Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Гомелі 30-гадовага адміністратара наркамаркета, паведамілі ў прэс-службе УУС.
Высветлена, што жыхар абласнога цэнтра быў адміністратарам інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў. Ён фасаваў тавар на оптавыя і раздробныя партыі, пасля чаго раскладваў па схованках на тэрыторыі вобласці для продажу.
У закладках аператыўнікі знайшлі больш за 5 кг асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў (мефедрон і амфетамін). Дома ў фігуранта канфіскавалі звыш 170 тысяч рублёў, здабытых злачынным спосабам.
Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.