Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  2. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  3. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
  4. «Украинские друзья, вы не одни». Как в мире отреагировали на конфликт Зеленского с Трампом
  5. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  6. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  7. «Я не играю тут в карты». Зеленский вступил в перепалку с Трампом и Вэнсом в Вашингтоне
  8. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  9. Зеленский досрочно покинул Белый дом: совместная пресс-конференция президентов отменена, соглашение о полезных ископаемых не подписано
  10. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  11. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
  12. ISW: Украина усиливает сотрудничество с Южной Кореей на фоне углубления связей между Россией и Северной Кореей
Читать по-русски


Яшчэ ў пачатку снежня паведамлялася, што 82-гадовы Пеле пры смерці. У верасні 2021 года яму выдалілі пухліну ў тоўстай кішцы, і з тых часоў ён рэгулярна праходзіў лячэнне. Увесь свет спадзяваўся, што дактары справяцца і гэтым разам. Але бразілец прайграе барацьбу з ракам. Днямі яго стан пагоршыўся — ён ужо развітаўся з сям’ёй і сябрамі. Чаму мільёны людзей будуць аплакваць смерць Пеле? Нагадваем, за што яго лічаць найвялікшым футбалістам у гісторыі.

Пеле после победы сборной Бразилии над сборной Италии в финале Чемпионата мира по футболу, 21 июня 1970 года. Фото: Reuters
Пеле пасля перамогі зборнай Бразіліі над Італіяй у фінале чэмпіянату свету, 21 чэрвеня 1970 года. Фота: Reuters

Трохразовы чэмпіён свету

Бразілія пяць разоў станавілася чэмпіёнам свету (у 1958 годзе, 1962-м, 1970-м, 1994-м, 2002-м) — ні ў адной зборнай няма большай колькасці тытулаў. Першыя тры золаты былі выйграныя з Пеле ў складзе. Нікому з футбалістаў ніколі не ўдавалася пераўзысці або паўтарыць гэтае дасягненне.

Дэбютным чэмпіянатам свету для Пеле стаў турнір у Швецыі ў 1958 годзе. Нападніку тады было 17 гадоў. Бразільцы на групавым этапе абыгралі зборныя Аўстрыі (3:0) і СССР (2:0), а таксама згулялі ўнічыю з англічанамі (0:0). У плэй-оф былі перамогі над Уэльсам (1:0), Францыяй (5:2) і Швецыяй (5:2). Юны Пеле забіў адзіны мяч у ¼ фіналу, аформіў хет-трык у паўфінале і дубль у фінале.

Праз чатыры гады бразільцы ззялі ўжо на мундыялі ў Чылі. Пеле забіў гол у першым матчы, а ў другім атрымаў траўму і больш не выходзіў на поле да канца турніру. Але яго партнёры справіліся. Паўднёваамерыканцы перамаглі на групавым этапе Мексіку (2:0), Іспанію (2:1) і падзялілі ачкі з Чэхаславакіяй (0:0). У ¼ фіналу была абыграная зборная Англіі (3:1), у ½ фіналу — Чылі (4:2), у фінале — зноў Чэхаславакія (3:1).

На чэмпіянаце свету — 1966 бразільцы праваліліся, не выйшаўшы ў плэй-оф. У групе яны перамаглі балгараў — 2:0 (Пеле адзначыўся аднойчы), але саступілі венграм (1:3) і партугальцам (1:3).

Аднак на мундыялі-1970 у Мексіцы Пеле і яго партнёры рэабілітаваліся. На групавым этапе яны адолелі каманды Чэхаславакіі (4:1), Англіі (1:0) і Румыніі (3:2). Пеле забіў тры галы ў гэтых матчах. У плэй-оф бразільцы пераўзышлі Перу (4:2), Уругвай (3:1) і Італію (4:1). Прычым у фінале, на якім прысутнічала звыш 100 тысяч чалавек, Пеле адкрыў лік. У выніку ён быў прызнаны найлепшым гульцом мундыялю.

Лепшы бамбардзір зборнай (Неймар дагнаў)

Да нядаўняга часу Пеле аднаасобна быў найлепшым бамбардзірам у гісторыі зборнай Бразіліі. У яго 77 мячоў у 92 матчах. Але на чэмпіянаце свету ў Катары легендарнага футбаліста дагнаў Неймар. Ён забіў у дадатковы час у ¼ фіналу (Бразілія прайграла па пенальці Харватыі) і зраўняўся з Пеле. Але важны момант: на 77 галоў 30-гадоваму Неймару спатрэбілася 124 матчы.

— Я бачыў, як ты рос, я заўзеў за цябе кожны дзень і нарэшце магу павіншаваць цябе з тым, што ты зраўняўся са мной па колькасці галоў у зборнай Бразіліі. Мы абодва ведаем, што гэта значна больш, чым колькасць. Наш самы вялікі абавязак як спартлўцаў — натхняць. Натхняць нашых прафесійных калег сёння, наступныя пакаленні і, перш за ўсё, натхняць усіх, хто любіць наш від спорту, — так Пеле адрэагаваў на дасягненне футбаліста «ПСЖ».

Але чэмпіёнам свету Неймар яшчэ не быў. Пеле, дарэчы, раней не раз крытыкаваў яго (напрыклад, тут і тут).

Адданасць клубу на радзіме

Пеле (яго сапраўднае імя — Эдсан Аранціс ду Насіменту) нарадзіўся 23 кастрычніка 1940 года ў Трэс-Карасойнс — невялікім горадзе бразільскага штата Мінас-Жэрайс. Ужо ў 15 гадоў ён падпісаў кантракт з «Сантасам» і амаль усю кар’еру быў адданы гэтай камандзе.

Пеле выступаў за клуб з Сан-Паўлу з 1956 па 1974 год. За гэты час нападнік стаў дзесяціразовым чэмпіёнам аднайменнага штата, шэсць разоў выйграў агульнанацыянальны бразільскі турнір (спачатку ён называўся кубкам Бразіліі, потым — Кубак Рабертаа), па два разы — Кубак Лібертадорэс і Міжкантынентальны Кубак.

Пеле во время игры за бразильский футбольный клуб "Сантос", 8 июня 1963 года. Фото: Reuters
Пеле падчас гульні за бразільскі «Сантас», 8 чэрвеня 1963 года. Фота: Reuters

Натуральна, Пеле не раз клікалі гуляць у Еўропу, але ён заставаўся да апошняга адданы «Сантасу». Паўплывала на гэта і пазіцыя «вярхоў» — у Бразіліі катэгарычна не хацелі расставацца з футбалістам. І ў 1961 годзе прэзідэнт краіны Жанья Куадрас спецыяльным дэкрэтам абвясціў Пеле «нацыянальным здабыткам».

Толькі на фінішы кар’еры гулец падаўся ў ЗША і правёў два з паловай сезоны ў форме клуба «Нью-Ёрк Космас». Бразілец дапамог камандзе стаць чэмпіёнам NASL (Паўночнаамерыканская футбольная ліга). У кастрычніку 1977 года Пеле завяршыў выступленні.

«Найлепшы бамбардзір ўсіх часоў — 1283 мячы» — так напісана ў профілі легенды ў Instagram. І хаця ёсць пытанні, якія галы варта браць у разлік, гэта зусім не змяншае велічы Пеле, які вылучаўся фенаменальнай хуткасцю і тэхнікай.

Зачароўваў усіх, акрамя Марадоны

«Сантас» на чале з Пеле часта практыкаваў турнэ па ўсім свеце, зарабляючы ў таварыскіх матчах. Кароль футбола прыцягваў да сябе жыхароў самых розных куткоў свету.

Так, зімой 1969 года бразільская каманда гуляла ў Нігерыі. Там ішла грамадзянская вайна. Паўднёваамерыканцы, натуральна, баяліся за сваю бяспеку і запатрабавалі перамір'я. Невядома, ці сапраўды заключалася фармальнае пагадненне, але падчас знаходжання «Сантаса» ў Нігерыі баёў не было.

У 2000 годзе Пеле разам з Марадонай быў прызнаны Міжнароднай федэрацыяй футбола (ФІФА) найлепшым футбалістам ХХ стагоддзя. Аргентынцу гэта не спадабалася, бо менавіта ён перамог у галасаванні заўзятараў, а бразілец стаў другім.

У Пеле, ясная рэч, было сваё меркаванне.

— Ёсць толькі адзін кароль. Пеле быў лепшы за ўсіх. Калі вы хочаце пачуць праўду, я скажу яе: мае бацькі закрылі вытворчасць. Пеле толькі адзін, такога больш ніколі не будзе, — сказаў ён пра самога сябе са смехам у 2020-м.

А вось што бразілец напісаў у тым самым годзе, адрэагаваўшы на смерць Марадоны: «Гэта вельмі сумная навіна. Я страціў добрага сябра, а свет страціў легенду. Можна сказаць пра многае, але цяпер толькі прашу Бога даць сіл яго сям'і. Спадзяюся, аднойчы мы з ім разам згуляем на нябёсах».

Пеле пастаянна параўноўваюць з Марадонай. Магчыма, мае рацыю знакаміты нідэрландскі футбаліст Рууд Гуліт, які днямі заявіў, што кожны быў найлепшым у сваю эпоху.

Пеле. Фото: Reuters
Пеле. Фота: Reuters

Асудзіў вайну ва Украіне

Дадамо, што Пеле не заставаўся ўбаку ад таго, што адбываецца ў свеце. 1 чэрвеня гэтага года, калі зборная Украіны рыхтавалася да матчу плэй-оф за права згуляць на чэмпіянаце свету ў Катары, бразілец адрасаваў Уладзіміру Пуціну адкрыты ліст.

— Я хачу выкарыстаць гэты матч як магчымасць звярнуцца з просьбай: спыніце тое, што адбываецца! Гэтаму гвалту няма абсалютна ніякага апраўдання. Гэты канфлікт — заганны, неапраўданы і не прыносіць нічога, акрамя болю, страху, жаху і пакут. Няма ніякіх прычын працягваць гэта далей, — заявіў Пеле.

Паводле яго пераканання, падзеі ва Украіне вядуць толькі да сумных наступстваў.

— Войны існуюць толькі для таго, каб раздзяляць народы, і няма ніякай ідэалогіі, якая апраўдвала б запускі снарадаў, якія хаваюць мары дзяцей, разбураюць сем'і і забіваюць нявінных людзей. Я перажыў восем дзесяцігоддзяў, цягам якіх бачыў войны, чуў выказванні лідараў, што прапагандуюць нянавісць у імя бяспекі сваёй нацыі. Мы павінныя спыніць гэта.