Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Калі вы захочаце даведацца, якая вуліца лічыцца самай доўгай у свеце, і адкрыеце сайт Кнігі рэкордаў Гінеса, то прачытаеце, што гэта Янг-стрыт у Таронта з уражвальнай працягласцю на 1896 км. Насамрэч гэта не зусім так — рэкорд стаў вынікам мухляжу, падчас якога ёй залічылі даўжыню шашы № 11, што вядзе на поўнач краіны. Тым не менш міф прыжыўся — і менавіта Янг-стрыт займае першае месца ў мностве падборак, а ў самім Таронта працягваюць эксплуатаваць гэтае званне для турыстаў. Сапраўдная яе даўжыня таксама дзівіць — вуліца цягнецца на 86 кіламетраў (гэта ў шэсць разоў больш за праспект Незалежнасці ў Мінску), перасякаючы самы населены горад Канады і яго прыгарады. Тут ёсць дом пад нумарам 21 137. На вуліцы, якую пачалі будаваць яшчэ ў 1795-м (у той год спыніла існаванне Рэч Паспалітая), можна ўбачыць гісторыю станаўлення горада: шматпавярховая сучасная забудова змяшаная са старымі будынкамі. Зірніце, як гэта выглядае.

Вид на Янг-стрит в Торонто, Канада, октябрь 2022 года. Фото: shutterstock.com
Від на Янг-стрыт у Таронта, Канада, кастрычнік 2022 года. Фота: shutterstock.com
Нулевой километр Янг-стрит, в Торонто, Канада, 2018 год. Фото: Wikipedia.com
Нулявы кіламетр Янг-стрыт у Таронта, Канада, 2018 год. Фота: Wikipedia.com
Здание Зала хоккейной славы Канады (бывшее здание банка Монреаля) на Янг-стрит в Торонто, Онтарио, Канада, 08 июля 2022 года. Фото: Reuters
Будынак Залы хакейнай славы Канады на Янг-стрыт у Таронта, Антарыа, Канада, 8 ліпеня 2022 года. Фота: Reuters
Деловой центр города на Янг-стрит, в Торонто, Канада, 2023 год. Фото: Wikipedia.com
Дзелавы цэнтр на Янг-стрыт у Таронта, Канада, 2023 год. Фота: Wikipedia.com
Вывеска Янг-стрит в деловом центре Торонто, Канада, 27 мая 2023 года. Фото: shutterstock.com
Шыльда вуліцы Янг-стрыт у дзелавым цэнтры Таронта, Канада, 27 траўня 2023 года. Фота: shutterstock.com
Здание Старой ратуши на Янг-стрит в Торонто, Канада 25 июня 2018 года. Фото: shutterstock.com
Будынак Старой ратушы на Янг-стрыт у Таронта, Канада, 25 чэрвеня 2018 года. Фота: shutterstock.com
Вид на Бэйвью-авеню (дорога слева) и Янг-стрит (дорога справа) в центре Торонто, Канада, 2019 год. Фото: shutterstock.com
Від на Бэйв’ю-авеню (дарога злева) і Янг-стрыт (дарога справа) у цэнтры Таронта, Канада, 2019 год. Фота: shutterstock.com
Историческая застройка Янг-стрит на фоне небоскребов, в Торонто, Канада, май 2023 года. Фото: Wikipedia.com
Гістарычная забудова Янг-стрыт на фоне хмарачосаў, Таронта, Канада, травень 2023 года. Фота: Wikipedia.com
Диагональный пешеходный переход на улице Янг-стрит, в Торонто, Канада, 2 июня 2018 года. Фото: shutterstock.com
Дыяганальны пешаходны пераход на вуліцы Янг-стрыт у Таронта, Канада, 2 чэрвеня 2018 года. Фота: shutterstock.com
Историческая башня с часами Fire Hall No. 3, построенная в 1871 году, на фоне небоскребов, в пересечении улиц Янг-стрит и Александр Стрит, в Торонто, Канада, 4 марта 2019 года. Фото: shutterstock.com
Гістарычная пажарная вежа з гадзіннікам Fire Hall No. 3, пабудаваная ў 1871 годзе, на фоне хмарачосаў, скрыжаванне вуліц Янг-стрыт і Аляксандр-стрыт у Таронта, Канада, 4 сакавіка 2019 года. Фота: shutterstock.com
Окраины города на Янг-стрит, в Торонто, Канада, 2024 год. Фото: Wikipedia.com
Ускраіны горада на Янг-стрыт у Таронта, Канада, 2024 год. Фота: Wikipedia.com