Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Редкоземельная путаница: объясняем, почему Трамп требует от Украины то, чего у нее нет, и что у нее есть на самом деле
  2. Россия требует от Украины сдать несколько крупных городов, которые у нее нет шансов захватить, а вместе с ними и более миллиона жителей
  3. Беларуска купила Audi, а прокуратура заподозрила, что воспитывающая ребенка учительница не могла себе этого позволить. Что решил суд
  4. В Беларуси вернулись авиатуры в популярную у туристов страну ЕС. Есть вариант с вылетом из Минска
  5. «Один из самых понятных, очевидных и уже использованных сценариев». Аналитик — о поведении Трампа в отношении Украины, Путина и Беларуси
  6. С 1 июля заработает очередное пенсионное изменение. Рассказываем, что важно об этом знать
  7. Чиновники предупредили население, чтобы готовились к очередным пенсионным изменениям
  8. Путин вновь заговорил о «Новороссии» как «неотъемлемой» части России. Какие украинские регионы, по его мнению, в нее входят
  9. Почему в Литве призвали запретить «Пагоню»? Мнение
  10. «Стены дрожали». В Минске прозвучал грохот, похожий на звуки от двух взрывов, — вот что известно
  11. Вы наверняка слышали о пенсионной ловушке и, возможно, думали, как работающий человек может в нее попасть. Вот наглядный пример — был суд
  12. Беларусов выгоняли из Польши, а поток в обратную сторону было не сдержать. Вспоминаем послевоенный обмен народами — о нем знают не все
Читать по-русски


На відэа ўпершыню трапіла знішчэнне расійскай баявой машыны супрацьтанкавым ракетным комплексам TOW амерыканскай вытворчасці, які выкарыстоўваюць УСУ. Гэта адзін з самых вядомых ПТРК у свеце. Расказваем пра гэтую зброю.

Мадэль BGM-71 TOW пачалі распрацоўваць у ЗША падчас В’етнамскай вайны, яна паступіла на ўзбраенне ў 1970 годзе. Мэтай было атрымаць дакладныя і магутныя супрацьтанкавыя ракеты, якія запускаюцца з кантэйнера, наводзяцца з дапамогай аптычнага прыцэла і кіруюцца праз драты (па-англійску «Tube-launched, Opticaly-sighted, Wire-guided» — скарочана TOW).

З 1970-х гадоў TOW прайшоў шматлікія ваенныя канфлікты і зарэкамендаваў сябе як надзейную і смяротную зброю ў розных умовах. Ён стаіць на ўзбраенні ў дзясятках краін.

Заўважыўшы варожую баявую тэхніку, аператар ПТРК наводзіць на яе ракету з дапамогай электронна-аптычнага прыцэла. Затым ракету выпускаюць на адлегласць да 4,5 кіламетраў і кіруюць ёю ў палёце радыёкамандамі, якія перадаюцца па тонкім дроце. Аператару дастаткова ўтрымліваць крыж прыцэла на мэце, пакуль ракета не даляцела да яе. Хуткасць боепрыпасу — каля 250 метраў у секунду, то-бок на максімальную далёкасць яна будзе ляцець да 18 секунд.

Трапіўшы ў цэль, ракета выбухае. Адна з самых распаўсюджаных версій комплексу TOW-2А выкарыстоўвае тандэмную кумулятыўную частку з 5,9 кілаграма выбухоўкі. На практыцы гэта азначае, што ля цэлі спачатку падрываецца малы зарад ракеты, «счышчаючы» з танка кантэйнеры дынамічнай абароны (тыя самыя «цаглінкі» на корпусе машыны), а затым — вялікі зарад, які прабівае ўжо саму браню.

Унушальная баявая частка дазваляе стварыць магутны кумулятыўны струмень, здольны пераадолець да 900 міліметраў гамагеннай (то-бок аднароднай) брані. Гэтага дастаткова, каб ударыць у лоб любы танк «савецкай» школы з ліку тых, што выкарыстоўвае Расія.

Американский морпех выпускает ракету комплекса TOW, установленного на внедорожнике. Фото: wikipedia.org
Амерыканскі марпех выпускае ракету комплексу TOW, усталяванага на ўседарожніку. Фота: wikipedia.org

Існуе яшчэ адна версія TOW-2B, якая б’е праціўніка зусім інакш: ПТРК запускае ракету, якая не б’е ў браню варожага танка, а пралятае над мэтай. У гэты час падрываецца баявая частка з двух зарадаў тыпу «ўдарнае ядро» — па сутнасці, «кропель» з металу і распаленых газаў, якія ляцяць з велізарнай хуткасцю .

Такая сістэма мае большае забранявое ўздзеянне (то-бок прыводзіць да значна большых разбурэнняў і ахвяраў унутры падбітай машыны, чым тонкі кумулятыўны струмень), аднак не можа прабіць тоўстую браню. Таму ракеты, якія выкарыстоўваюць прынцып ударнага ядра, амаль заўсёды б’юць тэхніку ў дах, дзе браня самая тонкая (так дзейнічае, напрыклад, знакаміты на вайне ва Украіне гранатамёт NLAW).

У адрозненне ад ПТРК Javelin або «Стугны», мадэль TOW вельмі цяжкая (да 70 кілаграмаў) і таму звычайна ставіцца на тэхніку — напрыклад, на ўседарожнікі HMMWV.

У жніўні ў ЗША прынялі рашэнне перадаць Украіне 1500 супрацьтанкавых комплексаў TOW у складзе чарговага пакета ваеннай дапамогі на 775 мільёнаў даляраў.