У аўторак, 9 траўня, у Ліверпулі прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2023». У ім узялі ўдзел 15 краін. Расказваем, хто з іх прайшоў у фінал. Нагадаем, Беларусь і Расію не пусцілі на конкурс праз агрэсію супраць Украіны.
Як звычайна, у кожным паўфінале галасаваннем гледачоў і журы выбіраюць па дзесяць найлепшых артыстаў. Да гэтай дваццаткі адразу ў фінале 13 траўня далучацца яшчэ шэсць удзельнікаў. Гэта пераможца мінулага года Украіна, прадстаўнікі Вялікабрытаніі і яшчэ чатырох краін — заснавальніц конкурсу: Германіі, Францыі, Іспаніі і Італіі.
У выніку ў фінал конкурсу прайшлі наступныя краіны:
Харватыя: Let 3 — Mama ŠČ!
Малдова: Паша Парфеній — Soarele și luna
Швейцарыя: Рэма Форэр — Watergun
Фінляндыя: Käärijä — Cha Cha Cha
Чэхія: Vesna — My Sister’s Crown
Ізраіль: Ноа Кірэл — Unicorn
Партугалія: Mimicat — Ai coração
Швецыя: Лорын — Tattoo
Сербія: Люк Блэк — Samo mi se spava
Нарвегія: Алесандра Меле — Queen of Kings.
Не прайшлі ў фінал канкурсанты з Мальты, Латвіі, Ірландыі, Азербайджана, Нідэрландаў.
Другі паўфінал пройдзе ў чацвер, 11 траўня, а ў суботу, 13-га, адбудзецца фінальнае шоу, дзе вызначаць пераможцу.
Чытайце таксама