Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  2. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  3. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  4. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  5. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  6. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  7. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
  8. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  9. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  10. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  11. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
Читать по-русски


Бабруйчанка Вераніка Сарокіна робіць незвычайныя калажы свайго роднага горада, куды «ўпісвае» старыя чорна-белыя фатаграфіі сваіх родных, якіх ужо няма. Свой праект яна назвала «Так будзе заўсёды». Як распавядае мясцовае выданне 1387, гэта не класічныя калажы — у Веранікі свая ўласная тэхніка.

Сестра Вероники Наталья (1977 – 1996) на площади Ленина. Фотоколлаж: Вероника Сорокина, 1387.by
Сястра Веранікі Наталля (1977 — 1996) на плошчы Леніна. Фотакалаж: Вераніка Сарокіна 1387.by

«Фатаграфія — адзін са спосабаў утрымаць раўнавагу на тле апошніх падзеяў»

— Я нарадзілася ў Бабруйску, скончыла тут гімназію-каледж мастацтваў. Мне 38 гадоў. Ужо год як я зноў у Бабруйску. З’ехала я адсюль адразу пасля каледжа. Вышэйшую адукацыю атрымлівала ў Польшчы — на факультэце міжнародных зносінаў ва ўніверсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні. Пасля вучобы паехала ў Менск. Працавала ў НКА. Спачатку ў арганізацыі «SOS — Дзіцячыя вёскі», якая дапамагае дзецям, што засталіся без бацькоў. У Беларусі гэтая НКА працуе ўжо 25 гадоў, яна перажыла 2021 год і засталася, — распавядае Вераніка.

Потым яна перайшла ў «Гендарныя перспектывы», працавала ў бізнес-гатэлю у Менску.

 — А потым здарылася пандэмія, шмат што пазачынялася. А потым 2021 год і ў Беларусі не засталося НКА. Тады я прыняла рашэнне аб унутранай эміграцыі, так скажам, і вяртанні дамоў у Бабруйск. Захацелася ўзяць паўзу, перачакаць, паглядзець, што будзе далей. На шчасце, цяпер ёсць магчымасць працаваць аддалена, так я знайшла працу адміністратарам у онлайн-школе. Бо ў Бабруйску ўсё добра, але працы няма, і гэта вялікая праблема для горада.

Мне вельмі шкада наш некамерцыйны сектар, і спадзяюся, што я ўбачу яго адраджэнне, і тады я з радасцю вярнуся туды працаваць, бо там ты заўсёды знаходзішся ў коле аднадумцаў, разумееш, што робіш нешта патрэбнае, важнае. Таму я хачу вярнуцца ў гэтую дзейнасць. Але пакуль гэта немагчыма, шукаю для сябе новыя сферы, у якіх можна натхняцца, наноў знаходзіць сэнсы. І як раз фатаграфія стала для мяне такім захапленнем, якое дае магчымасць дыхаць, бачыць і адчуваць добрае. На тле падзеяў апошніх двух гадоў даволі цяжка трымацца ў каляіне, трэба знаходзіць спосабы захоўваць раўнавагу. Фатаграфія для мяне — адзін з такіх спосабаў.

«Мяне заўсёды ўражвалі чорна-белыя фотаздымкі маіх бабуль»

Бабушка Вероники Антонина (1925 – 2017). Фотоколлаж: Вероника Сорокина
Бабуля Веранікі Антаніна, (1925 — 2017). Фотакалаж: Вераніка Сарокіна

— Вы недзе навучаліся фатаграфіі?

— Я прайшла невялікі навучальны курс беларускай фатографкі Таццяны Ткачовай, лаўрэаткі World Press Photo 2020 года. Гэта была мая першая спроба вучыцца фатаграфіі, і падчас гэтага курсу я і стварыла праект «Так будзе заўсёды». Цягам месяца мы з калегамі з розных краінаў працавалі над сваімі персанальнымі праектамі — ад ідэі да фінальнага ўвасаблення.

—  Як увогуле нарадзілася такая ідэя?

— У мяне было жаданне папрацаваць з уласным сямейным архівам, і дзякуючы Таццяне і калегам па курсе ўсё атрымалася. Спецыфіка праекту ў тым, што гэта — не класічная фатаграфія, не дакументальная, а больш постдакументальная фатаграфія, калі змешваюцца тэхналогіі, метады, стылі.

Мама Вероники Алла (1957 – 2012) у фонтана на площади Ленина. Фотоколлаж: Вероника Сорокина
Мама Веранікі Ала (1957 — 2012) каля фантану на плошчы Леніна. Фотакалаж: Вераніка Сарокіна

На курс кожны з удзельнікаў прыйшоў з нейкай тэмай, якая яго цікавіла. У мяне гэта была тэма сям'і, дзяцінства, родных мясцінаў, асабліва на фоне таго, што я вярнулася ў горад свайго дзяцінства, і цяпер наноў шмат што пераасэнсоўваю, перажываю. А яшчэ ў мяне даволі вялікі сямейны фотаархіў. Мяне заўсёды ўражвалі гэтыя здымкі, асабліва старыя чорна-белыя фота маіх бабуль.

З усёй сям'і мы з татам засталіся ўдвох — сястра, мама, бабулі памерлі. Хтосьці ў сталым узросце, хтосьці занадта рана. Таму для мяне актуальная тэма перажывання гэтых стратаў. Хацелася паспрабаваць зафіксаваць пачуцці, эмоцыі. Вяртанне дамоў, у родны горад шмат што выцягвае з глыбіняў свядомасці. Хацелася з гэтым нешта зрабіць.

Бабушка Вероники Антонина (1925 – 2017). Фотоколлаж: Вероника Сорокина
Бабуля Веранікі Антаніна (1925 — 2017). Фотакалаж: Вераніка Сарокіна

 — Разуменне таго, што менавіта рабіць, прыйшло раптоўна. Курс праходзіў улетку, было горача. Я на сваёй кухні гатавала халаднік. І тут у маёй памяці паўстаў фотаздымак бабулі, на якім яна на гэтай жа кухні падае халаднік дзядулі. Халаднік у нас заўсёды быў у сям'і, гэта пайшло ад бабулі. І вось у той момант у мяне нібы азарэнне здарылася — я ж цяпер стаю на той самай кухні і раблю тое самае, што некалі рабіла мая бабуля. І мне захацелася аб’яднаць мінулае і сучаснае ў фота. Перад гэтым я як раз праглядзела ролік на Youtube пра тэхналогію накладання фотаздымкаў, і я паспрабавала зрабіць гэтак жа. Так і пайшло.

Я захапілася гэтым, корпалася ў сямейным архіве, шукала яскравыя фотаздымкі, якія можна было б добра спалучыць з сучаснасцю. Я абмяркоўвала свае ідэі і працы з калегамі па курсе, слухала іхныя парады. Я спалучала здымкі, зробленыя дома, у кватэры, стары інтэр'ер і сучасны. Ёсць таксама гарадскія фатаграфіі — плошча Леніна, фантан, фота на якім, напэўна, ёсць у кожнага, хто нарадзіўся ў Бабруйску.

«Гэта выклікае дзіцячае захапленне — назіраць, як сучаснасць накладаецца на мінулае»

— Вы недзе бачылі нешта падобнае да таго, як пачалі рабіць? Вас натхніў чыйсьці прыклад, ці вам проста раптоўна прыйшла ў галаву гэтая ідэя?

— Я бачыла шмат калажных гісторыяў, і мне раілі паспрабаваць у гэтай тэхніцы папрацаваць. Калаж — гэта такое накладанне, калі ты выразаеш старую выяву чалавека і накладаеш на сучасны здымак ці наадварот. Мне чамусьці гэта катэгарычна не падабалася, я ўнутры супраціўлялася таму, што буду выразаць сваіх родных з фотаздымкаў. Потым я спрабавала працаваць з мастацкай тэхнікай «падвойная экспазіцыя», калі праз адзін кадр праступае іншы, груба кажучы, адна выява накладаецца на іншую. Там можна праявіць нейкі слой ці прыбраць, які патрэбны. І напэўна менавіта гэтая тэхніка і падштурхнула мяне зрабіць нешта падобнае з архіўнымі і сучаснымі фота. І мне вельмі спадабаўся вынік. Калегі таксама мяне падтрымалі, што ў маім выпадку апраўданая адсутнасць дакладнага контура, і што няма накладання, а замест яго — плаўнае праступанне вобраза — месцамі выразна, месцамі — праз туман.

Мне вельмі спадабалася сама тэхніка, тое, як гэта робіцца — пальцам націскаеш на экран і ў гэтым месцы з’яўляецца вобраз са старога здымка. Гэта было нават тэрапеўтычна для мяне — калі ты на экране націскаеш на сучасны здымак і на ім праступае чорна-белы твар мамы, сястры ці бабулі, якіх з табой ужо няма. Гэты эфект, што ўсе твае з табой нават у сённяшнім дні — нешта неверагоднае. Яно мне ўнутры вельмі адгукнулася ў адрозненні ад калажаў з выразным контурам. Для мяне гэта вялізнае адкрыццё і ўнікальны досвед.

Вельмі цікава са здымкамі з горада працаваць. Напрыклад, мне вельмі падабаецца кадр каля аркі ў аднымі з дамоў на плошчы Леніна. Старое фота з таго месца добра наклалася на сучаснае, проста лінія ў лінію. З фантанам таксама цікава — там мармур змянілі, але ўсе формы засталіся тымі ж. Гэта ўсё той жа фантан. І ў нейкіх месцах кадра проста міліметр да міліметра, піксель да пікселя сходзяцца. Мне вельмі цікава назіраць, як сучаснасць накладаецца на мінулае. Гэта выклікае проста дзіцячае захапленне.

Фото: Сестра Вероники Наталья (1977 – 1996). Фотоколлаж: Вероника Сорокина
Сястра Веранікі Наталля (1977 — 1996). Фотакалаж: Вераніка Сарокіна

«У Бабруйску пахаваныя мае родныя, гэта мой родны і любімы горад — так будзе заўсёды»

— А ці заўважаеце вы падчас гэтай працы, як Бабруйск змяніўся, з’явілася нешта новае, чаго на старых фота не было?

— Калі я пачала хадзіць па месцах са старых фотаздымкаў, глядзець на дэталі, знаходзіць адпаведныя ракурсы, я пагрузілася ў дэталёвае вывучэнне роднага горада. Здавалася б, ведаеш Бабруйск ужо амаль дасканальна. Але не! З дапамогай фатаграфіі наноў вывучаеш яго ледзь не пад мікраскопам, бо калі на экране ўсё павялічваеш і спрабуеш сумясціць, звяртаеш увагу на такія дэталі, на якія, здаецца, ніколі не паглядзела б. Здаецца — усё жыццё ходзіш па гэтых вуліцах, што ты тут яшчэ можаш разглядзець? Але аказваецца, заўсёды можна нешта знайсці. І ў выніку наноў улюбляешся ў горад.

— Чаму такая назва — «Так будзе заўсёды»?

— Вобразы маіх любімых чорна-белых здымкаў, якія праступаюць на сучасных каляровых, сціраюць мяжу паміж светамі, у якім мы цяпер з маімі роднымі, і здаецца, што мы зноў побач, і так будзе заўсёды. Адсюль і назва. І ўвогуле яна шмат што перадае. У Бабруйску пахаваныя мае мама, сястра, бабулі, і яны тут ужо назаўжды, гэта не зменіцца. Як і тое, што Бабруйск — мой родны і мой любімы горад. І такім і застанецца, і так будзе заўсёды ў маім жыцці.

— Вы з такой любоўю кажаце пра Бабруйск. А ці ёсць у ім нейкія зусім асаблівыя для вас, самыя ўлюбёныя месцы?

— Канешне, і іх шмат. Калі выдасца цяжкі дзень ці кепскі настрой, я люблю хадзіць на пляж — мяне туды ў дзяцінстве вадзілі бабуля з дзядулям. Я прыходжу ўлетку, увесну, увосень, зімой, і гляджу, як усё змяняецца, і бачу цалкам розныя карціны, і гэта вельмі ўражвае. Гэта таксама маё адкрыццё за год жыцця ў Бабруйску — што адно і тое ж месца можна назіраць у розныя поры году.

Бабушка Вероники Галина (1931 – 2020) на пляже Бобруйска. Фотоколлаж: Вероника Сорокина
Бабуля Веранікі Галіна (1931 — 2020) на бабруйскім пляжы. Фотакалаж: Вераніка Сарокіна

Другое любімае месца — гэта тэрыторыя Бабруйскай крэпасці — месца са сваёй атмасферай і энергетыкай. І трэцяе месца — старая сінагога, там, дзе цяпер «Габрэйскі дворык». Калі да мяне прыязджаюць сяброўкі, я іх абавязкова туды ваджу. Асабліва ўвечары там добра, калі ўключаецца святло. У гэтым месцы вельмі адчуваецца, што яно было зроблена людзьмі для людзей, і хацелася б, каб нечага такога было больш.

Яшчэ люблю вуліцу Пушкіна — ад чыгункі да самай ракі. Там можна гуляць бясконца, чым я і займаюся апошнім часам.

«Калі ты нікому нічога не павінен, гэта чыстая творчасць і задавальненне»

— Вераніка, вы пачалі навучанне фотамастацтву з арыгінальнага праекту. А ці цікавая вам больш класічная фатаграфія, напрыклад, вясельная, ці хацелася б і далей рабіць нешта нешаблоннае і асабістае?

— У фатаграфіі мне цяпер цікава ўсё. І пра вясельную фатаграфію я не магу сказаць, што гэта нейкі нізкі жанр. Зусім не, і ёсць такія фатографы, якія з вяселля робяць шэдэўр. Аднак такая фатаграфія — камерцыйная. Там у цябе ёсць замоўцы, якім ты нешта абавязаны, ты знаходзішся ў нейкіх рамках. А калі ты нікому нічога не павінен, гэта чыстая творчасць і задавальненне.

Мне вельмі падабаецца фатаграфаваць сваіх сябровак. Я выкладаю свае працы ў Інстаграме, але раблю гэта для сябе. На сяброўках трэніруюся, бо яны ўсё выцерпяць і нічога не запатрабуюць — ні па тэрмінах, ні па ракурсе. А калі ты працуеш на замоўцу, усё інакш.

Фатаграфія для мяне — гэта вынік доўгіх пошукаў нечага для душы, аддушыны. Асабліва яно ратуе ў апошнія гады, калі не бачна прасвету ў тым, што адбываецца, і ўсё гэта вельмі цяжка перажываць. Таму вельмі важна часам злавіць момант прыгажосці. Калі я фатаграфую ці займаюся апрацоўкай ці думаю над сваёй тэмай, я магу ад усяго адключыцца. Для мяне гэта медытацыя і ўратаванне ў некаторым сэнсе псіхічнага здароўя. Таму мэты здымаць тыя ж вяселлі ў мяне няма.

Бабушка Вероники Галина (1931 – 2020). Фотаколлаж: Вероника Сорокина
Бабушка Вероники Галина (1931 — 2020). Фотаколлаж: Вероника Сорокина

«Магчыма, зраблю ў той жа тэхніцы праект пра стары і сучасны Бабруйск»

— Зарабляць фатаграфіяй вы не плануеце?

— Для мяне важныя мая творчасць і свабода. Ёсць у мяне настрой — я іду і нешта здымаю, няма — не іду. У мяне няма ніякіх тэрмінаў, дэдлайнаў, і мне гэта падабаецца. Таму я і не думала, каб зарабляць фатаграфіяй. Тым больш што каб зарабляць пры сённяшняй канкурэнцыі, трэба рабіць нешта сапраўды першакласнае. Акрамя таго, у мяне няма ружовага ўяўлення, што калі ты фрылансер, то сядзіш з кампутарам п’еш каву на моры пад пальмай, і ўсё ў цябе добра. Насамрэч працаваць на сябе складаней, чым «на дзядзю». Таму ў мяне пакуль такой мэты няма. Магчыма, некалі, калі я не закіну гэтую справу і вызначуся з жанрам — ці гэта будзе партрэтная здымка, ці здымкі дзяцей, ці love-stories. Трэба зразумець, у чым ты можаш быць лепшым за іншых. А пакуль што я пакідаю фатаграфію для сябе як магчымасць бачыць, чуць, адчуваць і працягваць дыхаць больш-менш роўна.

— Магчыма, ёсць думкі працягваць, развіваць праект «Так будзе заўсёды»?

— Асноўную тэму праекту — дзяцінства, сям'і, роднага горада, цалкам можна развіваць далей, бо яна блізкая для кожнага, ва ўсіх тут ёсць свае перажыванні. Таму, магчыма, працягну яе. Але таксама ў мяне была думка пашырыць праект, вынесці яго за рамкі сваёй сям'і, зрабіць нешта ў падобнай тэхніцы на тэму Бабруйска, як ён змяняўся. Напрыклад, паспрабаваць знайсці свае ўлюбёныя месцы на старых фотаздымках і сумясціць іх з сучаснымі. Паглядзім, магчыма, займуся гэтым.