Навагрудак, які адзначыў летась сваё 980-годдзе, меў, бадай, самы высокі статус у беларускай гісторыі — першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Горад, адкуль пачалася знакамітая дынастыя Ягелонаў, дзе жыў і пісаў Адам Міцкевіч і ля якога ў часы Другой сусветнай вайны дзейнічаў знакаміты атрад Тувія Бельскага. Мы вырашылі паказаць вам здымкі з Нацыянальнага архіва Польшчы, якія расказваюць пра тое, як выглядалі Навагрудак і яго жыхары каля сотні гадоў таму, у першай палове ХХ стагоддзя, калі горад уваходзіў у склад гэтай краіны.
Фарны касцёл і руіны Навагрудскага замка, 1920-я гады. Фота: szukajwarchiwach.gov.plБудынак вакзала вузкакалейнай чыгункі ў Навагрудку, 1920-я гады. Фота: szukajwarchiwach.gov.pl
Брама, пабудаваная з нагоды прыезду прэзідэнта Польшчы Ігнацыя Масціцкага ў Навагрудак, 1929 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.pl
Від з замка на ваколіцы Навагрудка, 1927 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plЗаснежаная вуліца Навагрудка. Відаць конныя экіпажы і мінакі. 1920-я гады. Фота: szukajwarchiwach.gov.plКрамы і вулічныя гандляры ў кіёсках на Рынкавай плошчы ў Навагрудку, 1925 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plВулічны гандаль гароднінай перад будынкам гандлёвых радоў у Навагрудку, 1925 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plВулічны гандаль гароднінай перад будынкам гандлёвых радоў у Навагрудку, 1925 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plВулічны гандаль перад гандлёвымі радамі ў Навагрудку, 1925 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plВазы, запрэжаныя коньмі, каля рынку ля будынка гандлёвых радоў, Навагрудак, 1929 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plУкладванне ходніка на вуліцы Юзафа Пілсудскага ў Навагрудку, 1930-я гады. Фота: szukajwarchiwach.gov.plФрагмент вуліцы, паабапал відаць дамы святароў, Навагрудак, 1934 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plГандлёвыя рады на рынкавай плошчы ў Навагрудку. На першым плане — паліцэйскі. 1925 г. Фота: szukajwarchiwach.gov.plУрачыстая цырымонія на кургане Адама Міцкевіча ў Навагрудку, прысвечаная 75-годдзю з дня смерці паэта, 1931 год. Цяпер курган аточаны паркам. Фота: szukajwarchiwach.gov.plДом, у якім жыў Адам Міцкевіч, Навагрудак, 1931 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plДом, у якім жыў Адам Міцкевіч, Навагрудак, 1931 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plШляхецкая сядзіба ў Навагрудку, 1930-я гады. Фота: szukajwarchiwach.gov.plПалац Радзівілаў з-пад аркады будынка гандлёвых радоў, Навагрудак, 1920-я гады. Фота: szukajwarchiwach.gov.plПарад з нагоды прыезду прэзідэнта Польшчы Ігнацыя Масціцкага ў Навагрудак, 1929 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plПрэзідэнт Рэспублікі Польшча Ігнацы Масціцкі падчас цырымоніі закладкі падмурку будынка беларускай гімназіі ў Навагрудку, 1929 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.plДзяржаўная гімназія імя Адама Міцкевіча, Навагрудак, 1920-я. Фота: szukajwarchiwach.gov.pl
Групавая фатаграфія дзяцей, выхавальнікаў і арганізатараў дзённага лагера ў Навагрудку, 1932 год. Фота: szukajwarchiwach.gov.pl