружанне ў рэгіёне Усходняй Еўропы, свет будзе нанова наладжваць і адносіны паміж рознымі краінамі, і эканамічныя сувязі ў гандлі. Нягледзячы на турбулентнасць на рынку нафты, усё-такі вялікага ўсплёску цэн мы не ўбачым. Інфляцыя знізіцца. Я асцярожны аптыміст у гэтым выпадку. Нейкіх рэзкіх падзей я пакуль не бяруся прадказваць. Дастаткова экспертам з гэтага рэгіёна назіраць за вайной ва Украіне. І добра, каб больш такіх рэзкіх паваротаў не было.

Іван Праабражэнскі: Мне цяжка прадказваць. Напрыклад, магу сказаць, што канчаткова вызначацца кандыдаты ў прэзідэнты ЗША, і гэта стане важным момантам. Пойдзе гаворка пра выбары ў некалькіх буйных еўрапейскіх краінах, пачнуцца выбарчыя кампаніі, і там могуць адбыцца досыць істотныя палітычныя змены. Адпаведна, можна прагназаваць імаверны новы палітычны крызіс унутры Еўрапейскага саюза.

Яўген Магда: Напэўна, варта зразумець, што Расія атакавала не толькі Украіну, але і стабільнасць у сучасным свеце. Таму высокая турбулентнасць стала прыкметай стану міжнародных адносін. Цалкам імавернымі выглядаюць датэрміновыя парламенцкія выбары ў адной з краін G-7, спробы пераваротаў у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, намеры Расіі зрабіць гібрыдны ўплыў на краіны Паўднёвага Каўказа або Малдову. Мяне — не хаваю — парадавалі б цэнтрабежныя тэндэнцыі ў Расіі, хоць я разумею, што гэта няпросты працэс.

Павел Мацукевіч: Сі Цзіньпін, які пайшоў на трэці тэрмін старшынявання ў Кітаі, цалкам можа наважыцца разабрацца з Тайванем. ЗША паўстануць перад выбарам, удзельнічаць у канфлікце або застацца ў баку, каб не падвяргаць свет рызыцы глабальнай катастрофы. Беспрэцэдэнтнасць трэцяга тэрміну Сі Цзіньпіна выдае яго прэтэнзіі на асаблівае месца ў гісторыі Кітая і дае падставу трывожыцца за тое, што яна можа быць ваеннай.

Андрэй Казакевіч: Сусветная эканамічная рэцэсія, эканамічны спад у Кітаі.

Фото TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY.

Што будзе з даверам/папулярнасцю беларускіх лідараў дэмакратычных сіл?

Каміль Клысінскі: Гэта складанае пытанне. Думаю, будзе пагаршацца канфлікт паміж лідарамі. Мы не ўбачым аб’яднанай апазіцыі. Будуць з’яўляцца новыя палітычныя цэнтры беларускай эміграцыі, як мінімум адзін такі цэнтр ужо ёсць у Кіеве. Я маю на ўвазе палітычную кааліцыю «Кіберпартызан» і палка Каліноўскага.

Усё гэта ўскладніць пытанні папулярнасці і аўтарытэтнасці беларускай апазіцыі, і яна стане перад гэтым выклікам: што рабіць, каб павысіць сваю аўтарытэтнасць і ўплыў на ход падзей. Тым больш што страта сувязяў з беларусамі ў краіне, якую мы ўжо цяпер бачым, пагоршыцца. Эміграцыя будзе жыць сваім жыццём, а беларусы ў краіне — сваімі клопатамі. Непаразуменне толькі вырасце.

Іван Праабражэнскі: Наколькі я разумею, там цяпер ёсць пэўныя рэпутацыйныя праблемы. Праз гэта ўзмацнілася супрацьстаянне паміж рознымі групамі беларускай апазіцыі. Калі ў іх з’явіцца надзея на магчымасць дэмантажу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, то, я думаю, адбудзецца поўная кансалідацыя беларускай апазіцыі. У адваротным выпадку, хутчэй, узрастуць унутраныя супярэчнасці, а яны будуць прыводзіць да зніжэння ўзроўню яе легітымнасці як у вачах беларусаў, так і ў вачах заходніх патэнцыйных саюзнікаў беларускай апазіцыі. Не тое каб яны адвернуцца, але інтэнсіўнасць іх дапамогі яшчэ больш знізіцца.

Яўген Магда: Я лічу, што ім неабходна стварыць агульны палітычны міф 2020-га, каб выкарыстоўваць яго ў агульных інтарэсах. Без кансалідацыі дэмакратычных сіл Беларусі змагацца супраць Лукашэнкі немагчыма. Калі гэтае пытанне не вырашыць, апанентам Лукашэнкі будзе няпроста ўтрымаць палітычную ініцыятыву. Мне часам здаецца, што яны марнуюць на барацьбу адно з адным больш, чым на супрацьдзеяньне рэжыму Лукашэнкі.

Павел Мацукевіч: Мне здаецца, што давер да іх працягне свабоднае падзенне, у якім лідарам дэмсіл не застанецца нічога, акрамя як рабіць выгляд, што гэта запланаваны палёт з вялікім пратэсным патэнцыялам.

Андрэй Казакевіч: Яна застанецца на ўзроўні 2022 года, калі вайна працягнецца.

Пресс-конференция Объединенного переходного кабинета 2 декабря 2022 года, Варшава. Фото: "Зеркало"
Прэс-канферэнцыя Аб'яднанага пераходнага кабінета 2 снежня 2022 года, Варшава. Фота: «Люстэрка»

Ці стануць байцы палка Каліноўскага па-сапраўднаму палітычнай сілай?

Каміль Клысінскі: Многае залежыць ад таго, што мы разумеем пад сапраўднай палітычнай сілай. У вельмі асаблівых беларускіх рэаліях гэта не будзе, вядома, ніякая партыя ў нармальным выглядзе. Але будуць такія амбіцыі з іх боку, каб уплываць на ход падзей у Беларусі. І гэта вельмі цікавы працэс, якому складана супрацьстаяць з боку іншых вялікіх цэнтраў. Тыя не могуць уявіць такія структуры, як полк Каліноўскага. І таму ў нейкай меры яны могуць стаць палітычнай сілай. Але яшчэ раз, я паўтаруся, не ў разуменні нармальнай цывілізаванай краіны, дзе ідзе вялікае палітычнае жыццё. Гэта будзе чарговы міграцыйны цэнтр, беларуская дыяспара.

Іван Праабражэнскі: Думаю, байцы палітычнай сілай у прынцыпе стаць не могуць. Таму, хутчэй за ўсё, не стануць. Але калі яны будуць паспяхова працягваць змагацца разам з украінскім войскам, то хтосьці з палітыкаў можа стаць сур’ёзнейшай палітычнай сілай, калі ўсім будзе відавочна, што менавіта ён іх і прадстаўляе.

Яўген Магда: Я бачу такія спробы ў тым ліку ў кантактах з прадстаўнікамі ўкраінскай улады. Аднак у палітычным сэнсе склад палка Каліноўскага вельмі мазаічны, цяжка ўявіць адзіную палітычную платформу для яго вайскоўцаў. Ім давядзецца паказаць сваю здольнасць дамаўляцца, ствараць альянсы і фармаваць уласны парадак дня.

Павел Мацукевіч: У 2023-м — не, хоць далейшае развіццё піяру вакол палка можа дазволіць камусьці з яго байцоў, калі Кіеў блаславіць палітычную кампанію, пачаць мерацца палітычнай папулярнасцю з грандамі з Кабінета на фоне падзення рэйтынгу ў апошніх.

Андрэй Казакевіч: Так, але не ў выглядзе палка, а ў выглядзе пэўнай палітычнай надбудовы. Напэўна, таксама адбудзецца кансалідацыя вакол іх іншых нацыянальна-дэмакратычных сілаў.

Фото: t.me/belwarriors
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: t.me/belwarriors