Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  2. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  3. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  4. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  5. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  6. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  7. Беларусам, которые получили греческий шенген, звонят из посольства. Вот что спрашивают, и почему лучше ответить
  8. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  9. Власти по-прежнему пытаются «отжимать» недвижимость у уехавших за границу из-за политики. На торги снова выставляли такое жилье
  10. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  11. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  12. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  13. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  14. Генпрокурор Швед нашел десятки «аномальных» районов страны и пообещал их «серьезно» проверить
Читать по-русски


Нядаўна беларускія хакеры ўзламалі сайт Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і сярод іншага выкралі з камп’ютарнай сеткі клінікі звесткі пра ПЦР-тэставанне Аляксандра Лукашэнкі і яго сына Мікалая на каранавірус — падрабязней пра змест гэтых дакументаў мы расказвалі ў асобным матэрыяле. Але нам кінуўся ў вочы яшчэ адзін характэрны момант — нумары пашпартоў палітыка і ягонага сына. Як вынікае са скрыншотаў, Аляксандр Лукашэнка не толькі сам мае дакумент з «прыгожым» нумарам 0000001, але і зрабіў аналагічны для малодшага сына. Дзіўная любоў палітыка да лічбы «1» выяўляецца не толькі тут — мы ўспомнілі яшчэ некалькі прыкладаў.

Лукашенко на митинге 16 августа 2020 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Лукашэнка на мітынгу 16 жніўня 2020 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Дакументы

У тым, што сам Лукашэнка мае дакументы з «прыгожымі» нумарамі, нічога новага няма. Цяга да такой унікальнасці прасочваецца ў яго даўно — у прыватнасці, у экспазіцыі Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, які адкрыўся ў 2012 годзе, можна знайсці дыпламатычны пашпарт палітыка, выдадзены яшчэ ў студзені 1997-га (то-бок усяго праз два з паловай гады пасля яго прыходу да ўлады).

Дипломатический паспорт Александр Лукашенко в Музее белорусской государственности, 2012 год. Фото: TUT.BY
Дыпламатычны пашпарт Аляксандр Лукашэнкі ў Музеі беларускай дзяржаўнасці, 2012 год. Фота: TUT.BY

Як відаць на здымку, ужо тады для палітыка падрыхтавалі дакумент пад тым самым нумарам 0000001. Праўда, калі той пашпарт быў дыпламатычным і меў серыю DP (такіх дакументаў у краіне ў цэлым выдаецца няшмат, а таму асаблівага клопату з выбарам «прыгожага» нумара няма), то цяперашні дакумент Лукашэнкі, мяркуючы са звестак хакераў, — ужо цалкам «шараговы» са звычайнай серыяй MP, але з усё тым жа ўнікальным нумарам.

А вось тое, што аналагічны пашпарт быў выдадзены малодшаму сыну палітыка, сапраўды цікава. Як вынікае са скрыншотаў дакументаў лечкамісіі (так іначай называюць той самы Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр), Мікалай Лукашэнка атрымаў дакумент тыпу PD — то-бок біяметрычны пашпарт. У выпадку, калі яго бацька пажадае атрымаць такі самы, то «прыгожы» нумар ужо будзе заняты яго сынам.

Заўвага: спачатку мы памылкова напісалі, што ў дакументах Мікалая Лукашэнкі выпадкова ў якасці серыі пазначаны тып дакумента, і, такім чынам, яго пашпарт дыпламатычны. Выбачаемся перад чытачамі за недакладнасць.

Фрагменты скриншотов справок
Фрагменты скрыншотаў даведак

У завяршэнне ўсё ж адзначым, што ў даведках пра ПЦР-тэставанні, апублікаваных хакерамі, заўважана нямала памылак (імаверна, памылак друку, дапушчаных супрацоўнікамі лечкамісіі, або зменаў у дакументах у сувязі з выдачай новых), у тым ліку ў нумарах. Да прыкладу, пашпарт Лукашэнкі-старэйшага часцей за ўсё фігуруе пад нумарам 0000001, але ў некалькіх выпадках — і пад нумарам 1 000 000. А таму ў правільным парадку лічбаў мы не можам быць упэўненыя.

Спорт

За час кіравання Лукашэнка праславіўся як вялікі аматар спорту. У некаторых яго відах для ўдзельнікаў выкарыстоўваюцца нумары — і тут таксама выявілася любоў палітыка да «адзінкі».

Галоўны прыклад — несумненна, хакей. На лядовых пляцоўках палітык з’яўляецца з самых першых гадоў знаходжання ва ўладзе — і там ён з самага пачатку выступаў пад нумарам «1». Пазней той трансфармаваўся ў «01» — верагодна, у тых выпадках, калі тая самая адзінка дастаецца яго сыну Мікалаю, які гуляе з ім у адной камандзе.

Александр и Николай Лукашенко во время матча команды Лукашенко против ветеранов хоккея Швейцарии. «Чижовка-Арена», Минск, 4 февраля 2018 года. Фото president.gov.by
Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі падчас матча каманды Лукашэнкі супраць ветэранаў хакея Швейцарыі. «Чыжоўка-Арэна», Мінск, 4 лютага 2018 года. Фота: president.gov.by

Заўважым, што ў хакеі, як і ў футболе, нумар «1» звычайна замацоўваецца за брамнікамі. У той жа час і Аляксандр, і Мікалай Лукашэнкі выступаюць як палявыя гульцы.

Дакладна гэтак жа Лукашэнка пакідае за сабой першы нумар і ў іншых відах спорту, дзе яны выкарыстоўваюцца. Так, адзін з самых вядомых здымкаў палітыка быў зроблены падчас святкавання Дня незалежнасці краіны 3 ліпеня 2001 года — тады ён удзельнічаў у спартовай эстафеце на праспекце Францыска Скарыны (цяпер — Незалежнасці) у Мінску. Сярод іншага палітык узяў удзел у забегу на лыжаролерах, падчас якога на яго грудзях красаваўся той самы нумар «1». Дарэчы, тады ж у Лукашэнку кінулі (і трапілі) памідорам — мінчук Сяргей Лапцеў, які здзейсніў гэты ўчынак, у выніку быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту, але адразу ж вызваліўся ў сувязі са святам.

Александр Лукашенко во время забега на лыжероллерах, 3 июля 2001 года. Фото: kp.by
Аляксандр Лукашэнка падчас забегу на лыжаролерах, 3 ліпеня 2001 года. Фота: kp.by

Палітык традыцыйна ўдзельнічае і ў спаборніцтвах «Мінская лыжня», якія праводзяцца ў Раўбічах. Там ён асабіста або ў складзе ўласнай каманды таксама забірае сабе першы нумар. Праўда, Лукашэнка і ягоныя паплечнікі так пераўзыходзяць супернікаў, што часам нават адмаўляюцца ад перамог і выступаюць па-за конкурсам. Так, у прыватнасці, было на леташніх спаборніцтвах, дзе палітык выйграў біятлонную гонку. «У складзе каманды <…>, акрамя самога Аляксандра Лукашэнкі, выступалі Святлана Канашэнка (асабісты доктар Лукашэнкі. — Заўв. рэд.), Людміла Калінчык (экс-біятланістка. — Заўв. рэд.), Мікалай Лукашэнка. Усе яны на выдатна справіліся са стральбой, закрыўшы ўсе мішэні, ні разу не прамахнуўшыся і тым самым справіўшыся з дыстанцыяй без штрафных колаў. Пасля таго як каманда фінішавала, было абвешчанае рашэнне прэзідэнцкага квартэта выступаць па-за конкурсам», — гаварылася на афіцыйным сайце палітыка.

Фото: president.gov.by
Лукашэнка на «Мінскай лыжні — 2022». Фота: president.gov.by

Дзеля справядлівасці ўсё ж заўважым, што часам Лукашэнка выкарыстоўвае іншыя нумары — у прыватнасці, у футболе, у які ён гуляў у 1990-я. Так, 15 кастрычніка 1996 года ён у складзе зборнай студэнтаў выступаў супраць зорак-ветэранаў беларускага футбола на стадыёне «Дынама» ў Мінску — і тады быў пад нумарам «9», які карыстаецца асаблівай любоўю цэнтральных форвардаў. У тым выпадку злосная нумералогія, мабыць, спрацавала супраць палітыка — на полі ён не адзначыўся выніковымі дзеяннямі.

Нумары аўтамабіляў

Тое самае распаўсюджваецца і на аўтамабільныя нумары — тым больш што аўтапарк у палітыка вельмі шырокі. На шэрагу такіх машын спераду замацаваныя таблічкі без нумара ў колерах дзяржсцяга, а вось ззаду заўсёды ўсталяваны знак «001 BY» і сцяжок з гербам. Прычым, мяркуючы па ўсім, такі нумар замацаваны адразу за некалькімі аўтамабілямі — прынамсі існуе мноства фота, дзе ён фігуруе на самых розных машынах.

Да перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года выбіраць палітыку не даводзілася — так, на дэбаты ў будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка ён прыбыў на «Жыгулях» сёмай мадэлі з савецкім нумарам «МИС 0050» (МИС у дадзеным выпадку абазначала Мінскую вобласць). А вось потым на «бляхі» машын Лукашэнкі перабралася «адзінка».

Лукашенко выходит из Maybach 62S на параде в Минске, 8 мая 2020 года. Фото: скриншот трансляции
Лукашэнка выходзіць з Maybach 62S на парадзе ў Мінску, 8 траўня 2020 года. Скрыншот трансляцыі

Так, на парадзе 9 траўня 2020 года, які ў Беларусі прайшоў з удзелам ветэранаў, нягледзячы на каранавірус, Лукашэнка прыбыў на сваім Maybach 62S. Ззаду на аўтамабілі красаваўся ўсё той жа нумар «001 BY». Гэта прэміяльны лімузін, кошт якога даходзіць да 1,2 млн еўра. Праўда, ёсць у гаражы Лукашэнкі і даражэйшая версія — Maybach S600 Pullman Guard больш за 1,4 млн еўра. Сам палітык сцвярджаў, што «Майбах» яму падарыў нейкі расійскі бізнесовец.

Тэлеграм-канал і мерч

Яшчэ адна праява любові Лукашэнкі да лічбы «1» — некалькі яго піяр-праектаў. Праўда, у гэтым выпадку гаворка не пра лічбу, а пра ўтвораны ад яе парадкавы лічэбнік «першы».

«Пул первого» — так называецца звязаны з прэс-службай Лукашэнкі тэлеграм-канал, створаны ў лістападзе 2019 года. У якасці аватара ў ім выкарыстоўваецца здымак ужо згаданага вышэй аўтамабільнага нумара «001», а «першым» у канале звычайна называюць самога Лукашэнку.

У снежні 2021 года ў Мінску ў ГЦ «Замак» адкрылася і крама з рэчамі, на якіх размешчаныя цытаты і фота Лукашэнкі, а таксама звязаныя з ім з’явы. Назва створанага на «Беллегпраме» брэнда — «Первый». Як пазней расказвала кіраўніца канцэрна, палітык асабіста ўзгадняў цытаты, размешчаныя на прадукцыі. Адкрыццё крамы шырока асвятлялі дзяржСМІ, якія сцвярджалі, што прадукцыя карыстаецца ажыятажным попытам. Пазней у Мінску адкрылася яшчэ адна такая крама ў гандлёвым цэнтры «Сталіца», іншая з’явілася ў Маскве ў нацыянальным павільёне Беларусі на ВДНГ.

Мерч Лукашенко. Фото: телеграм-канал "Пул Первого"
Мерч Лукашэнкі. Фота: тэлеграм-канал «Пул первого»

Праўда, у далейшым адзенне з цытатамі Лукашэнкі ў асноўным з’яўлялася толькі на прапагандыстах і праўладных актывістах. Пасля года працы ў інстаграм-акаўнце брэнда — усяго восем публікацый (апошняя зробленая паўгода таму). Больш за тое, практычна адразу пасля адкрыцця крамы з брэндам «Первый» адбылася непрыемная гісторыя — у Мінску за п’янае кіраванне быў затрыманы кіроўца ў майцы з цытатай Лукашэнкі «Будет очень интересно». Відэа з’явілася ў тэлеграм-канале ДАІ, але потым яго выдалілі. Аматарам брэнда аказаўся Генадзь Казачэнка, кантрабасіст Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Такая адданасць Лукашэнку яму не дапамагла — артыста звольнілі.

Можа, гэта нармальна для палітыкаў?

Беглы пошук у інтэрнэце паказаў, што сярод еўрапейскіх палітыкаў такой цягі да нейкіх канкрэтных лічбаў або лікаў не заўважана. Да прыкладу, прэзідэнт суседняй Польшчы Анджэй Дуда перасоўваецца па краіне на аўтамабілях са звычайнымі нумарамі — роўна такімі ж, якімі карыстаюцца ўсе іншыя грамадзяне. Больш за тое, значна сціплейшыя і самі аўтамабілі, якія выкарыстоўвае польскі прэзідэнт. Цалкам звычайныя нумары выкарыстоўваюцца і на аўтамабілях прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Тое самае можна сказаць пра дакументы, якія сведчаць асобу: у дзяржавах, дзе ўлада змяняецца, такое замацаванне «прыгожых» нумароў было б бессэнсоўным і ўносіла б блытаніну праз неабходнасць замены пашпартоў. Такіх прысваенняў унікальных нумароў не адбываецца нават калі гэта лагічна — да прыкладу, у лютым 2020 года ўсё той жа Уладзімір Зяленскі атрымліваў першую ва Украіне ID-карту з электронным подпісам і, паказваючы дакумент фатографам, нават схаваў яго нумар. Відавочна, што з мэтамі піяру для Зяленскага маглі выпусціць «прыгожую» карту, аднак рабіць гэта (ці як мінімум апублічваць) у Кіеве не сталі.

Адзіны пункт, па якім у некаторых палітыкаў можна знайсці падабенства з Лукашэнкам — любоў да пэўных спартыўных нумароў (але зусім не абавязкова «1»). Напрыклад, былы прэм’ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, якому па службе часта даводзілася ўдзельнічаць у футбольных мерапрыемствах, амаль заўсёды атрымліваў форму з нумарам «10». Любоў жа да «адзінкі» падзяляюць нямногія, прычым нярэдка гэта палітыкі з неадназначнай рэпутацыяй — як, напрыклад, экс-прэм'ер Італіі Сільвіа Берлусконі. Калі ён быў уладальнікам футбольнага клуба «Мілан», то не раз атрымліваў у падарунак футболкі менавіта з такім нумарам.

У чымсьці падобная нумералагічная практыка існавала ў СССР — вядома, што ў гэтай краіне доўгія гады існавала традыцыя замацоўваць партыйны білет з нумарам «1» за заснавальнікам савецкай дзяржавы Уладзімірам Леніным. Праўда, з’явілася яна толькі пасля яго смерці — да гэтага правадыр пралетарыяту атрымліваў цалкам шараговыя чальцоўскія білеты. Іншыя ж кіраўнікі СССР (у тым ліку Іосіф Сталін) таксама атрымлівалі дакументы з «прыгожымі» нумарамі — але ніколі не з першым (у Сталіна і Брэжнева, напрыклад, гэта быў нумар «2»).