Пасля працяглай хваробы памёр паэт-песеннік Мікалай Дабранраваў. Пра гэта паведаміў у Instagram спявак Мікалай Баскаў.

Расійскі паэт Мікалай Дабранраваў памёр на 95-м годзе жыцця. Паводле звестак расійскага выдання «Экспресс-газета», ён памёр «пасля цяжкай і працяглай хваробы».
Дабранраваў — аўтар тэкстаў дзвюх вядомых песняў пра Беларусь: «Молодость моя — Белоруссия» і «Беловежская пуща», якія выконвалі «Песняры». Музыку да абедзвюх песняў напісала яго жонка, кампазітарка Аляксандра Пахмутава.
Сярод вядомых кампазіцый двух аўтараў — «Трус не играет в хоккей», «Как молоды мы были», «Главное, ребята, сердцем не стареть», «До свиданья, Москва» (развітальная песня Алімпіяды-80).