Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  2. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  3. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  4. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  5. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  6. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  7. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  8. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  9. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  10. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  11. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  12. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  13. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
Читать по-русски


Некалькі чытачоў «Люстэрка» напісалі пра тое, што ў апошнія дні заўважаюць праблемы з асартыментам у гандлёвай сетцы «Віталюр». Нібыта ў гэтых крамах недахоп тавару больш прыкметны, чым у іншых. Паглядзелі, як ідуць справы ў аднаго з найбуйнейшых рытэйлераў краіны.

Фото: vitalur.by
Фота: vitalur.by

Пастаўшчыкі актыўна ходзяць у суды

За апошні месяц пастаўшчыкі спрабавалі праз суд спагнаць з гандлёвай сеткі «Віталюр» агулам больш за 2,5 млн рублёў запазычанасці. Гэта вынікае са звестак на сайце Вярхоўнага суда. Мяркуючы па інфармацыі рэсурсу kartoteka.by, за апошнія шэсць месяцаў контрагенты праз суд спрабавалі спагнаць з кампаніі даўгоў агульнай сумай на больш чым 21 млн рублёў. Гэта неабавязкова азначае, што рытэйлер наогул не разлічваецца з пастаўшчыкамі, у гэтым выпадку пазоваў было б нашмат больш. Хутчэй за ўсё, «Віталюр» затрымлівае разлікі. Пры гэтым сёлета ў кампаніі рэгулярна ўтвараецца запазычанасць перад бюджэтам.

Летась фінансавая сітуацыя палепшылася

У той жа час, калі паглядзець справаздачнасць кампаніі за мінулы год, то гандлёвая сетка завяршыла яго з чыстым прыбыткам у 4 млн рублёў пасля 25 млн стратаў у 2020-м. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі па выніках 2021 года склала 978 млн рублёў.

Пры гэтым у кампаніі было даволі шмат даўгоў: 158 млн кароткатэрміновых крэдытаў і пазык і амаль 30 млн — доўгатэрміновых. А кароткатэрміновая крэдыторская запазычанасць, то-бок абавязанні перад іншымі кампаніямі, на той момант складалі 190 млн рублёў.

Кампанія ажыццявіла два выпускі токенаў на крыптаплатформе банка «БелВЭБ», разлічваючы прыцягнуць да 2025 года тры млн даляраў і столькі ж млн еўра.

У апошнія гады кампанія актыўна пашыраецца

У 2019−2020 гадах «Віталюр» адкрыў 30 новых гандлёвых аб’ектаў і на 60% павялічыў тавараабарот. У 2021-м планавалася адкрыць яшчэ 10 крамаў, а таксама новую вытворчасць па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў.

Кампанія Аляксандра Яцука, названая ў гонар сыноў Віталя і Юрыя, якія працуюць разам з бацькам, налічвае амаль 100 гандлёвых аб’ектаў у 14 гарадах Беларусі. У іх працуе каля 7 тысяч чалавек. Акрамя рытэйлу кампанія займае адно з галоўных месцаў як імпарцёр рыбы, а таксама садавіны і агародніны. Летась яна пачала адкрывать алкамаркеты «Невинный», цяпер іх налічваецца каля васьмі.

Пашырэнне бізнесу, відавочна, патрабуе інвестыцый. Нярэдка бізнес выкарыстоўвае для гэтага крэдытныя рэсурсы. Мяркуючы па ўсім, менавіта з развіццём бізнесу звязанае акумуляванне даўгоў, адлюстраванае ў леташняй фінансавай справаздачы кампаніі.

Пры гэтым варта адзначыць, што з 2020 года перыяд для інвестыцый аказаўся не самым спрыяльным. Паводле звестак «Нашай Нівы», сетка выкупляла гандлёвыя плошчы ў раёне «Минск Мира». Але гандаль у гэтым раёне не прыносіць чаканай выгады.

У гэтым годзе кампанія працягнула пашырацца і развівацца. У сакавіку адкрыўся супермаркет побач з паркам Чалюскінцаў у Мінску. З’явілася дастаўка прадуктаў, у крамах укараняюць касы самаабслугоўвання.

Выклікі, звязаныя з абмежаваннямі ў пастаўках і рэгуляваннем цэн

Сёлета кампанія сутыкнулася з цяжкасцямі ў імпарце рыбнай прадукцыі. Адна з галоўных праблем у гэтым пытанні — аплата, таму што банкі Новай Зеландыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Даніі не прымаюць плацяжы з Беларусі, расказваў прадстаўнік кампаніі. Пры гэтым з вясны стала складаней пастаўляць рыбу аўтамабільным транспартам. Раней прадукт морам везлі ў Клайпеду, а адтуль — у Мінск. Другая частка шляху займала 2−3 дні, а сёння груз можа быць у дарозе больш за тыдзень. Праз гэта кошт дастаўкі павялічыўся прыкладна ў два разы.

Мяркуючы па ўсім, кампанія сутыкнулася таксама з цяжкасцямі ў імпарце садавіны і агародніны, улічваючы прадуктовае эмбарга, уведзенае беларускімі ўладамі. А на асартыменце ў крамах магло адбіцца жорсткае дзяржрэгуляванне цэн, якое абмежавала для гандлю магчымасці заробку.