Восем чалавек пацярпелі ў ДТЗ на трасе Пяршаі — Івянец — Нясвіж у Валожынскім раёне, паведамілі ў ДАІ.
Аварыя адбылася каля 9.00 на 27-м км аўтадарогі. 66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі ехаў у напрамку гарадскога пасёлка Івянец. Паводле папярэдняй версіі, ён не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з’ехаў у кювет, а потым перакуліўся.
Восем чалавек з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.
«На задняй восі маршруткі стаялі шыны са зносам пратэктара, вышэйшым за дапушчальны», — паведамілі ў ДАІ.